Всего документов: 319.
НАН Беларусі агучыла «ТОП-10» вынікаў дзейнасці акадэмічных вучоных за 2023 год
Главные достижения академической науки ежегодно определяются по конкурсу.
Стварэнне сеткі рухомай электрасувязі стандарту 5G разгледзелі на Савеце па стратэгічных праектах пры Прэзідэнце Беларусі. Пасяджэнне Савета адбылося ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У яго рабоце прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі, спецыялісты дзяржаўных органаў і профільных арганізацый.
Супрацоўнікамі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі выкананы навуковы паход у маладаследаваны прыбярэжны раён Антарктыды — горны масіў «Горы Канавалава». Навуковыя пробы і ўзоры, матэрыялы і вынікі навуковых даследаванняў дастаўлены на Беларускую антарктычную станцыю «Гара Вячэрняя» ў поўным аб’ёме і будуць перададзены ў НАН Беларусі для далейшага аналізу і вывучэння.
У НАН Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу творчых работ, прысвечанага Году міра і стваральнай працы.
Айчынная навука сёння самым цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку. Восенню 2022 года ў НАН Беларусі рашэннем Бюро Прэзідыума Акадэміі быў створаны кластар «Навукова-вытворчая карпарацыя «Белкосмас». Пра тое, як развіваецца касмічная галіна, як рыхтуюцца да касмічнага палёту беларускія дзяўчаты і чаму для нас так важна быць касмічнай дзяржавай, распавядаюць першы намеснік Старшыні Прэзідума НАН акадэмік Сяргей Чыжык, начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Агенцтва па касмічных даследаваннях, акадэмік Пётр Віцязь і намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Іван Буча.
Па інфармацыі ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі, маштабны міжнародны ізаляцыйны навуковы эксперымент «SIRIUS» працягваецца па цяперашні час. У апошнім эксперыменце прымае ўдзел прадстаўніца Беларусі — Вольга Масціцкая (малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі), якая падчас эксперыменту таксама будзе праводзіць пэўныя навуковыя даследаванні ў інтарэсах шэрагу навуковых арганізацый НАН Беларусі.
НАН Беларусі і Акадэмія навук Рэспублікі Башкартастан у бліжэйшы час вызначаць новыя найбольш рэзультатыўныя напрамкі і праекты навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў ходзе перагавораў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан Камілем Рамазанавым.
У ліпені — жніўні бягучага года Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў тэлефоннае сацыялагічнае апытанне з мэтай вывучэння грамадскай думкі аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва пенсіѐннага ўзросту. Па словах кіраўніка Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандра Бельскага, менавіта стацыянарныя тэлефоны дазваляюць звязацца з гэтай мэтавай аўдыторыяй.
З мэтай вывучэння грамадскай думкі аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва пенсіённага ўзросту, Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў ліпені — жніўні 2023 года было праведзена тэлефоннае апытанне.
НАН Беларусі і Кітайская Нацыянальная Касмічная Адміністрацыя падпісалі Сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве па Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і кіраўнік Кітайскай Нацыянальнай Касмічнай Адміністрацыі Чжан Кэцзянь.
У НАН Беларусі дадзены старт 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі
Мы ўсе з вамі з’яўляемся носьбітамі ўнікальнай генетычнай інфармацыі. ДНК чалавека можа расказаць пра многае: напрыклад, пра яго схільнасць да развіцця тых ці іншых захворванняў, індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, перспектывы спартыўных перамог, наяўнасць неспрыяльных для заняткаў спортам генаў і пра яго псіхаэмацыянальныя асаблівасці. У Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій зрабіць генетычны пашпарт можа абсалютна любы чалавек. Падрабязна распавядае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Павел Марозік.
У Нацыянальнай акадэміі навук адкрылася выстаўка-форум ІT-акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Ён аб’яднаў каля 50 арганізацый краіны, якія прадставілі ўвазе гасцей больш як 100 сваіх праектаў.
18–20 кастрычніка ў Мінску сустрэнуцца найлепшыя маладыя наватары Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прэзентуюць свае распрацоўкі на Міжнародным маладзёжным праекце «100 ідэй для СНД». Галоўная яго мэта — фарміраванне ў маладзёжным асяродку дзелавой і інавацыйнай культуры. Свой праект прадставіць і загадчык сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў аддзела тэхналогій мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Ірына Калтовіч.
У дэкана хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Аляксандра Зураева — вельмі паспяховая і навуковая, і адміністрацыйная кар’ера. Таксама ён удзельнічаў у конкурсе «100 ідэй для Беларусі», калі навучаўся ў магістратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і працаваў у лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі. А вясной бягучага года 30-гадовы кандыдат хімічных навук узначаліў факультэт, які сам скончыў адносна нядаўна — у 2015 годзе.
Ці можа празмернае спажыванне бананаў прывесці да ўнутранага апраменьвання? На чым грунтуецца біялагічная фантастыка? Як робяцца астранамічныя адкрыцці? Чаму выраз «тараканы бегаюць у галаве» не пазбаўлены фізіялагічнага тлумачэння? Пра гэта і многое-многае іншае маглі даведацца ўдзельнікі Фестывалю навукі, які прайшоў у Цэнтральным батанічным садзе ўжо пяты раз.
Ірына Калтовіч была адзначана стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2022 год); Падзякай Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за плённую работу ў Савеце маладых вучоных НАН Беларусі і высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці (2022 год); дыпломам лаўрэата конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2019 год); дыпломам лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу, прысвечанага Году навукі, у намінацыі «Найлепшая навуковая праца маладых вучоных» (2017 год); стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2013 год); стыпендыямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для адораных навучэнцаў і студэнтаў (у 2007—2009 гадах).
У школьныя гады наша гераіня звязвала сваю будучыню толькі з урачэбнай практыкай. І гэта нядзіўна, бо вырасла яна ў медыцынскай сям'і. Маці і сваякі — усе былі звязаныя з гэтай сферай. Часта пасля ўрокаў дзяўчынка сядзела на кушэтцы і глядзела, як матуля вядзе прыём пацыентаў у дыягнастычным цэнтры. Прымярала гэтую ролю на сябе. Але сёння Ірына Калтовіч вядомая зусім іншымі сваімі дасягненнямі. Як навука заняла ўсё яе жыццё без астатку і наколькі ўтульна адчуваюць сябе жанчыны-даследчыцы ў Нацыянальнай акадэміі навук, Ірына расказала ў праекце «Плеяда маладых»...
З-за складанасцяў з лагістыкай вяртанне даследчыкаў зацягнулася і яны змаглі абняць сваіх родных і блізкіх толькі на мінулым тыдні. Не парушаючы шматгадовую традыцыю, літаральна праз некалькі дзён пасля іх вяртання на радзіму палярнікаў урачыста сустракалі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Вітаючы ўдзельнікаў 15-й БАЭ, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ падкрэсліў, што яны спрацавалі дакладна, зладжана і рэзультатыўна, паспяхова выканалі ўсе ўскладзеныя на іх абавязацельствы.
19 чэрвеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі збяруцца палярнікі — удзельнікі апошняй, 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, а таксама беларускіх антарктычных экспедыцый папярэдніх гадоў, супрацоўнікі арганізацый аддзяленняў біялагічных навук, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, якія задзейнічаны ў антарктычнай тэматыцы, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі і маладыя вучоныя.
Дзякуючы навуковым прарывам у свеце біятэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе яны па інвестыцыйнай прыцягальнасці даганяюць ІТ-індустрыю. У Беларусі біятэхналагічная галіна таксама інтэнсіўна развіваецца. Пра гэта расказала журналістам на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Эмілія Каламец.
24-25 мая ў Брэсце адбудзецца VII міжнародная навуковая канферэнцыя «Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў», якая традыцыйна праводзіцца Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук (МААН) і яе навуковым саветам па кніжнай культуры, кнігавыданні і бібліятэках. Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Расійская акадэмія навук, Федэральная дзяржаўная ўстанова «Навуковы і выдавецкі цэнтр «Навука» Расійскай акадэміі навук».
Унікальнай падзеяй назваў Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Мерапрыемства аб'яднала каля 500 маладых даследчыкаў з навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін — прадстаўнікоў Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут», Расійскай акадэміі навук і шэрагу яе рэгіянальных навуковых цэнтраў, аддзяленняў і інстытутаў, а таксама Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзясяткаў вядучых ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў нашай краіны.
Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў 22 сакавіка аператыўнае анлайн-апытанне наведвальнікаў XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Падчас даследавання выяўляліся найбольш перспектыўныя варыянты прасоўвання выстаўкі, вывучаліся меркаванні і ацэнкі па пытаннях яе арганізацыі, а таксама чытацкія перавагі яе наведвальнікаў.
У 2022 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК) прысудзіла навуковую ступень 356 саіскальнікам: ступень доктара навук атрымалі 48 чалавек, кандыдата навук — 308. Для параўнання: у папярэднім годзе было абаронена 40 доктарскіх і 347 кандыдацкіх. У арганізацыях Міністэрства адукацыі было выканана 167 дысертацый (гэта 46,9 працэнта ад паспяхова абароненых), у арганізацыях Міністэрства аховы здароўя — 75 работ (21 працэнт), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 49 (амаль 14 працэнтаў).
Аб прывабнасці прафесіі вучонага для беларускай моладзі і сістэме падтрымкі маладых талентаў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - гутарка са старшынёй Савета маладых вучоных Акадэміі навук, дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Станіславам Юрэцкім.
Да 100 наведвальнікаў у хвіліну фіксавалі на ўваходзе на выстаўку «Беларусь інтэлектуальная», калі яна праходзіла ў сталічным выставачным комплексе «БелЭкспа». Пра гэта расказаў журналістам дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Ганчароў.
Аб прывабнасці прафесіі вучонага для беларускай моладзі і сістэме падтрымкі маладых талентаў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі мы гутарым са старшынёй Савета маладых вучоных Акадэміі навук, дырэктарам Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Станіславам Юрэцкім.
Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі.
Навукоўцы БДУ ўвайшлі ў склад рэдкалегіі па перавыданні Нацыянальнага атласа Беларусі. Узначаліў яе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
129 аўтарскіх распрацовак у 10 намінацыях былі прадстаўлены ў гранд-фінале Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Напрыклад, маладая вучоная-даследчык з Акадэміі навук Вікторыя Шумская стала пераможцай конкурсу з распрацоўкай новай сістэмы ачысткі азотных угнаенняў ад вуглякіслага газу.
Беларуская мова павінна выступаць сродкам кансалідацыі нацыі. Важна сфарміраваць стаўленне нашых грамадзян да нацыянальнай мовы як да найважнейшага атрыбута дзяржаўнасці і самастойнасці. У гэтым упэўнены дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Харчаванне ў школах павінна быць не толькі здаровае, але і смачнае. У школьнікаў павінен быць выбар страў, і тады ніхто з іх не будзе адмаўляцца ад гарачага абеду. Гэта аксіёма, якую пацвярджаюць першыя вынікі пілотнага праекта, што стартаваў у краіне ў студзені і ахапіў 21 установу адукацыі: па тры — у кожнай вобласці і тры — у сталіцы. Пілотны праект па арганізацыі харчавання школьнікаў мае сваю спецыфіку. Ён старанна прапрацоўваўся са спецыялістамі з НПЦ па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук.
«Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» паказала, што наша краіна знаходзіцца на высокім інтэлектуальным узроўні. Плануецца таксама стварыць яе віртуальную версію, паведамляе намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.
Апошнім часам навука сутыкаецца са шматлікімі новымі выклікамі: пандэмія, змяненне клімату, якое цягне змяненне ўмоў вядзення сельскай гаспадаркі, санкцыйны ціск на эканоміку. Сусветная эканоміка становіцца іншай. Адбываецца разбурэнне існуючага светапарадку, абвастрэнне супрацьстаяння паміж найбуйнейшымі эканомікамі. Сёння на першы план выходзіць праблематыка стварэння бяспекі, у тым ліку гуманітарнай. Пра тое, як акадэмічным вучоным удаецца трымаць руку на пульсе, расказаў старшыня прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.
Сусветная эканоміка становіцца іншай. Адбываецца разбурэнне існуючага светапарадку, абвастрэнне супрацьстаяння паміж найбуйнейшымі эканомікамі. Сёння на першы план выходзіць праблематыка стварэння бяспекі, у тым ліку гуманітарнай. Пра тое, як акадэмічным вучоным удаецца трымаць руку на пульсе, старшыня прэзідыума акадэмік Уладзімір ГУСАКОЎ расказаў у інтэрв’ю журналісту «Звязды».
Другі нанаспадарожнік плануюць запусціць сёлета ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Немалаважна, што з дапамогай нанаспадарожніка ў БДУ вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для касмічнай галіны і паралельна развіваецца актуальны навуковы кірунак. Пазнаёміцца бліжэй з універсітэцкай распрацоўкай можна на выставе «Беларусь інтэлектуальная», работу якой працягнулі да канца бягучага тыдня. Увогуле, у «Прасторы маладзёжных ініцыятыў» на выстаўцы прадстаўлена вельмі шмат універсітэцкіх распрацовак. Якія ёсць перспектывы для развіцця кар'еры моладзі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, расказаў старшыня Савета маладых вучоных Аддзялення аграрных навук НАН, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі Максім Кучвальскі.
Навукоўцы БДУ працуюць над тэхналогіяй атрымання рэкамбінантных бялкоў чалавека для прымянення іх у клетачнай тэрапіі ў барацьбе з ракам і аўтаімуннымі захворваннямі. Бялкі плануецца выкарыстоўваць у Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Нацыянальны выставачным цэнтры «БелЭкспа» з 20 да 22 студзеня. У выхадныя дні яе змогуць наведаць не толькі мінчане, але і жыхары з іншых рэгіёнаў краіны, студэнты, школьнікі і ўвогуле ўсе, хто захапляецца навукай. Там будзе, што паглядзець і чаму здзівіцца, запэўнівае першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.