Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 319.

Больш за 500 пацыентаў прайшлі клетачную тэрапію ў нашай краіне за апошнія гады. У паловы з пралечаных пацыентаў назіраецца выражаны клінічны эфект, гэта тыя людзі, якім іншыя метады лячэння не дапамаглі. Выкарыстанне клетачных тэхналогій у медыцыне распачалося ў 70-я гады ХХ стагоддзя з перасадкі касцявога мозгу, распавядае дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў.

Источник: Звязда | 27.06.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штодзённая навуковая праца, канстатаваў падчас урачыстага прыёму ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Гайдашоў, нязменны кіраўнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый, пачынаючы з 2007 года. Урачыста сустракаць у Акадэміі навук членаў беларускіх антарктычных экспедыцый стала ўжо добрай традыцыяй.

З 22 па 29 мая навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі ўпершыню арганізуюць Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы. НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі, Цэнтральны батанічны сад і Інстытут лесу падрыхтавалі цэлы шэрах цікавых мерапрыемстваў.

“Элементы жыцця” прапануе адкрыць Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі ў рамках гарадской акцыі “Бібліяноч 2019”, якая адбудзецца 19 красавіка з 19 да 23 гадзін.

Источник: Звязда | 17.04.2019

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

12 красавіка кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ўказ аб стварэнні ў краіне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Плануецца, што ѐн пачне працаваць у сталіцы да 1 студзеня 2021 года. Да працы з таленавітымі вучнямі будуць прыцягвацца лепшыя педагогі, якія працуюць ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі, настаўнікі-метадысты, універсітэцкія выкладчыкі, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 16.04.2019

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

З 18 да 24 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы, на які запланавана шмат мерапрыемстваў.

Источник: Звязда | 16.02.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Шоў «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» было створана кітайскай кампаніяй Haitian Culture на аснове старажытных традыцый і сучасных тэхналогій. Часцінка сапраўднай кітайскай традыцыі прыедзе і ў Мінск. У Цэнтральным Батанічным садзе НАН Беларусі будзе выстаўлена больш за 25 маштабных светлавых кампазіцый, якія ўключаюць больш як 500 аб'ектаў.

2018 год стаў паспяховым і для Акадэміі навук, і ўвогуле для беларускай навукі. У гэтым упэўнены старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў. Якія напрамкі дял беларускіх вучоных прыярытэтныя?

Источник: Звязда | 26.01.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки, Наука и технологии

У НАН Беларусі абраны новы склад Савета маладых навукоўцаў. У выніку адкрытага галасавання старшынёй савета зноў абраны Андрэй Іванец - намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі.

Источник: Звязда | 24.01.2019

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае 23-26 студзеня наведаць пяты фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур "Свет крышталяў у батанічным садзе”.

Источник: Звязда | 22.01.2019

Рубрика: Мероприятия НАН

Прэзідыум НАН Беларусі зацвердзіў вынікі конкурсу “Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі—2018”, праведзенага Камісіяй экспертаў, і прыняў рашэнне прысвоіць гэта званне кіраўніку дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка" і Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі акадэміку, доктару фізіка-матэматычных навук Мікалаю Казаку.

Источник: Звязда | 29.12.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки

У Мінску адкрыўся рэабілітацыйны цэнтр для кажаноў. Яго стварэнне ініцыявалі Мінскае гарадское аддзядленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Падрабязна распавядае супрацоўнік НПЦ Аляксей Шпак.

Напярэдадні святкавання 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі старшыня Прэзідыума акадэмік Уладзімір Гусакоў сустрэўся з журналістамі, каб падзяліцца інфармацыяй аб найбольш важных і знакавых дасягненнях беларускіх вучоных. У 2017 годзе арганізацыі НАН завяршылі ўкараненне 264 сваіх распрацовак. На пытанні журналістаў таксама адказаў старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі Андрэй Іванец.

Источник: Звязда | 09.11.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество, Организация науки

ДНК чалавека можа расказаць пра многае, нават пра яго псіхаэмацыянальныя асаблівасці. Заўважана, напрыклад, што аптымісты жывуць даўжэй. Можа быць, у хуткім часе гэта змогуць даказаць і на навуковай аснове? У Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўжо распрацавана праграма вызначэння псіхаэмацыянальнага статусу чалавека. Падрабязна распавядаюць загадчыца лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі Ірма Массэ і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогіі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Міхаленка.

Источник: Звязда | 18.10.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Наука и общество

Ярка і нестандартна заклікалі на Фестываль навукі ў Цэнтральны батанічны сад маладыя навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук. Сумненні, канешне, былі: а ці зможа зацікавіць навуковы ўік-энд гараджан? Для беларускай сталіцы — гэта быў першы падобны вопыт. Аднак хлопцы і дзяўчаты з Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рызыкнулі — і не прайгралі. Сваімі ўражаннямі дзеляцца малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Святлана Велент-Шчэрбач і старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец.

Источник: Звязда | 20.09.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество, Мероприятия НАН

У Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне памятных знакаў «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» героям асваення космасу. Уручаныя памятныя знакі былі за першымі нумарамі. Касманаўты заўсёды хочуць быць першымі ва ўсім, а ўсе прысутныя тут у тым ці іншым аспекце такімі і з'яўляюцца, падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін.

Як хутка зямляне зноў паляцяць на Месяц? Якія перспектывы ёсць у марсіянскай праграмы? Ці магчыма пастаноўка ў найбліжэйшай будучыні пытання аб пілатаваным палёце на Марс і аб эксплуатацыі рэсурсаў гэтай планеты? Тэмы, якія ўзнімаюцца на ХХХІ міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, для недасведчанага чалавека могуць падацца экскурсам у навуковую фантастыку.Але і пра пакарэнне Марса, і тым больш пра планы высадкі на Месяц, навукоўцы і даследчыкі разважаюць абсалютна сур'ёзна. Але ёсць фактары, якія перашкаджаюць засваенню далёкага космасу: гэта касмічная радыяцыя і мікрагравітацыя, падкрэслівае намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Запуск першага айчыннага спадарожніка даў штуршок развіццю шэрагу адгалінаванняў у прамысловасці. Зараз вядуцца работы па стварэнні новага Беларускага касмічнага апарата. Абсталяванне, распрацаванае беларускімі навукоўцамі, ужо не першы год паспяхова працуе на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). Пра ўдзел Беларусі ў даследаванні космасу распавядаюць дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі Сяргей Залаты, загадчык аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Караняка.

Новая скульптурная кампазіцыя «Пераемнасць беларускай навукі» з'явілася ў Мінску перад будынкам Прэзідыума НАН Беларусі: вопытны акадэмік запрашае ў Акадэмію навук маладога калегу. Яе адкрыццё адбылося ў рамках урачыстасцяў, прысвечаных пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў Акадэміі навук. Да магістрантаў звярнуўся старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 05.09.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Организация науки

Пра­вес­ці ра­зам на­ву­ко­вы ўік-энд за­пра­шае мін­чан Са­вет ма­ла­дых ву­чо­ных На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. 8 ве­рас­ня ў рам­ках свят­ка­ван­ня Дня го­ра­да ў Цэнт­раль­ным ба­та­ніч­ным са­дзе ўпер­шы­ню прой­дзе Фес­ты­валь на­ву­кі. Свае зо­ны з на­сы­ча­най пра­гра­май прад­ста­вяць Цэнт­раль­ная на­ву­ко­вая біб­лі­я­тэ­ка і Бе­ла­рус­кая сель­ска­гас­па­дар­чая біб­лі­я­тэ­ка. На вы­стаў­цы бу­дзе прад­стаў­ле­на пра­дук­цыя Ін­сты­ту­та ба­та­ні­кі, Цэнтральнага ба­та­ніч­на­га са­да, РНПЦ гі­гі­е­ны, РНПЦ хар­ча­ван­ня і ін­шых пад­раз­дзя­лен­няў Ака­дэ­міі на­вук.

Источник: Звязда | 30.08.2018

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество, ЦНБ НАН Беларуси

Каля 90 касманаўтаў прымуць удзел у 31-м міжнародным кангрэсе Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у Мінску. Кангрэс пройдзе ў беларускай сталіцы з 9 па 15 верасня. Агульная колькасць яго ўдзельнікаў — больш як 200 спецыялістаў з 19 краін: Германіі, Нідэрландаў, Швецыі, Аўстрыі, Кітая і іншых. Правядзенне міжнароднага кангрэса ў Мінску — добры спосаб нагадаць усім пра Беларусь як пра касмічную дзяржаву, падкрэсліў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін.

Якім павінна быць дзіцячае харчаванне: смачным ці карысным? А ці можна зрабіць яго адначасова і смачным, і карысным, асабліва ў школьнай сталовай? У Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па харчаванні вырашылі з дапамогай анкетавання расставіць усе кропкі над «і». У анкетаванні будуць удзельнічаць амаль усе школы, расказаў начальнік аддзела харчавання НПЦ Валерый Шылаў.

Источник: Звязда | 22.08.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Падчас правядзення 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі ў 2018—2019 гадах беларускія і расійскія палярнікі будуць выконваць сумесны навуковы праект. Па словах старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова, у беларускіх вучоных выбудоўваецца стратэгічнае партнёрства з расійскім бокам.

Источник: Звязда | 17.08.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Международное сотрудничество

Гісторыкі БДУ знайшлі рэшткі мануфактуры па вырабе шкла XVIII стагоддзя графаў Салагубаў. Унікальны артэфакт быў раскапаны падчас археалагічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Кіраўнікамі даследчых работ выступаюць дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта ўніверсітэта Вольга Ліпніцкая і выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Паліна Курловіч.

Источник: Звязда | 26.07.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Апошнім часам колькасць навуковых работнікаў у свеце павялічылася на 20 працэнтаў. Іх цяпер прыкладна 8 мільёнаў — між іншым, гэта насельніцтва еўрапейскай дзяржавы сярэдніх памераў. Пытанні падрыхтоўкі інтэлектуальнай эліты застаюцца актуальнымі для ўсіх краін. Пра тое, як выхоўваюць навуковую эліту ў Беларусі, распавядае рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Ганчаронак.

Источник: Звязда | 23.06.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки, Наука и общество

"Ка­лек­тыў 10-й Бе­ла­рус­кай ан­тарк­тыч­най экс­пе­ды­цыі ака­заў­ся без "ус­пы­шак асоб­ных асоб": гэ­та бы­ла са­праўд­ная ка­ман­да, якая ад­пра­ца­ва­ла на­дзей­на, упэў­не­на і добра­сум­лен­на. Мы пра­вя­лі ўні­каль­ны се­зон і зра­бі­лі на­ват больш, чым пла­на­ва­лі..." — за­явіў пад­час ура­чыс­та­га пры­ёму ў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Беларусі нязменны кі­раў­нік усіх бе­ла­рус­кіх ан­тарк­тыч­ных экс­пе­ды­цый па­чы­на­ю­чы з 2007 го­да Аляк­сей Гайдашоў.

Источник: Звязда | 02.06.2018

Рубрика: НАН Беларуси, Мероприятия НАН, Сотрудники НАН

Другая Школа "Вучоны пад ключ 2018" стартуе 29 мая. Школа ўяўляе сабой кароткі (чатырохдзённы) курс выжывання маладога вучонага ў свеце навукі: лекцыі, семінары, практычныя заняткі, круглыя сталы і майстар-класы, якія правядуць вядучыя навукоўцы краіны. Яе арганізатарам выступае Савет маладых вучоных НАН Беларусі. Сярод тых, хто падзеліцца з моладдзю сваім вопытам навуковай дзейнасці, — першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, старшыня навуковага Савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Сяргей Гапоненка, і многія іншыя.

Источник: Звязда | 26.05.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Организация науки

Першы ў нашай краіне музей рэтракамп'ютараў Bуtеsрасе адкрыўся зусім нядаўна на плошчах Мінскага радыётэхнічнага каледжа (філіяла БДУІРа). Сярод экспанатаў - савецкі камп'ютар ЭВМ СМ-1420 вагой у тону з аднаго з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 21.04.2018

Рубрика: НАН Беларуси

Студэнцкі праект БДУ «Экаўгнаенні для ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі і зялёнай эканомікі» стаў абсалютным пераможцам у намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць» на Рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Угнаенні былі пратэсціраваныя ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй.

Источник: Звязда | 19.04.2018

Рубрика: НАН Беларуси

"Выкарыстанне беларускай мовы на ўпакоўках і этыкетках нашых тавараў працуе на папулярызацыю айчынных вытворцаў. Лозунг "Купляйце беларускае" павінен падмацоўвацца і іншымі крокамі", - упэўнены першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец.

Источник: Звязда | 03.03.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Тыдзень роднай мовы пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 19 да 23 лютага. Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які сёлета адзначаецца 21 лютага. У рамках Тыдня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі будзе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.

Источник: Звязда | 17.02.2018

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Напярэдадні Дня беларускай навукі ў Антарктыдзе ўведзены ў эксплуатацыю тры новыя аб'екты нацыянальнай даследчай станцыі. Члены Беларускай антарктычнай экспедыцыі ў сваім паведамленні таксама павіншавалі калег з Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі і ўсіх навукоўцаў са святам.

Источник: Звязда | 27.01.2018

Рубрика: НАН Беларуси

Званне "Вучоны года НАН Беларусі - 2017" прысвоена генеральнаму дырэктару ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" - дырэктару Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Эміліі Каламіец. Такое рашэнне прыняло бюро Прэзідыума НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 24.01.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки

Новы тэхнапарк «АкадэмТэхнаград» плануецца стварыць у Нацыянальнай акадэміі навук. Пра гэта на прэс-канферэнцыі з нагоды святкавання Дня беларускай навукі расказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 24.01.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки, Наука и власть

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, на Дні адчыненых дзвярэй запрашае Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Источник: Звязда | 20.01.2018

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество, История НАН

«Фестываль навукі — 2018» пройдзе ў Мінску ў верасні. Маладзёжная ініцыятыва была падтрымана на Агульным сходзе Савета маладых вучоных НАН Беларусі. Плануецца, што «Фестываль навукі», у якім прымуць удзел школьнікі, студэнты, навуковыя супрацоўнікі, мінчане і госці сталіцы, пройдзе на базе Цэнтральнага батанічнага саду ў рамках святкавання Дня горада. Сёння мы гатовыя разглядаць усе маладзёжныя ідэі, ініцыятывы і прапановы, падкрэсліў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 19.01.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана паміж Нацыянальнай акадэміяй навук і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Акадэмія праводзіць навуковыя даследаванні ў розных галінах, цікавых і судовым экспертам. Гэта геномныя тэхналогіі, штучны інтэлект, нанаматэрыялы, біятэхналогіі і іншыя сферы.

Источник: Звязда | 16.01.2018

Рубрика: НАН Беларуси

У Нацыянальнай акадэміі навук традыцыйна назвалі топ-10 вынікаў працы за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў. У выніковы спіс увайшлі найлепшыя работы айчынных вучоных з розных інстытутаў.

Источник: Звязда | 12.01.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси, Наука и технологии

Нацыянальная акадэмія навук і Алфёраўскі фонд назвалі пераможцаў конкурсу сярод маладых навукоўцаў 2017 года. Прэмія ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук прысуджана старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, кандыдату фізіка-матэматычных навук Аляксандру Міхалычаву.

Абвяшчэнне 2017-га Годам навукі не было выпадковасцю. Лідзіруючыя пазіцыі Беларусі ў свеце можа гарантаваць толькі скразная інтэлектуалізацыя. Такую думку выказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Источник: Звязда | 27.12.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Организация науки, Наука и технологии

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля