Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 319.

НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў.

Источник: Звязда | 21.12.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки

У пачатку 2021 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства. Конкурс праводзіўся па 7 намінацыях: «Песні нашай зямлі», «Вершы і апавяданні пра сваю зямлю», «Краязнаўчыя сцежкі», «Мова маёй краіны» (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны), «Выяўленчае мастацтва», «Фота- і відэавыявы», «Творы народных майстроў».Конкурс, накіраваны на фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае, падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі, праводзіўся ўпершыню і стаў яскравай падзеяй 2021 года.

Источник: Звязда | 16.12.2021

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Экспертную думку па гэтай тэме прадставяць у рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь».Удзельнікамі маштабнай дыскусіі стануць каля 100 спецыялістаў у сферы міжнародных адносін, эканомікі і права. Гэта прадстаўнікі БДУ, БДЭУ, БДУІР, БНТУ, БДПУ імя М. Танка, ГДУ імя Ф. Скарыны, ГрДУ імя Я. Купалы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Акадэміі МУС, Ваеннай акадэміі, РІВШ, НАН і інш.

Источник: Звязда | 15.12.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

БДУ перамог у намінацыі «Адукацыя» ў конкурсе «Найлепшы экспарцёр 2020». Сярод арганізатараў конкурсу - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Звязда | 04.12.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Мероприятия НАН

У НАН Беларусі дадзены старт 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. На лядовы кантынент адправяцца 11 чалавек пад кіраўніцтвам нязменнага кіраўніка ўсіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксея Гайдашова. У складзе экспедыцыі навуковыя супрацоўнікі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах), БДУ (Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы) і іншых арганізацый краіны.

Источник: Звязда | 19.11.2021

Рубрика: Экологическая деятельность

Сёлета беларуская акадэмічная навука адзначае свой векавы юбілей: гістарычны адлік вядзецца ад стварэння сто гадоў назад у Мінску Інстытута беларускай культуры. Зараз Акадэмія навук забяспечвае навуковае суправаджэнне напрамкаў першараднай важнасці: гэта авіякасмічныя даследаванні, бяспечная эксплуатацыя Беларускай атамнай электрастанцыі, развіццё біятэхналагічнай галіны, фармацэўтыкі ў плане распрацоўкі субстанцый лекавых прэпаратаў па айчынных тэхналогіях, стварэнне ІT-краіны і іншыя. Пра дасягненні вучоных распавядае галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец.

Источник: Звязда | 11.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Цэнтр імуналогіі і алергалогіі будзе створаны ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 04.11.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі павінна ставіць і вырашаць самыя амбіцыѐзныя задачы. Сціпласць у навуцы зусім не да месца. У гэтым упэўнены яе кіраўнік, старшыня Прэзідыума, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 03.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Наука и власть

З нагоды 100-годдзя вядучай ВНУ Беларусі на ўсіх факультэтах пройдуць пашыраныя пасяджэнні Саветаў. Універсітэтскі штат БДУ складаюць звыш сямі тысяч супрацоўнікаў, з якіх адзінаццаць членаў-карэспандэнтаў і восем акадэмікаў НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 26.10.2021

Рубрика: НАН Беларуси

УП "Дзяржразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" распрацавала і асвоіла вытворчасць экспрэс-тэстаў для якаснага вызначэння наяўнасці антыгену (віруса ў актыўнай фазе захворвання).

Источник: Звязда | 23.10.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Да 100-годдзя БДУ ў сталіцы запусцілі экскурсійны маршрут №100. Унутры салона аўдыягід раскажа пра 12 малавядомых фактаў з гісторыі БДУ. Так, на прыпынку "Дом друку" пасажыры даведаюцца аб ролі БДУ ў станаўленні Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 02.10.2021

Рубрика: История НАН

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы — 2021» праходзіць гэтымі днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук з удзелам 250 маладых даследчыкаў. Гэта не толькі найбуйнейшае навуковае мерапрыемства ў нашай краіне, але і прэстыжная пляцоўка для прэзентацыі праектаў таленавітай моладзі з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Источник: Звязда | 30.09.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ўжо ў трэці раз прайшоў Фестываль Навукі. Арганізатарам навуковага ўік-энду выступае Савет маладых навукоўцаў НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 15.09.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

У гэтым годзе магчымасцяў дакрануцца да свету навукі і тэхналогій стане больш - арганізатары Фестываля навукі (Савет маладых вучоных НАН Беларусі) пашырылі геаграфічныя і часавыя рамкі навукова-папулярнага мерапрыемства.

Источник: Звязда | 08.09.2021

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

"Работа палярнікаў у Антарктыдзе — рамесная, карпатлівая, фізічна цяжкая, і слабы там проста не выжыве», — кажа нязменны кіраўнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей ГАЙДАШОЎ."

Источник: Звязда | 22.08.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, История НАН, Наука и общество

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 15-годдзя ўдзелу Беларусі ў вывучэнні Антарктыкі, прайшлі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да ўрачыстасцяў далучыліся ўдзельнікі антарктычных экспедыцый розных гадоў, дэлегацыя «Расгідрамета» і Расійскай антарктычнай экспедыцыі Інстытута Арктыкі і Антарктыкі, супрацоўнікі арганізацый НАН, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, датычныя да антарктычнай тэматыкі, члены Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі і маладыя навукоўцы.

Як паведаміла прэс-служба НАН, навукова- тэхнічны цэнтр лічбавых тэхналогій «IT-град Акадэмічны» будзе створаны на базе Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута матэматыкі Акадэміі навук. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.

1 ліпеня ў Інстытуце гісторыі НАН адбудзецца круглы стол «Гуманітарная навука — беларускаму грамадству». У ім возьмуць удзел прадстаўнікі навуковых арганізацый Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, вядучыя навукоўцы-гуманітарыі краіны.

Источник: Звязда | 29.06.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Ёсць меркаванне, што рухаць навуку наперад павінна моладзь. У маладых заўсѐды шмат ідэй, яны не баяцца праяўляць ініцыятыву, для іх не існуе бясспрэчных аўтарытэтаў, яны ўсё падвяргаюць сумненню і, галоўнае, не баяцца выходзіць за рамкі звыклых уяўленняў і рызыкаваць. Але прафесія вучонага паступова страчвае для маладога пакалення былую прывабнасць. Таму пытанні падрыхтоўкі інтэлектуальнай эліты застаюцца актуальнымі для ўсіх краін. І Беларусь — не выключэнне. Дваццаць гадоў таму ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук з'явілася навучальная ўстанова новага тыпу — Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў.

Источник: Звязда | 29.05.2021

Рубрика: Организация науки

Дваццаць гадоў таму ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук з'явілася навучальная ўстанова новага тыпу — Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў. Асноўная яго мэта — умацаванне сувязі вышэйшай школы з акадэмічнымі навукова-даследчымі ўстановамі. Сёння ў акадэміі каля 20 працэнтаў навуковых кадраў складае моладзь ва ўзросце да 29 гадоў. Падчас рэспубліканскага маладзёжнага форуму «Беларусь інтэлектуальная», які прайшоў у Акадэміі навук з удзелам 200 маладых даследчыкаў, рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Марат ЖЫЛІНСКІ расказаў пра тое, як выхоўваецца інтэлектуальная эліта краіны і з якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца.

Источник: Звязда | 28.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Лічба «13» аказалася для ўдзельнікаў апошняй Беларускай антарктычнай экспедыцыі вельмі ўдалай. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы беларускіх палярнікаў у Доме Масквы нязменны кіраўнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў. Дасягненні Беларусі ў стварэнні ўласнай антарктычнай станцыі сталі магчымыя дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з Расійскай антарктычнай экспедыцыяй, падкрэсліў у сваім выступленні старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

У Нацыянальнай акадэміі навук дадзены старт II Міжнароднаму форуму даследчыкаў беларускай казкі. У мерапрыемстве, якое праходзіць як афлайн, так і анлайн, прымаюць удзел вядучыя даследчыкі казачнага эпасу з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Балгарыі, Літвы, Польшчы, Абхазіі і Францыі.

Источник: Звязда | 27.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

Лічба «13» аказалася для ўдзельнікаў апошняй Беларускай антарктычнай экспедыцыі вельмі ўдалай. Пра гэта паведаміў падчас сустрэчы беларускіх палярнікаў у Доме Масквы нязменны кіраўнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.

Источник: Звязда | 26.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Да 100-годдзя БДУ выйшаў дакументальны фільм пра яго першага рэктара «Пічэта. Жыццѐ і лёс». У 15-хвілінным роліку расказваецца пра жыццёвы шлях вучонага, акадэміка акадэмій навук БССР і СССР Уладзіміра Іванавіча Пічэту.

Источник: Звязда | 26.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Пра гэта заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падчас сустрэчы з дэлегацыямi кіраўнікоў і педагогаў сталічных устаноў адукацыі.

Источник: Звязда | 23.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Тыдзень роднай прыроды пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 3 20 да 28 мая.

Источник: Звязда | 20.05.2021

Рубрика: Мероприятия НАН, Экологическая деятельность

Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая). Навукова-практычны цэнтрНАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, Цэнтральны батанічны сад і Інстытут лесу падрыхтавалі цэлы шэраг мерапрыемстваў.

Источник: Звязда | 19.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдастоены міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» за вялікі ўклад у распрацоўку і паспяховую рэалізацыю беларуска-расійскіх праграм у касмічнай сферы, стварэнне навукова-тэхнічнага зачыну для развіцця касмічнай галіны Беларусі, пашырэнне і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — ўдзельніцамі СНД у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Источник: Звязда | 17.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Беларускія і расійскія гісторыкі выдалі першы вучэбны дапаможнік «Расія і Беларусь: нарысы сумеснай гісторыі» ў рамках маштабнага цыкла сумесных работ «Расія і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі». Кніга падрыхтавана пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені і доктара гістарычных навук члена-карэспандэнта РАН Яфіма Півавара.

На калектыўнай экспазіцыі будуць прадэманстраваны дасягненні беларускай навукі ў галіне генетыкі і клетачнай імунатэрапіі, стварэнні лекавых субстанцый на аснове амінакіслот і іх вытворных. Вучоныя прадставяць тэхналогіі атрымання высокаэфектыўных антысептыкаў, імунаферментных набораў і экспрэс-тэстаў для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў, у тым ліку для дыягностыкі каранавіруса, імплантацыі ствалавых клетак пры мадэляванні паталагічных працэсаў у арганізме, тэхналогіі іммуналагічнай дыягностыкі (у тым ліку ацэнка клеткавага імунітэту супраць COVID-19) і г. д.

Источник: Звязда | 15.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН, Наука и технологии

Больш як 200 маладых даследчыкаў узялі ўдзел у рэспубліканскім маладзёжным форуме «Беларусь інтэлектуальная», арганізаваным Саветам маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 14.05.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

Больш як 200 маладых даследчыкаў узялі ўдзел у рэспубліканскім маладзёжным форуме «Беларусь інтэлектуальная», арганізаваным Саветам маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод іх пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных інтэлектуальных конкурсаў, прадстаўнікі працоўнай моладзі ў сістэме адукацыі і ў навукаёмістых сферах эканомікі.

Источник: Звязда | 13.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 на тэму «Ацэнка поствакцынальнага імунітэту да віруса SARS-CoV-2». У яго рабоце прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага, біялагічнага і хімічнага профіляў.

Источник: Звязда | 09.05.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

22 красавіка ў Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — вышэйшага калегіяльнага органа кіравання Акадэміі навук.

Источник: Звязда | 19.04.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

У НАН Беларусі атрыманы першыя дэталѐвыя ацэнкі ўзроўняў антрапагеннага ўздзеяння навуковых станцый на паветранае асяроддзе ледзянога кантынента.

Источник: Звязда | 16.03.2021

Рубрика: Экологическая деятельность

У НАН Беларусі атрыманы першыя дэталёвыя ацэнкі ўзроўняў антрапагеннага ўздзеяння навуковых станцый на паветранае асяроддзе ледзянога кантынента. Загадчык лабараторыі трансгранічнага забруджвання Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук Сяргей Какарэка ацаніў выкіды забруджвальных рэчываў і парніковых газаў ад асноўных іх наземных крыніц у Антарктыцы — дызель-генератарных установак круглагадовых і сезонных навуковых станцый.

Источник: Звязда | 15.03.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Айчынная навука сёння самым цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку і супрацоўнічае з усімі без выключэння буйнымі вытворцамі. Айчынныя навукоўцы дабіваюцца фундаментальных вынікаў, якія адпавядаюць сусветнаму ўзроўню, падкрэслівае старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 13.03.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Айчынная навука сёння самым цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку і супрацоўнічае з усімі без выключэння буйнымі вытворцамі. За вучонымі — суправаджэнне ўсіх бакоў развіцця новай, заснаванай на ведах эканомікі: ІT-тэхналогіі, лічбавізацыя, робатызацыя і штучны інтэлект, сэнсары, новыя матэрыялы, у тым ліку кампазіты, атамная і аднаўляльная энергетыка, высокадакладнае машынабудаванне і электратранспарт, біятэхналогіі і фармацэўтыка, «тонкая» хімія…

Источник: Звязда | 12.03.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН, Сотрудники НАН

Удзельнікі 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі павіншавалі сваіх каляжанак па Акадэміі навук і жанчын усёй краіны з цудоўным святам.

Источник: Звязда | 06.03.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Удзельнікі 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі павіншавалі сваіх каляжанак па Акадэміі навук і жанчын усёй краіны з цудоўным святам.

Источник: Звязда | 05.03.2021

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля