Всего документов: 319.
У БДУ выйшаў першы ў Беларусі «Кітайска-беларускі слоўнік. Беларуска-кітайскі слоўнік». У склад аўтарскага калектыву ўвайшлі супрацоўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Інстытутам мовазнаўства запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Так, 15 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі будзе праведзены круглы стол «Акадэмік Яўхім Карскі — заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф».
У Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі адбылося адкрыццё пілотнага інавацыйнага аб'екта "Навукова-эксперыментальная вытворчасць сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў".
У Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё пілотнага інавацыйнага аб’екта «Навукова-эксперыментальная вытворчасць сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў».
Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі зацверджаны спіслаўрэатаў штогадовага конкурсу "100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" за 2020 год.
Экспертны абмен думкамі адбыўся ў Нацыянальнай акадэміі навук у рамках грамадскага абмеркавання праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады. Удзел у мерапрыемстве ўзялі вядучыя навукоўцы, эканамісты і кіраўнікі навуковых устаноў акадэміі.
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося другое пасяджэнне Міждзяржаўнага савета па космасе дзяржаў-удзельніц СНД.
У найбліжэйшыя гады асноўную ўвагу беларускія навукоўцы будуць аддаваць шасці прыярытэтным напрамкам, сярод якіх лічбавыя інфармацыйныя тэхналогіі, медыка-біялагічныя распрацоўкі (хімічныя, мікрабіялагічныя, фармацэўтычныя, генетычныя), энергетыка і рацыянальнае прыродакарыстанне, машынабудаванне (у тым ліку прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы), аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі і бяспека чалавека і дзяржавы. Навука цесным чынам інтэграваная ў беларускую эканоміку, працуючы з усімі без выключэння буйнымі вытворцамі, паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
На выстаўцы дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці «Дзень беларускай навукі — 2021» арганізацыі НАН Беларусі прэзентуюць каля 200 новых распрацовак і тэхналогій. Экспанаты можна будзе ўбачыць 29 студзеня на пастаянна дзеючай выстаўцы «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» ў холе першага паверха будынка Прэзідыума НАН.
У найбліжэйшыя гады асноўную ўвагу беларускія навукоўцы будуць аддаваць шасці прыярытэтным напрамкам, сярод якіх лічбавыя інфармацыйныя тэхналогіі, медыка-біялагічныя распрацоўкі (хімічныя, мікрабіялагічныя, фармацэўтычныя, генетычныя), энергетыка і рацыянальнае прыродакарыстанне, машынабудаванне (у тым ліку прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы), аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі і бяспека чалавека і дзяржавы.
На выстаўцы дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці «Дзень беларускай навукі — 2021» арганізацыі НАН Беларусі прэзентуюць каля 200 новых распрацовак і тэхналогій. Экспанаты можна будзе ўбачыць 29 студзеня на пастаянна дзеючай выстаўцы «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці» ў холе першага паверха будынка Прэзідыума НАН.
29 студзеня ў НАН Беларусі (праспект Незалежнасці, 66) у 15:00 адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі.
У Нацыянальнай акадэміі навук адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова.
Гэта званне было прысвоена загадчыку аддзела Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН, доктару хімічных навук, прафесару, акадэміку Уладзіміру АГАБЕКАВУ.
НАН Беларусі назвала топ-10 вынікаў навукоўцаў за 2020 год.
«Тое, якія задачы вырашае дзяржава, у многім характарызуе яе сталасць. Калі на парадку дня ў нас стаяць такія маштабныя стваральныя мэты, як лічбавая трансфармацыя эканомікі, адрасная мадэрнізацыя прамысловасці, развіццё электратранспарту, стварэнне ўласнай вакцыны ад каранавіруса, асваенне атамнай энергетыкі, пашырэнне ўласнай групоўкі касмічных спадарожнікаў і на аснове ўсяго гэтага — рост якасці жыцця насельніцтва, то можна сцвярджаць, што наша краіна ўпэўнена глядзіць у будучыню. Яе неабходна будаваць, не разбураючы, а развіваючы і прымнажаючы нацыянальныя здабыткі», — такую думку выказаў падчас круглага стала «Беларусь інтэлектуальная: адукацыя, інавацыі і высокія тэхналогіі» дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Васіль ГУРСКІ.
У Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі ўрачыста адкрыецца навукова-вытворчы ўчастак лазерных тэхналогій з дэманстрацыяй тэхналагічных магчымасцяў новага унікальнага абсталявання — лазернага комплексу. Ён будзе дзейнічаць у рамках Галіновай лабараторыі электронна-прамянёвых і адытыўных тэхналогій, створанай пры падтрымцы Міністэрства прамысловасці.
«За Акадэміяй навук замацаваная функцыя навуковага суправаджэння развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне. Па выніках гэтага года ў Беларусі будзе выраблена біятэхналагічнай прадукцыі прыкладна на $ 1 млрд. Мы ўкараняем ўсё, што распрацоўваем. У Навукова-вытворчым цэнтры будуць выкарыстоўвацца найноўшыя вынікі навуковых даследаванняў, а далей гэтая прадукцыя пойдзе ў народную гаспадарку, у першую чаргу ў сельскую», — падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ.
«За Акадэміяй навук замацаваная функцыя навуковага суправаджэння развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне. Па выніках гэтага года ў Беларусі будзе выраблена біятэхналагічнай прадукцыі прыкладна на $ 1 млрд. Мы ўкараняем ўсё, што распрацоўваем. У Навукова-вытворчым цэнтры будуць выкарыстоўвацца найноўшыя вынікі навуковых даследаванняў, а далей гэтая прадукцыя пойдзе ў народную гаспадарку, у першую чаргу ў сельскую», — падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір ГУСАКОЎ.
Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі разгарнулася юбілейная экпазіцыя «Сын Зямлі пад белымі крыламі», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста, чалавека, надзеленага рознымі талентамі, сапраўднага сына сваёй Бацькаўшчыны.
Чакаецца, што ў найблiжэйшы час спецыялiсты дзвюх краiн пачнуць распрацоўку навучальнага дапаможнiка па гiсторыi Саюзнай дзяржавы. З беларускага боку для вырашэння гэтай задачы будзе створаны аўтарскi калектыў у складзе вядучых вучоных-гiсторыкаў НАН Беларусi i ўстаноў вышэйшай адукацыi.
19 лістапада ў Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі адкрыецца ХIХ Міжнародная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі».
Больш як 250 навуковых распрацовак укаранілі за мінулы перыяд бягучага года айчынныя акадэмічныя арганізацыі. Зараз у НАН Беларусі рыхтуецца зборнік з іх пералікам, які будзе накіраваны ва ўсе міністэрствы і ведамствы для пашырэння кола спажыўцоў прадукцыі, тэхналогій і матэрыялаў, распрацаваных акадэмічнымі навукоўцамі. Пра гэта паведаміў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук, старшыня Савета маладых вучоных Андрэй ІВАНЕЦ.
У аснову канцэпцыі закладзена ідэя стварэння поўнага збору дакументаў па фарміраванні навуковых школ у БДУ і прадстаўлення грамадскасці малавядомых фактаў утварэння ўніверсітэта. Вядома, што станаўленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта звязана з імёнамі многіх вядомых гісторыкаў і, у першую чаргу, першага рэктара БДУ, гісторыка-славіста Уладзіміра Пічэты. Акрамя таго, першыя навучальныя праграмы практычна ўсіх спецыяльнасцяў уключалі гістарычныя дысцыпліны. У наш час дасягненні навукоўцаў-гісторыкаў БДУ атрымалі шырокае прызнанне як у Беларусі, так і за яе межамі.
Форум арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны. Мэта — абмеркаваць новыя тэндэнцыі ў галіне і ўкараненне перспектыўных тэхналогій. На канферэнцыі будзе разгледжаны комплекс навуковых і навукова-практычных задач, актуальных у сучасных умовах у галіне ЖКГ, якая знаходзіцца на парозе істотнай тэхналагічнай мадэрнізацыі.
Арганізуецца ён у анлайн-фармаце з удзелам каля 100 спецыялістаў у галіне педагогікі і інфарматыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Польшчы і Балгарыі. Гэта прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўна педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта (Польшча), Асацыяцыі прафесараў славянскіх краін (Балгарыя), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта (Украіна), Інстытута матэматыкі і механікі НАН Азербайджана і іншыя. Ад БДУ з дакладамі выступяць навукоўцы механіка-матэматычнага факультэта і факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
У НАН Беларусi дадзены ўрачысты старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыi. Сёлета на лядовы кантынент адправяцца дзесяць удзельнiкаў: як спецыялiсты, якiя ўжо пабывалi ў Антарктыдзе (пяць чалавек), так i навiчкi.
У НАН Беларусi дадзены ўрачысты старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыi. Сёлета на лядовы кантынент адправяцца дзесяць удзельнiкаў: як спецыялiсты, якiя ўжо пабывалi ў Антарктыдзе (пяць чалавек), так i навiчкi. Членаў экспедыцыi чакае нялёгкая праца па нарошчваннi будаўнiцтва ўласнага дому на берагах Антарктыкi — Беларускай антарктычнай станцыi «Гара Вячэрняя», а таксама па правядзеннi навуковых даследаванняў у рамках дзяржаўнай праграмы па вывучэнні Антарктыкi.
У НАН Беларусi дадзены ўрачысты старт 13-й Беларускай антарктычнай экспедыцыi. Сёлета на лядовы кантынент адправяцца дзесяць удзельнiкаў: як спецыялiсты, якiя ўжо пабывалi ў Антарктыдзе (пяць чалавек), так i навiчкi. Членаў экспедыцыi чакае нялёгкая праца па нарошчваннi будаўнiцтва ўласнага дому на берагах Антарктыкi — Беларускай антарктычнай станцыi «Гара Вячэрняя», а таксама па правядзеннi навуковых даследаванняў у рамках дзяржаўнай праграмы па вывучэнні Антарктыкi.
У гэтым годзе на лядовы кантынент адправяцца дзесяць удзельнікаў: як спецыялісты, якія ўжо пабывалі ў Антарктыдзе (пяць чалавек), так і навічкі. Членаў экспедыцыі чакае нялёгкая праца па нарошчванні будаўніцтва ўласнага дома на берагах Антарктыкі — Беларускай антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя», а таксама па правядзенні навуковых даследаванняў у рамках дзяржаўнай праграмы па вывучэнню Антарктыкі.
Яно прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі. Быў разгледжаны цэлы шэраг важных пытанняў. У прыватнасці, абмяркоўвалася ўнясенне змяненняў у Палажэнне аб Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), наданне шэрагу асацыіраваных членаў МААН статусу паўнапраўных, абранне сапраўдных членаў МААН, зацвярджэнне палажэнняў аб навуковых саветах і Савета маладых навукоўцаў МААН.
На тэхніцы ўстаноўлена камера сістэмы машыннага зроку і аўтаматычная інспекцыя, якая робіць дзясяткі кадраў у секунду. Дзякуючы ёй, на клубнях бульбы распазнаюцца пазеляненні, сляды захворванняў, механічныя пашкоджанні, нарасты і чарвяточыны. Аўтаматычна адбываецца ідэнтыфікацыя такіх клубняў, як некандыцыйных, і яны выдаляюцца з канвеера струменем сціснутага паветра.
Абедзве навінкі прэзентуе Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Акадэміі навук. Мясное марозіва «Ice meat» — асвяжальны арыгінальны карысны прадукт, які ідэальна падыходзіць для лёгкага перакусу. Такое марозіва прыйдзецца па густу моладзі і дзецям, якія адначасова пры ўжыванні любімых імі «дэсертаў» змогуць папоўніць патрэбы арганізма ў незаменных мікранутрыентах, якiя ўтрымлiваюцца ў мясных прадуктах, а таксама гурманам і знатакам «прадукцыі будучыні».
28 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці», якая пройдзе ў рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам Беларусі ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогій. Яго дырэктар — член-карэспандэнт НАН, доктар біялагічных навук, заслужаны дзеяч Рэспублікі Беларусь Эмілія КАЛАМІЕЦ — была прызнаная «Вучоным года НАН Беларусі» па выніках 2017 года.
Дзякуючы навуковым прарывам у свеце біятэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе яны па інвестыцыйнай прыцягальнасці даганяюць ІТ-індустрыю. Менавіта біятэхналогіі адкрылі масу новых магчымасцяў у сельскай гаспадарцы, экалогіі, харчовай прамысловасці і медыцыне.
Конкурс праводзіцца для прыцягнення і замацавання таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, амаладжэння кадраў навуковых арганізацый, забеспячэння пераемнасці паміж вучонымі розных пакаленняў.
Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі. Індустрыя біятэхналогій развіваецца вельмі імкліва. Яе тэмпы ўражваюць, і гэта ставіць перад беларускай навукай адказныя задачы, падкрэслівае намеснік старшыні намесніка Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
7 жніўня ў НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Беларусь Інтэлектуальная» і выставачнай Канцэпцыі «Беларусь Інтэлектуальная». Арганізатары мерапрыемства — НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.