Всего документов: 319.
Партыя дарагіх прэпаратаў - падарунак найбуйнейшай індыйскай фармацэўтычнай кампаніі Cipla Limited і асабіста Старшыні яе праўлення, Ганаровага члена НАН Беларусі доктара Юсуфа Хваджа Хаміда. Усяго дастаўлена больш за 6 тысяч упаковак анты- ВІЧ прэпаратаў («Тэнвір-ЭМ» і «Вірадэй») на суму звыш 35 тысяч долараў ЗША.
Трохдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм» адкрыецца 17 чэрвеня ў БДУ. Мерапрыемства арганізуецца ў анлайн-фармаце.
9 чэрвеня ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Навуковага савета па вірусалогіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. У яго рабоце прынялі ўдзел вядучыя беларускія і замежныя вучоныя з 10 краін, уключаючы Расійскую Федэрацыю, Кітайскую Народную Рэспубліку, Арменію, Грузію, Кыргызстан, Узбекістан, Украіну, Таджыкістан і Чарнагорыю. Як адзначыў, у сваім выступленні намеснік кіраўніка Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), акадэмік НАН Беларусі Пётр ВІЦЯЗЬ, «ва ўмовах пандэміі COVID-19 надзвычай важным з’яўляецца аб’яднанне навукоўцаў і спецыялістаў усіх краін для пераадолення яе цяжкіх наступстваў, папярэджання новых выпадкаў захворвання і чалавечых страт».
Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені выдадзены навучальны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».
Пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені выдадзены навучальны дапаможнік для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».
Беларусы падхапілі ініцыятыву еўрапейскіх батанікаў і цяпер на сталічных вуліцах з’явіліся подпісы з назвамі раслін, што растуць на ўзбочынах і паміж тратуарных пліт. Акцыя праводзіцца Грамадскім аб’яднаннем «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў партнёрстве з Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі.
Трэці Фестываль навукі пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі ў верасні, паведаміў падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, старшыня Савета маладых навукоўцаў Андрэй Іванец.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Акадэмія навук правінцыі Гуандун (КНР) падпісалі рамачнае Пагадненне аб стварэнні ТАА «Кітайска-Беларускі інавацыйны Цэнтр прамысловых тэхналогій». Подпісы пад дакументам у рэжыме анлайн-цырымоніі паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Акадэміі навук правінцыі Гуандун Ляа Бін.
Навукоўцы Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі распрацавалі тэхналогію вытворчасці новага тыпу ўпаковачнай паперы - "актыўнага" папяровага матэрыялу, які валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Падрабязна распавядае дырэктар інстытута Анатоль Кулак.
Інавацыя — вынік працы навукоўцаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі. Размова ідзе пра тэхналогію вытворчасці новага тыпу упаковачнай паперы — «актыўнага» папяровага матэрыялу, які валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі і істотна павялічвае тэрміны захоўвання скорапсавальных прадуктаў: гародніны, садавіны, хлебабулачных вырабаў, нарэзаных каўбасных вырабаў, сыру, кандытарскіх вырабаў.
Гэта першае выданне з серыі пра Рамсарскія тэрыторыі Беларусі. У яе аснову пакладзены нацыянальны Рамсарскі спіс з 26 водна-балотных угоддзяў, якія маюць міжнароднае значэнне.
Штогод на працу ў Нацыянальную акадэмію навук прыходзяць прыходзяць больш за 300 маладых спецыялістаў. З іх каля 70 % папаўняюць шэрагі даследчыкаў. Кожны трэці навуковы работнік у акадэміі - гэта навуковец ва ўзросце да 35 гадоў. Такія лічбы агучыў на адкрыцці форуму навуковай моладзі "Шлях у навуку" першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей ЧЫЖЫК.
19 сакавіка адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ( пр-т Незалежнасці, 66, зала Прэзідыума, каб.216, 15.00), у якім прымуць удзел члены савета, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
13 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца круглы стол, прысвечаны прэзентацыі Усебеларускай акцыі “Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!” У яго рабоце прымуць удзел вядучыя навукоўцы, ваенныя гісторыкі НАН Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў і музеяў краіны.
За пяць апошніх гадоў у арганізацыйныя структуры Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі паступіла больш за 345 тысяч зваротаў. Асноўная іх тэматыка — просьбы аб аказанні матэрыяльнай дапамогі, пытанні звальнення і працаўладкавання, кампенсацыя кошту санаторных пуцёвак і іншыя. Гэтыя і іншыя лічбы былі агучаны падчас Х з'езда Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сярод галіновых прафсаюзаў Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі — першая па колькасці арганізацыя, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 610 тысяч чалавек: прадстаўнікоў як дзяржаўных, так і прыватных устаноў адукацыі, навучэнскую моладзь, аспірантаў, дактарантаў, работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў фінале конкурсу рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі” перад рэспубліканскім экспертным саветам будуць прадстаўлены 25 праектаў па 8 намінацыях з 18 навуковых арганізацый.
25-26 лютага ва Узбекістане праходзіць Беларуска-ўзбекскі аграрны форум. У рамках выставы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прэзентуе свае распрацоўкі і тэхналогііі, перспектыўныя для ўзбекскага сельскагаспадарчага рынку.
На выставе “Беларусь-Егіпет: партнёрства, скіраванае ў будучыню” у Каіры Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіць больш за чатыры дзесяткі інавацыйных распрацовак і тэхналогій, перспектыўных для егіпецкага рынку.
Мерапрыемства прымеркаванае да Сусветнага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Цягам тыдня ў Акадэміі навук будзе арганізаваны шэраг самых розных імпрэзаў.
Для паспяховай рэалізацыі агульнанацыянальнага мегапраекта «Беларусь інтэлектуальная» ў нас ёсць усё неабходнае: магутныя навуковыя школы, творчы патэнцыял, матэрыяльна-тэхнічная, лабараторная база, увага кіраўніцтва краіны і стратэгічнае бачанне перспектыў. Такую думку выказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў на сустрэчы з журналістамі напярэдадні святкавання Дня навукі.
24 студзеня ў 15.00 у Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі.
Міждзяржаўны савет быў створаны для каардынацыі дзейнасці дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.
У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, з 20 па 25 студзеня Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць “Тыдзень навукі”.
16 студзеня ў 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к. 110) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дзяржаўны кадастр расліннага свету Рэспублікі Беларусь. Асновы кадастру. Першаснае абследаванне 2002-2017 гг.”
Аб'яўлены лаўрэаты конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2019 год. У іх ліку — 10 маладых навукоўцаў.
Аб'яўлены лаўрэаты конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2019 год. У іх ліку — 10 маладых навукоўцаў.
Бюро Прэзідыума НАН Беларусі агучыла топ-10 дасягненняў акадэмічных вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. У дзясятку увайшлі распрацоўкі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, Інстытута прыродакарыстання НАН, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў канцы студзеня.
Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў НАН Беларусі 2019 года.
Прэзентацыя 100-томнага праекта “Беларускі кнігазбор" адбудзецца 13 снежня ў 14.00 у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, ауд.216).
12 снежня ў 10.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы".
На сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з навуковай грамадскасцю ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў красавіку 2017 года была прапанаваная канцэпцыя «Універсітэт 3.0». Яна прадугледжвае стварэнне ўнутры ВНУ інтэграванага адукацыйнага, навуковага і прадпрымальніцкага асяроддзя для камерцыялізацыі навуковых распрацовак, а таксама скіравана на павышэнне якасці і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў. Сёння канцэпцыю развіваюць ужо восем вышэйшых навучальных устаноў. У яе рамках у БДУ будзе створаны Міждысцыплінарны адукацыйны і даследчы цэнтр.
Беларускія палярнікі распачалі навуковыя даследаванні ў Антарктыдзе, праінфармаваў Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (12-я БАЭ) Аляксей Гайдашоў.
Беларускія палярнікі распачалі навуковыя даследаванні ў Антарктыдзе. Пра гэта Прэзідыум НАН Беларусі праінфармаваў начальнік 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (12-я БАЭ) Аляксей Гайдашоў.
29 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца конкурсны адбор маладых навукоўцаў для ўдзелу ў фінальным этапе праекта “100 ідэй для Беларусі”. Ён будзе праводзіцца ў выглядзе выставы і абароны маладзёжных інавацыйных праектаў з вусным выступленнем і прэзентацыяй.
21 лістапада ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі адкрыецца XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”.
Фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна” пройдзе 19 кастрычніка на базе Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву (Мінская вобласць, аграгарадок Самахвалавічы, вул. Кавалѐва, 2а).
Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. Навукоўцы выявілі дзясяткі розных спартыўных генаў, і сёння дасягненні генетыкаў вельмі запатрабаваныя ў спорце. Кожны чалавек нараджаецца з пэўным наборам генаў, якія могуць прынесці яму поспех у жыцці, разважае кіраўнік лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Массэ. На патрэбы спорту працуе і Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, распавядае загадчык лабараторыі фізіялогіі харчавання і спорту інстытута Тыгран Мелік-Касумаў. А Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі ўжо распрацаваў восем пазіцый спартыўнага харчавання, дадае загадчыца аддзела лекавых рэчываў інстытута Зоя Куваева.
Фонд Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі папоўніла лімітаванае выданне кнігі “ANTARCTICA” канадскай кампаніі “Nahanni Productions Inc”.
Змяненне кліматычных умоў і засушлівае надвор'е прымушаюць беларускую навуку пераглядаць стратэгію раслінаводства і земляробства, канстатуе намеснік генеральнага дырэктара па навуцы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан.