Всего документов: 56.
У Беларусі вядзецца актыўная работа па аднаўленні, зберажэнні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны. Да прыкладу, у сталіцы будуецца Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Пра планы будынку паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
Музейны аб'ект, цэнтр культурнага жыцця, пляцоўка для правядзення фестываляў, святаў, урачыстасцей. Якім стане Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі? Летась у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была прадстаўлена дызайн-канцэпцыя інтэр'ераў вежы Шчытоўкі.
"Юраўскі карагод" — гэта прыклад добра захаванай абраднасці. Вакол звычаю аб’яднаны высілкі зацікаўленых асоб: прадстаўнікоў мясцовай супольнасці, даследчыкаў і студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама знаўцаў з Нацыянальнай акадэміі навук. Аб ахове нематэрыяльных культурных каштоўнасцей на прыкладзе вясновага абраду у Жыткавіцкім раёне паразважалі ўдзельнікі адмысловага круглага стала.
У Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Між іншага на ім былі ўхваленыя прапановы па ўключэнні новых пазіцый у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Намінацыйны файл на абрад "Тры каралі" быў падрыхтаваны з удзелам загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Валодзінай.
Вопыт па захаванні нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Жыткавіцкім раене. З дакладам выступіла і загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Тацяна Валодзіна.
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага працуе выстава старажытнабеларускага сакральнага мастцтва "33 ступені", падрыхтаваная Музеем гісторыі горада Мінска пры ўдзеле аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Новыя праекты беланрускіх студэнтаў і культуру як маральны стрыжань абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала ў Доме прэсы. Сярод прадстаўленых падчас круглага стала выданняў - кніга загадчыка Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвіна, прысвечаная партызанскім парадам.
Чаму так важна зберагаць помнікі гісторыі і архітэктуры? Як культурная спадчына спрыяе развіццю краіны і грамадства? Што робіцца для захавання славутых мясцін? Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі падчас рэспубліканскага семінара. З дакладам выступіла і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Таццяна Гаранская.
Сѐлета ў Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Міністэрства культуры зладзіла рэспубліканскі семінар, прысвечаны тэмам практычнага, навуковага і выхаваўчага патэнцыялу матэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этна- графіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Гаранская выступіла з дакладам "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: сучасны погляд".
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага стартаваў выставачны праект "Першыя...". Удзел у праекце ўзяла і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі.
У Музеі гісторыі горада Мінска прайшло традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае першай летапіснай згадцы горада. Сёлетні лекторый "Ад Менкі да Нямігі" зладжаны сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Было ўхвалена наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу "Калядная зорка Случчыны. Асаблівасці вырабу і карыстання". Экспертнае заключэнне было падрыхтавана загадчыкам аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццянай Валодзінай.
Налета ўся краіна будзе адзначаць 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але ўжо цяпер у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны можна азнаеміцца з часовай экспазіцыяй "Адзінай памяці верныя". На ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі з прывітальным словам выступілі і прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Новы дырэктар мемарыяльнага комплекса "Брэсцкая крэпасць-герой" Аляксандр Каркатадзэ распавядае пра перспектыўныя планы развіцця ўстановы. Між тым тут праводзіцца вялікая даследчая работа, наладжана супрацоўніцтва з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Першы расійска-беларускі музейны форум прайшоў у Мінску 11-12 мая. Мерапрыемства звязала цэлы комплекс пляцовак. Да праекта далучылася і Агенцтва па аэракасмічных даследаваннях НАН Беларусі.
"Бібліяноч", што прайшла напрыканцы красавіка ў Беларусі, прыцягнула ўвагу мноства гасцей. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі старшы навуковы супрацоўнік сектара навуковай апрацоўкі рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Вадзім Урублеўскі распавеў пра найважнейшыя выданні, якія могуць спатрэбіцца кожнаму ў даследаванні ўласнага радаводу.
З 5 красавіка па 14 мая ў мастацкай галерэі Мінскага абласнова цэнтра народнай творчасці працуе выстава "Відзікі: беларускі традыцыйны роспіс па шкле". Ідэйнай натхняльніцай праекта выступіла малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Трубач.
Лічбавізацыя, работа ў сацыяльных сетках ды інклюзіўныя ініцыятывы - новыя тэндэнцыя ў рабоце бібліятэчнай сістэмы краіны. Вядзецца напаўненне зводнага электроннага каталога, удзельнічае ў ім і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі.
19 студзеня адбылася прэзентацыя кнігі "Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці". У ходзе яе было адзначана, что дзеля даследавання трагічных падзей Вялікай айчыннай вайны створаны вялікі калектыў адмыслоўцаў, у склад якіх уваходзяць і спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
UNESCO прынятае рашэнне аб уключэнні элемента "Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменіі" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Гісторыя саломапляцення такая ж даўняя, як і гісторыя земляробства, распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўген Сахута.
У кастрычніку ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя дзвюх грунтоўных кніг супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайде ў беларускіх кінематографе і музыцы.
Днямі ў Мінскай гарадской ратушы адбылося традыцыйнае адзначэнне гадавіны першай летапіснай згадкі пра горад, якое штогод ладзіць Музей гісторыі горада Мінска. Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Надзея Палтаржыцкая распавяла аб структуры і дзейнасці галоўнага органа самакіравання — мінскага магістрата.
Днямі ў Доме прэсы адбылася даволі значная прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Года гістарычнай памяці. Намеснік дырэктара выдавецтва "Беларусь" Вольга Ваніна распавяла аб выдавецкіх праектах, звязаных з тэматыкай гістарычнай памяці. Выдавецтва ў супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і Нацыянальным архівам плануе выдаць кнігу, прысвечаную дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання.
3 лютага ў міжнародным прэс-цэнтры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшоў навукова-практычны семінар у рамках рэспубліканскага праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця", прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання "Маладняк". Культуролаг аддзела маркетынгавых камунікацый Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзівон Колас прадставіў прэзентацыю сайта, створанага ў гэтай установе мемарыяльнага кабінета Пятра Глебкі.
Сёлета ў нашай краіне адзначаецца Год гістарычнай памяці. Не мінаючы розныя перыяды беларускай мінуўшчыны, важны акцэнт робіцца на перыядзе Вялікай Айчыннай вайны, падзеям якой надаецца асаблівая ўвага. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Станіслаў Юрэцкі паведаміў, што быў абвешчаны рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Якія яшчэ праекты рыхтуюцца сёння ў гэтым кірунку і якія мерапрыемствы ўжо рэалізоўваюцца?
У апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі — свята, усталяванае яшчэ ў 1993 годзе. Сёлета гэты дзень супаў таксама з важнай датай у гісторыі айчыннай навуковай супольнасці: 30 студзеня спаўняецца сто гадоў з дня заснавання Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) — першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы, якая ў 1929 годзе была рэарганізаваная ў Беларускую акадэмію навук. 25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Інстытут беларускай культуры (1922-1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі"
3 студзеня пайшоў у лепшы свет Адам Мальдзіс — адзін з найвядомейшых беларусістаў, выдатны літаратуразнавец, гісторык і пісьменнік, які задаў кірункі вывучэння нашай культуры для многіх наступных пакаленняў даследчыкаў. Да 1991 года Адам Мальдзіс працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі Навук БССР.
3 снежня ў Беларусім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя "Бітва за Маскву. Неўміручасць подзвігу", прысвечаная 80-годдзю легендарнай бітвы 1941-1942 гадоў. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза распавёў, што ў бітве за Маскву ўдзельнічалі каля трох дзясяткаў генералаў-беларусаў.
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 5 лістапада прадстаўленая выстава "Руіны стралялі", прымеркаваная да васьмідзесяцігоддзя пачатку руху антынацысцкага супраціўлення ў акупаваным Мінску. Асобная частка экспазіцыі прысвечаная такому важнаму кірунку дзейнасці падполля, як вывад у партызанскія атрады з акупаванага горада прадстаўнікоў інтэлігенцыі — вядомых дзеячаў навукі, такіх як акадэмік, дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР Мікалай Нікольскі.
У адным са сваіх "давераснёўскіх" вершаў будучы народны паэт Беларусі Максім Танк зазначаў, што "скрыпачоў і паэтаў" у ягонай краіне больш, чым каласоў. Заходняя Беларусь, нягледзячы на ўвесь уціск, які чынілі тагачасныя ўлады супраць беларусаў і іх культуры, была месцам сапраўднага росквіту нацыянальнага мастацтва, дзе жылі і тварылі, насуперак усім неспрыяльным абставінам, дзясяткі выдатных літаратараў, мастакоў, кампазітараў і музыкаў. Якімі былі іх лёсы, і як сёння ўшаноўваецца памяць творцаў у мясцінах, звязаных з іх жыццѐвымі шляхамі? Сапраўды легендарным сярод мастакоў Заходняй Беларусі па праве лічыцца Язэп Драздовіч, яки плённа супрацоўнічащ з Інстытутам беларускай культуры (папярэднікам Акадэміі навук БССР),
Паводле звестак, атрыманых падчас апошняга перапісу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе, у Беларусі сёння жывуць каля васьмі з паловай тысяч татар. Адзначыліся беларускія татары і ў барацьбе супраць нацысцкіх акупантаў падчас апошняй вайны. Так, напрыклад, немалую ролю ў дзейнасці мінскага падполля адыгрываў татарын Хасан Александровіч. Пасля вайны колішні падпольшчык займаў пасаду загадчыка вытворчага аддзела выдавецтва Акадэміі навук БССР.
16 мая адбылася першая анлайн-дыскусія з цыкла сустрэч, зладжаных беларускім камітэтам ІКАМОС і прымеркаваных да новага сезона конкурсу “Спадчына ў дзеянні”. Пра пачаткі свайго прафесійнага шляху распавялі рэстаўратары Юрый Маліноўскі і Уладзімір Ракіцкі. Нездарма ў назву сустрэчы была вынесеная інтрыгоўная фраза “Імі захапляўся Караткевіч”. Караткевіч цягам 1970-х гадоў не раз накіроўваўся ў экспедыцыі па даследаванні і апісанні помнікаў, якія праводзіліся супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, дзе працавала жонка пісьменніка — Валянціна Браніславаўна.
3 лютага ў прэс-цэнтры інфармацыйнага агенцтва БелТА адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная рабоце па захаванні, прымнажэнні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, праведзенай у рамках трохгодкі малой радзімы. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, у сваю чаргу, падзяліўся планамі стварэння археалагічнай карты Мінска.
Значныя юбілеі, форумы адмыслоўцаў у афлайне і ў сеціве, новыя тэхналогіі ў новых абставінах, грамадскія ініцыятывы і аб’яднанні — чым запомніўся 2020 год у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны? Так, у пачатку года Нацыянальная акадэмія навук выступіла ініцыятарам Усебеларускай акцыі па стварэнні "Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны".
Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа і стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы адзначаны аўтарскі калектыў у складзе дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Вадзіма Лакізы, навуковага супрацоўніка дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” Руслана Кнігі і галоўнага архітэктара праектаў філіяла “Брэстрэстаўрацыяпраект” адкрытага акцыянернага таварыства “Белрэстаўрацыя” Вольгі Нічыпорчык.
13 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылася прэзентацыя часовай экспазіцыі "Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым". Выстава ажыццяўляецца сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і інш.
Неўзабаве споўніцца ўжо трыццаць гадоў з моманту, як у нашай краіне ажыццяўляецца самастойнае кіраванне аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны. 19 — 20 чэрвеня адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў: выклікі і рашэнні”, прысвечаная пытанням уліку культурнай спадчыны Беларусі. Супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Мармыш звярнула ўвагу на дваісты ўплыў надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на захаванне розных відаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
З належнай пашанай і ўрачыстасцю прайшло святкаванне даты 75-годдзя Вялікай Перамогі, але адзначэнне слаўнага юбілею працягваецца. Пра меркаваныя накірункі і тэмы даследаванняў, а таксама чаканыя мерапрыемствы і захады па вывучэнні і захаванні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны распавядаюць прадстаўнікі выдавецтваў і гісторыкі, у тым ліку дрэктар Інстытута гісторыі НАН Беларуі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Аляксей Літвін, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Анатоль Крыварот.
20 мая ў Жыровічах пад Слонімам мелі адбыцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 500-годдзя Жыровіцкага манастыра. На жаль, гэтыя мерапрыемствы плануюсь перанесці на пазнейшы тэрмін. Тым часам на прэс-канферэнцыі супрацоўнікі выдавецтваў распавялі аб новых кнігах, выдадзенных да гэтых дат. Сярод іх і кніга вершаў "Святло з Жыровіч", што змяшчае творы Зніча, таксама вядомага як манах Іаан, альбо Алег Бембель. У свой час паэт працаваў у Акадэміі навук.
25 красавіка ў Беларусі праходзіць Рэспубліканскі суботнік, падчас якога рэкамендавана, між іншага, добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці краіны. Пытанням аховы і захавання культурнай спадчыны і добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў была прысвечаная і прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, якая прайшла 15 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры з удзелам прадстаўнікоў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.