Всего документов: 319.
Начальнік 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў рапарт Прэзідыуму Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі аб паспяховым правядзенні транспартнай аперацыі па разгрузцы матэрыяльна-тэхнічнага забяспячэння экспедыцыі і пачатку сезона ў Антарктыдзе.
25-гадовы досвед будаўніцтва незалежнай дзяржавы ставіць на парадак дня праблему неадкладнай гарманізацыі сферы моўнага жыцця беларускага грамадства ў адпаведнасці з сутнасцю і прынцыпамі дзяржаўнага двухмоўя. Такую думку выказаў у сваім выступленні на ІІ З'ездзе вучоных у рамках секцыі «Гуманітарыстыка — грамадству» першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Аляксандр Лукашанец.
Вынікі навуковых даследаванняў грамадазнаўча-гуманітарных навук не прыносяць імгненных змен і эканамічнай выгады. Пры гэтым даследаванні гуманітарыяў з'яўляюцца вызначальнымі для грамадскага развіцця, спрыяюць умацаванню нацыянальнай і канфесійнай згоды грамадства, яго кансалідацыі, фарміруюць патрыятычныя і грамадзянскія якасці падрастаючага пакалення, выказаў у сваім выступленні на ІІ з'ездзе вучоных у рамках тэматычнай секцыі акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя.
Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2020—2040» — не нарматыўны дакумент, а дакумент прагнастычнага характару, паведаміў у сваім выступленні перад дэлегатамі ІІ з'езда вучоных дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерый Ганчароў. У сваім выступленні на секцыі «Сучасныя біятэхналогіі» акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Міхаіл Нікіфараў паведаміў, што беларускія навукоўцы працуюць сёння над наначасціцамі для адраснай дастаўкі лекаў у арганізм чалавека.
Сёння ў Мінску распачынае работу ІІ З'езд вучоных. Удзел у ім возьмуць 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны і каля 500 гасцей. Між іншым, каманда авангарднай групы 10-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі щ гонар адкрыцця з'езда ўзняла дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Выдатныя вучоныя Беларусі». 7 снежня, у дзень выпуску ў абарачэнне новых паштовых марак, у зале пасяджэнняў Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе цырымонія іх афіцыйнага гашэння. Мастацкай асновай паштовага блока сталі партрэты вядомых акадэмікаў НАН Беларусі: Усевалада Ігнатоўскага, Паўла Горына, Васіля Купрэвіча і Мікалая Барысевіча.
Праект стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018—2040» абмяркуюць вучоныяПа словах дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерыя Ганчарова, «гэта наша спроба ўбачыць доўгатэрміновыя перспектывы развіцця навукі».
Цэлы шэраг нарматыўных прававых дакументаў, як плануецца, будзе прыняты да ІІ З'езда вучоных, які пройдзе ў Мінску 12—13 снежня. У прэс-канферэнцыі з нагоды меркаванай падзеі прынялі ўдзел старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў, першы намеснік старшыні Прэзідыума Акадэміі навук Сяргей Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
Наколькі рэдкая з'ява для нашай краіны — малады доктар навук? На якім этапе трэба распачынаць выхаванне будучага даследчыка: у аспірантуры, магістратуры або яшчэ ў школе? Ці можна сёння выжыць, займаючыся толькі навукай? Наколькі актуальная для нашай краіны праблема «ўцечкі мазгоў»? Прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі, у тым ліку рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Ганчаронак і Старшыня Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Андрэй Іванец падзяліліся сваімі меркаваннямі на гэты конт.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі выбараў новых правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў. На 13 вакансій акадэмікаў было 29 кандыдатаў, а на 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў — 104 прэтэндэнты. Усім ім прыйшлося прайсці шматступеньчатую сістэму адбору, у тым ліку выбары ў аддзяленнях навук.
Менш чым праз тыдзень стартуе 10-я Беларуская антарктычная экспедыцыя, самая прадстаўнічая за ўсе гады нашай самастойнай прысутнасці на лядовым кантыненце — да Паўднёвага полюса Зямлі адправяцца адразу сем чалавек. У планах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — у наступныя два гады завяршыць будаўніцтва ў раёне гары Вячэрняй ва Усходняй Антарктыдзе першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі. Аб меркаваным паўднёвым паходзе распавядае Аляксей Гайдашоў — нязменны кіраўнік усіх беларускіх экспедыцый пачынаючы з 2007 года.
У 2010 годзе перад фармацэўтычнай прамысловасцю была пастаўлена стратэгічная задача — да 2015 года доля айчынных прэпаратаў павінна дасягаць на ўнутраным рынку не менш за 50 працэнтаў. Айчынная фармацэўтычная прамысловасць развіваецца дастаткова дынамічна, разважае дырэктар Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Більдзюкевіч. Сітуацыя ў фармацэўтычнай галіне хвалюе і намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, начальніка НПЦ «ХімФармСінтэз» Алену Калінічэнку. Пра прэпараты новага пакалення распавядае намеснік дырэктара па навуковай рабоце рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Акадэмфарм» НАН Беларусі Вольга Казючыц.
Кангрэс «Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце» сабраў 500 прадстаўнікоў філасофскай эліты з 25 краін блізкага і далёкага замежжа. Мы знаходзімся напярэдадні эпохі, якую называюць грамадствам ведаў, часам, калі пераможа інтэлект, падкрэсліў у сваім выступленні на кангрэсе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч у сваю чаргу адзначыў, што ў сучасным свеце філасофія — не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды.
Адсутнасць у нашай краіне нобелеўскіх лаўрэатаў і намінантаў на гэту прэстыжную прэмію старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў тлумачыць сціпласцю беларусаў. Сустрэча з журналістамі адбылася з нагоды абмеркавання будучага ІІ з'езду вучоных Рэспублікі Беларусь.
На 1 верасня ў сістэме дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі былі задзейнічаны па краіне 1496 дактароў навук, 86 акадэмікаў і 114 членаў-карэспандэнтаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У краіне дзейнічалі 162 саветы па абароне дысертацый (100 з іх — пры ўстановах вышэйшай адукацыі) і 29 экспертных саветаў. Ці мэтазгодна устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі? Ці трэба ствараць аб'яднаныя саветы па абароне дысертацый на базе дзвюх і больш устаноў адукацыі і (ці) навуковых арганізацый? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 25-годдзя Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы 9 верасня на свята «Кветкі і джаз».
ІІ З'езд вучоных Беларусі пройдзе ў чацвёртым квартале гэтага года. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры пры ўдзеле грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» павінна забяспечыць залучэнне маладых навукоўцаў, а таксама асоб, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, да працы па падрыхтоўцы і правядзенні з'езда.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з касманаўтам Алегам Навіцкім. У перамовах прынялі ўдзел таксама кіраўнік апарату НАН Беларусі Пётр Віцязь і дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Сяргей Залаты.
Больш як 5,2 тысячы відаў і 14 тысяч узораў жывых раслін змяшчаюцца ў калекцыях Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Напярэдадні 85-гадовага юбілею ЦБС яго кіраўніцтва арганізавала для журналістаў прэс-тур, каб расказаць пра дасягненні навуковай установы і планы на будучыню. З журналістамі гутарылі дырэктар ЦБС, член-карэспандэнт НАН Беларусі Уладзімір Ціток, загадчык лабараторыі экалагічнай фізіялогіі раслін ЦБС Аляксандр Якаўлеў, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Рашэтнікаў.
У фінале конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў адразу на дзвюх пляцоўках, — у Нацыянальнай акадэміі навук і тэхнапарку БНТУ — былі прадстаўлены больш як 120 праектаў маладых інаватараў і рацыяналізатараў. Маладыя навукоўцы з Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з даследаваннем генетычных прычын невыношвання цяжарнасці сталі лепшымі ў намінацыі «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка».
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч лічыць, што ўдзельнікаў праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі» трэба матываваць да паступлення ў аспірантуру. Такую думку ён агучыў падчас «Адкрытага дыялогу» на тэму «Навука будучыні — навука маладых». Ідэйным натхняльнікам конкурсу «100 ідэй для Беларусі» выступае грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Праект рэалізуецца пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў адукацыі і эканомікі, НАН Беларусі, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» і Нацыянальнага прэс-цэнтра.
Вучоныя — гэта эліта грамадства, але мы павінны адпавядаць гэтаму званню ў поўнай ступені, пакрэсліў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў падчас круглага стала «Дасягненні беларускай навукі — грамадству». Таксама свой пункт гледжання агучылі акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Валянцін Арловіч і старшыня Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Сяргей Гапоненка.
Па звестках Міністэрства аховы здароўя нашай краіны, кожная пятая чаканая цяжарнасць завяршаецца ў жанчын спантанным абортам. Прычыны невыношвання цяжарнасці могуць быць самыя розныя. Паводле апошніх даследаванняў, адной з галоўных прычын страты цяжарнасці з'яўляецца спадчынная тромбафілія, тлумачыць кіраўнік лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірма Массэ.
Галоўнай тэмай рэспубліканскага педагагічнага форуму, які прайшоў у сценах Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, стала выхаванне навучэнцаў сродкамі традыцыйнай беларускай культуры. Удзел у форуму ўзяла і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства Тамара Варфаламеева.
Магчыма, у зусім недалёкай перспектыве маладым людзям, якія мараць аб прафесіі ратавальніка ці, скажам, пілота авіялайнера, будуць прапаноўваць у прыёмнай камісіі навучальнай установы прайсці генетычнае тэсціраванне на... устойлівасць да стрэсу. Псіхаэмацыянальныя якасці і стрэсаўстойлівасць важныя для прадстаўнікоў многіх прафесій, а не толькі для ратавальнікаў ці вадалазаў, разважае кіраўнік лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, прафесар Ірма Масэ.
Кластар па касмічнай галіне будзе створаны ў Беларусі Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, кіраўнік Агенцтва касмічных даследаваннях Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси Уладзімір Гусакоў на нарадзе па пытаннях касмічнай дзейнасці.
Новая структура, якая ствараецца ў складзе Інстытута прыродакарыстання, будзе займацца правядзеннем навуковых даследаванняў па цэлым шэрагу важных кірункаў. Сярод іх - даследаванне глабальнага і рэгіянальнага клімату і яго змяненняў пад уплывам натуральных і антрапагенных фактараў, навуковае забеспячэнне міжнародных абавязацельстваў у галіне кліматалогіі, распрацоўка фізічных асноў звышдоўгатэрміновага прагноза надвор'я і прагнозаў (сцэнарыяў) змены клімату, уключаючы прагноз экстрэмальных кліматычных з'яў (засух, паводак, суровых і цёплых зім. Навуковым кіраўніком Цэнтра кліматычных даследаванняў стаў вядомы кліматолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Логінаў.
У красавіку ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі распачнуцца бясплатныя навукова-асветніцкія курсы «Беларуская мова».
Стратэгічны савет па правядзенні Года навукі створаны ў Беларусі. У яго склад увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навуковых і іншых арганізацый, устаноў адукацыі, вядучыя вучоныя Рэспублікі Беларусь з розных галін навукі. Старшынёй Стратэгічнага савета зацверджаны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.
Цікавы факт: у 20-я гады мінулага стагоддзя выданне законаў на беларускай мове распачалося ў Маскве на два гады раней, чым у Мінску. Амаль праз стагоддзе з дваццаці шасці кодэксаў Рэспублікі Беларусь, тэксты якіх прадстаўлены сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, па-беларуску надрукаваны толькі Кодэкс аб культуры. Чаму беларуская мова знікла са сферы заканадаўства і як рэалізуецца на практыцы дзяржаўнае двухмоўе, абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Сваё бачанне сутнасці дзяржаўнага двухмоўя агучыў першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец.
Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, стартуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 20 лютага. Сярод запланаваных мерапрыемстваў - прэзентацыя аднатомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы», якая пройдзе 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
«Сустрэча пакаленняў вучоных» прайшла ў галоўным храме навукі. Арганізатарамі маштабнага мерапрыемства выступілі НАН Беларусі і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь». На сустрэчу з вядучымі даследчыкамі, акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі акадэміі былі запрошаны больш за чатыры сотні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія праяўляюць цікаўнасць да навуковай дзейнасці.
Сістэму дыстанцыйнага кардыяманіторынгу «Начны дазор», якая дазваляе кантраляваць здароўе людзей у любы час сутак, распрацавалі ў БДУ. Навуковая ідэя належыць кандыдату тэхнічных навук, дацэнту кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ Валянціну Ярмалінскаму. Над яе ўвасабленнем працуюць вучоныя БДУ, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Акадэміі навук Беларусі, а таксама супрацоўнікі беларускай і расійскай прыборабудаўнічых кампаній.
Беларускія навукоўцы не пакутуюць ад дэфіцыту ідэй, заявіў падчас афіцыйнай прэзентацыі Года навукі ў Беларусі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гусакоў. Пра айчынныя распрацоўкі паведамілі акадэмік-сакратар аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі Мікалай Сердзючэнка, акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі Аляксандр Ласкаўнёў і інш.
Беларускі прафсаюз работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук далучыўся да Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Рашэнне аб іх аб’яднанні было прынятае на ІХ з’ездзе Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Снежаньскім вечарам у мінскім забаўляльным комплексе сабраліся дзевяць найлепшых студэнтаў, якія перамаглі ў абласных і мінскім гарадскім этапах рэспубліканскага конкурсу (па аднаму прадстаўніку ад вобласці і чатыры прадстаўнікі - ад сталіцы), і іх групы падтрымкі. У склад журы конкурсу увайшоў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнік фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Сяргей Чыжык.
Нядаўна ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў ХІ з'езд Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў і міжнародная канферэнцыя ў такім жа складзе: у цэнтры ўвагі іх удзельнікаў аказаліся праблемы, дасягненні і перспектывы генетычнай навукі і біятэхналогій. Пра здабыткі айчыннай навукі распавядаюць першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Аляксандр Кільчэўскі, кіраўнік лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Ірма Масэ.
Фестываль навукі "Дарэчы. Кропкі перасячэння" пройдзе ў Мінску з 7 па 10 снежня. Праграма мерапрыемства, старт якому будзе дадзены ў нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, уключае лекцыі і майстар-класы, навукова-папулярныя ток-шоу.
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтай узнагароды ён удастоены за асабісты ўклад у развіццё галіны інфармацыйных і касмічных тэхналогій, а таксама за шматгадовую плённую навуковую, навукова-арганізацыйную і педагагічную дзейнасць.
Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, адукацыі і падрыхтоўкі навуковых кадраў заключана паміж Нацыянальнай акадэміяй навук і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што задачы акадэміі і БДТУ на перспектыву супадаюць, а па шэрагу напрамкаў універсітэт займае лідзіруючыя пазіцыі.