Всего документов: 319.
«Апошнія гады я прытрымліваюся прынцыпу «жыццё ўдалося, але яшчэ рана скідваць хуткасць», — прызнаўся ў адным са сваіх інтэрв'ю рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, аўтар больш як 600 навуковых работ, доктар тэхнічных навук, прафесар Сяргей Абламейка. Зусім нядаўна Сяргей Уладзіміравіч адзначыў свой 60-гадовы юбілей, а 30 кастрычніка 95-годдзе адзначыць галоўная ВНУ краіны, якую ён узначальвае з 2008 года.
Напярэдадні 95-годдзя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце рэалізаваныя два ўнікальныя праекты — «Электронны фотаархіў БДУ» і сайт «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», расказаў на сустрэчы з журналістамі рэктар БДУ, акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка.
Новы праект абмеркавалі падчас асабістай сустрэчы старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Паcол Італьянскай Рэспублікі ў нашай краіне Стафана Біянкі. Ініцыятарам стварэння беларуска-італьянскага слоўніка выступіў Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі.
НАН Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) абвясцілі конкурсдля маладых навукоўцаў. У 2016 годзе конкурс праводзіцца ў наступных галінах (намінацыях): фізіка, матэматыка, інфарматыка, фізіка-тэхнічныя і тэхнічныя навукі; біялогія, хімія, медыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі; навуковыя даследаванні гуманітарнай скіраванасці, метадалагічна звязаныя з прыродазнаўчымі і фізіка-тэхнічнымі даследаваннямі.
100% магістрантаў у Акадэміі навук забяспечаны інтэрнатам. Аб гэтым на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў акадэміі, паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.
Унікальны навуковы аб'ект — Рэспубліканскі банк ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў абвешчаны нацыянальным здабыткам. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Савета Міністраў. Адказнасць за яго захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.
Фрагменты будынка канца XVІ—пачатку XVІІ стагоддзя былі знойдзены падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі музея «Палацавы комплекс «Мір». Археалагічныя пошукі вядуцца пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірыны Ганецкай. Падчас знаёмства з вынікамі археалагічных раскопак старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падкрэсліў важнасць археалагічных работ, што праводзяцца, і іх значэнне для захавання гісторыі і культурнай спадчыны беларускага народа.
Якім чынам трэба арганізаваць навуковую дзейнасць моладзі, каб атрымаць для эканомікі максімальны эфект? Якія навуковыя кірункі сёння самыя перспектыўныя? Ці дастаткова дзеючай нарматыўна-прававой базы для працы навуковых калектываў? На ўсе гэтыя пытанні ўдзельнікі пасяджэння Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры міністры адукацыі паспрабавалі знайсці адказ. Пасяджэнне прайшло на базе Нацыянальнай акадэміі навук. Да дыскусіі далучыліся старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі Генадзь Пальчык і маладыя вучоныя з акадэміі.
Дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі ВалянцінаЛемеш расказала, што сення ў краіне абсталяваны па ўсіх міжнародных інацыянальных стандартах тры доследныя полі для вырошчвання трансгенных раслін:такія пляцоўкі маюць Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі і Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.
Апошняе дзесяцігоддзе генетыка развіваецца сямімільнымі крокамі. Магчыма, не за гарамі той дзень, калі стане модным дарыць блізкаму чалавеку яго генетычны пашпарт ці генетычны партрэт. І тое, і другое ўжо можна заказаць у лабараторыі генетыкі чалавека Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси. Як падкрэслівае кіраўнік лабараторыі генетыкі чалавека, доктар біялагічных навук, прафесар Ірма Масэ генетычнае тэсціраванне — абавязковы этап медыцыны будучыні.
50-гадоваму юбілею Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук была прысвечана міжнародная навуковая канферэнцыя «Генетыка і біятэхналогіі ХХІ стагоддзя: праблемы, дасягненні і перспектывы». Як упэўнены першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук акадэмік Сяргей Чыжык ролю генетыкі ў сучасным свеце цяжка пераацаніць.
Кіраўнік дзяржавы паставіў перад фармацэўтычнай галіной задачу — пацясніць імпарцёраў. Як расказвае акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі, дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Сяргей Усанаў уся наша фармацэўтычная індустрыя абапіралася на імпартныя фармсубстанцыі, што скіравала намаганні на распрацоўку і сінтэз сваіх фармацэўтычных субстанцый.
На «Ноч кажаноў» запрашаюць мінчан 4 верасня Навукова-практычны цэнтр НАНБеларусі па біярэсурсах і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».Мерапрыемства ладзіцца ў рамках міжнароднай акцыі Іnternatіonal Bat Nіght.
Трохбаковае пагадненне аб стварэнні Міжнароднага даследчага цэнтра гісторыі навукі і тэхнікі падпісалі Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інстытут гісторыі навукі і тэхнікі РАН і Інстытут гісторыі прыродазнаўства Кітайскай акадэміі навук.
У квартале «Магістр» жыллё летась атрымалі больш як 100 сем'яў маладых навукоўцаў. Як падкрэсліў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Кіцікаў, ключавое пытанне і для акадэміі, і для галіновага прафсаюза — падрыхтоўка і замацаванне маладых навукоўцаў.
Алфёраўскі фонд і Нацыянальная акадэмія навук назвалі пераможцу конкурсу сярод маладых навукоўцаў, у ліку якіх вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па матэрыялазнаўстве Аляксей Труханаў знаёмы па яго дзейнасці ў Савеце маладых навукоўцаў НАН Беларусі.
Вучоны — гэта штучны тавар, таму не магчыма масава прымаць у навуку ўсіх ахвотных, — такую думку выказаў на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня беларускай навукі старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
Закранаючы тэму заробкаў навукоўцаў і прыцягнення ў навуку моладзі, падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА, першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык падкрэсліў, што зарабіць сёння добрыя грошы ў навуцы можна. І нават у першыя гады сваіх заняткаў навуковай дзейнасцю.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі працы за 2014 год: спецыялістамі Інстытута фізікі і Інстытута фізіка-арганічнай хіміі акадэміі ўстаноўлены спосаб стварэння цвердацелых квантавых камп'ютараў на аснове алмазу; у Інстытуце прыкладной фізікі распрацаваны новы фаза-часавы метад распазнавання аб'ектаў пры імпульснай радыёлакацыі; у Інстытуце біяарганічнай хіміі расшыфравана прасторавая структура найважнейшага мембраннага гемапратэміда чалавека і інш.
Алфёраўскі фонд і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі назвалі пераможцу конкурсу сярод маладых навукоўцаў. Прэмія прысуджана Аляксею Труханаву, кандыдату фізіка-матэматычных навук, вядучаму навуковаму супрацоўніку Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве.
У рамках адкрытага дыялогу "Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня", які абвясціла грамадскае аб'яднанне "БРСМ", маладыя людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй выказваюць свае меркаванні і ідэі накшталт маладзёжнай палітыкі. Як прытягнуць моладзь у навуку, разважае Аляксей Труханаў, намеснік старшыні Савета маладых Навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве.
Сярод новых акадэмікаў — 3 члены Бюро Прэзідыума акадэміі навук: першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык і на меснікі старшыні ПрэзідыумаСяргей Кілін і Аляксандр Сукала, 2 акадэмікі-сакратары аддзяленняў навук НАН Беларусі, 5 дырэктараў інстытутаў Акадэміі навук. Акадэмікам паспецыяльнасці «Кардыёхірургія» стаў вядомы кардыё хірург, загадчык лабараторыі хірургіісэрца РНПЦ «Кардыялогія» Юрый Астроўскі.
Беларускія палярнікі адправяцца ў новую антарктычную экспедыцыю. Ура чыстыяпрова дыўдзель нікаў сёмай экспедыцыі адбыліся ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук. Удзельнікамі беларускай антарктычнай экспедыцыі сталі пяць чалавек сярод каторых інжынер геафізік Павел Шаблыка (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі)і інжынер-радыёметрыст Міхаіл Кароль(навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАН Беларусі).
З 25 кастрычніка па 2 лістапада Цэнтральны батанічны сад Націанальнай акадэміі навук Беларусі і інтэрнэт-праект Свята.by запрашаюць самых вясёлых, смелых, актыўных і дапытлівых школьнікаў і іх бацькоў у Батанічны сад.
Як вырошчваюцца ствалавыя клеткі? Як Беларусь стала касмічнай дзяржавай? На гэтыя і многія іншыя пытанні беларускія гледачы змогуць знайсці адказ на тэлеканале "Беларусь 3", дзе 7 верасня стартуе прэм'ерны паказ цыкла "Навукаманія". Прэс-прэзентацыя новага праэкта прайшла ў нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт Аляксандр Кільчэўскі асабліва вызначае ролю папулярызацыі айчыннай навукі.
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў "круглы стол", прысвечаны праблемам і перспектывам моладзі ў навуцы. Грунтоўныя даклады былі зроблены старшыней прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Уладзімірам Гусаковым, старшынёй савета маладых навукоўцаў НАН кандыдатам хімічных навук Андрэем Іванцовым і інш. Таксама адбылася выстава рэдкіх выданняў з фонду ЦНБ НАН Беларусі пры актыўным удзеле малодшага навуковага супрацоўніка аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Вольгі Губанавай.
Прысутнасць беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе і ўзвядзенне на ледзяным кантыненце сваёй палярнай станцыі мае для нашай краіны геапалітычнае значэнне. Гэта ў адзін голас сцвярджаюць акадэмік Уладзімір Логанаў, які стаяў ля вытокаў беларускай арктычнай праграмы, і Аляксей Гайдашоў, кіраўнік апошняй арктычнай экспедыцыі. Кампанію Гайдашову складалі інжэнер-эколаг Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Юрый Гігіняк і інжэнер-геафізік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Ілья Бручкоўскі. Праэкт беларускай палярнай станцыі і яго абгрунтаванне былі распрацаваны сумесна Цэнтрам палярных даследванняў, Інстытутам прыродакарыстання і Цэнтрам па біярэсурсам НАН Беларусі.
У Беларусь вяртаюцца ўдзельнікі шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыі: кіраўнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, інжэнер-эколаг Навукова-вытворчага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Юрый Гігняк і інжэнер-геафізік Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Ілья Бручкоўскі.
Свае адносіны да прапановы па ўводу абавязковага дзяржаўнага экзамену па фізіцы і хіміі агучваюць спецыялісты, у тым ліку Андрэй Іванец, старшыня Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат хімічных навук.
Старшыня савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец, падчас Інтэрнэт-відэабрыфінгу на партале саюзнай дзяржавы, агучыў думку аб тым, што погляды маладых навукоўцаў на сваю кар'еру істотна адрозніваюцца ад уяўленняў старэйшага пакалення.
Роля органаў мясцовага самакіравання ў мадэрнізацыі палітычнай сістэмы сучаснага беларускага грамадства, а таксама ўдзел палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў навукова-практычнага семінару, які прайшоў на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемству выступілі рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь", аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і Інстытут сацыялогіі НАН. З грунтоўнымі дакладамі выступілі старшыня Прэзідыуму НАН Беларусі, доктар эканамічных навук, акадэмік Уладзімір Гусакоў, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, доктар філасофскіх навук, прафесар Яўген Бабосаў і іншыя.
Тыдзень беларускай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, распачнецца на філалагічным факульцеце БДУ. Сярод гасцей свята рэктар БДК акадэмік Сяргей Абламейка і член-карэспандэнт акадэміі навук Беларусі, прафесар Александр Лукашанец.
Напярэдадні святкавання Дня беларускай навукі і свайго 85-гадовага юбілею Нацыянальная акадэмія навук назвала ТОП-10 дасягненняў акадэмічных вучоных у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за мінулы год. Аб гэтым расказаў журналістам галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук, член-карэспандэнт НАН Сяргей Кілін. Пытанні падрыхтоўкі навуковых кадраў і перспектыў рэалізацыі для маладых спецыялістаў у НАН Беларусі закранулі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі Андрэй Іванец.
У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дню беларускай навукі, Нацыянальная акадэмія навук праводзіць дні адкрытых дзвярэй.
На ўрачыстасці, прысвечаныя святкаванню юбілею Нацыянальнай акадэміі навук, у беларускую сталіцу з´едуцца больш як 500 навукоўцаў з Беларусі, краін СНД, Еўропы і Азіі.
Беларускiя палярнiкi адправiлiся ў новую экспедыцыю. На ледзяны кантынент яны прыбудуць 14 снежня. Беларуская антарктычная экспедыцыя ў складзе 59 й Расiйскай антарктычнай экспедыцыi будзе праходзiць па 14 красавiка 2014 года. Удзельнiкамi шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыi сталi начальнiк экспедыцыi Аляксей Гайдашоў, iнжынер-эколаг Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах Юрый Гiгiняк i iнжынер-геафiзiк Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра манiторынгу азонасферы БДУ Iлья Бручкоўскi. Старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi Уладзiмiр Гусакоў падкрэслiвае, што для Акадэмii навук адпраўка шостай Беларускай антарктычнай экспедыцыi — пацвярджэнне таго, што Беларусь з’яўляецца краiнай, якая праводзiць паўнамаштабныя ўнiкальныя даследаваннi мiжнароднага значэння.
Аляксандр Аляксандраў, студэнт чацвёртага курса факультэта камп’ютарных сістэм і сетак БДУІР — адзін з калекцыянераў старай кампьютэрнай тэхнікі і арганізатар выставы рэтра-камп’ютараў, што праходзіць у Мінску на базе ўніверсітэта. Паралельна з вучобай ён ужо другі год працуе ў Аб’яднаным інстытуце машынабудавання НАН Беларусі у лабараторыі бартавых мехатронных сістэм.
Усяго праз некалькі гадоў на айчынных гандлёвых прылаўках можа з´явіцца беларуская трансгенная бульба. Ва ўсялякім разе, ужо гэтай вясной на палігоне Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук плануюць высадзіць бульбу, устойлівую да каларадскага жука. Паводле слоў Сяргея Драмашкі, кіраўніка Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра біябяспекі, сёння работы над стварэннем генетычна мадыфікаваных раслін вядуцца ў Беларусі, акрамя Інстытута генетыкі і цыталогіі, таксама ў Цэнтральным батанічным садзе, Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі і ў Навукова-практычным цэнтры па бульбаводстве і плодаагародніцтве Нацыянальнай акадэміі навук.
Згодна з дакладам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, па выніках 2012 года па колькасці заявак на вынаходніцтвы ў разліку на 1 млрд долараў валавога ўнутранага прадукту Беларусь займае 11-е месца ў свеце, а па колькасці заявак на карысныя мадэлі — 14 месца, апярэдзіўшы Польшчу, Аўстрыю, Філіпіны, Ганконг, Мексіку і Францыю. З пачатку 1990-х гадоў штогадовая колькасць унутраных патэнтных заявак узрасла ў нашай краіне ў 2,7 раза. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускай навукі, паведаміў намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.