Всего документов: 56.
Нацыянальная акадэмія навук выступіла ініцыятарам Усебеларускай акцыі па стварэнні "Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны". 13 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны прэзентацыі гэтай акцыі. Арганізатары адзначаюць: увекавечанне і захаванне памяці аб апошняй вайне ў нашай краіне ўзведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі. Як нагадаў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, за пасляваенныя гады створана больш за 12 тысяч навуковых прац па тэме гісторыі вайны.
26 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі "Рэспубліка Беларусь і Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў і моў меншасцяў". Аб стварэнні кнігі і яе змесце распавяла загадчык Цэнтра даследаванняў глабалізацыі, інтэграцыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Кутузава.
12 лютага адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім разглядаліся пытанні аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштознасці шэрагу элементаў, у тым ліку беларускім мастацкім практыкам саломапляцення. Дакладчыкам па гэтым элеменце выступіў вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўген Сахута.
Аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслава Насевіча ўзнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне» за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі»
19 снежня ў Мірскім замку адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы гістарычных карт "Аб'ядноўваючы прастору і час: беларускія землі на картах XVI-XVIII стст." Гэта сумесны праект Замкавага комплексу "Мір", Нацыянальнага музея старажытных карт і кніг (Румынія), музея-запаведніка "Нясвіж", Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і беларускага калекцыянера Ігара Сумрачэўскага. Выступіў на ўрачыстасці і дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Аляксандр Груша.
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" прысуджана калектыву археалагічнага музея "Бярэсце". Музей быў адчынены яшчэ ў 1982 годзе. Падчас рээкспазіцыі музей займеў новае абсталяванне, таксама супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі быў распрацаваны аудыёгід для смартфонаў.
16 снежня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя мультымедыйнага праекта "Іх зброя - кінакамера". Удзел у прэзентацыі ўзяла і кіназнаўца, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антаніна Карпілава.
Зямля беларуская поўніцца напамінамі аб мінуўшчыне — прычым не толькі ў пераносным, а і ў самым прамым сэнсе. Напрыклад, у 2012 годзе пры будаўніцтве аднаго з гандлёвых цэнтраў былі знойдзеныя археалагічныя артэфакты, якія адносяцца да ХІ — ХІІ стагоддзяў. Пра знаходку адразу ж паведамілі ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На жаль, так адбываецца не заўсёды.
12 лістапада ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны выхаду новых кніг серыі "Беларусь памятае: у імя жыцця і міру". Тэксты выданняў былі складзеныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі Аляксандра Кузняцова-Цімонава, якая прымала ўдзел у стварэнні тэкстаў для кнігі, падкрэсліла, што перад аўтарамі стаяла задача данесці да чытача спецыфіку гісторыі нацысцкай акупацыі і ўнікальнасць народнага супраціву менавіта з беларускага пункту гледжання.
17 — 18 кастрычніка ў Мінску адбыўся IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі "Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні", прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падчас урачыстага адкрыцця кангрэса выступілі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, старшыня Прэзідыўма НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і інш.
10 кастрычніка ў музеі кнігі, што месціцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбылося адкрыццѐ выставы "Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі". Прадстаўлены на выставе асобнік знаходзіцца ў прыватнай калекцыі і ніколі раней не экспанаваўся, застаючыся невядомым нават для спецыялістаў. У Беларусі з сярэдзіны мінулага стагоддзя не засталося нават ніводнага поўнага асобніка гэтага выдання. Толькі ў 1975 годзе на юбілей бібліятэкі Акадэміі навук БССР быў падараваны асобнік Берасцейскай Бібліі, што захоўваўся ў Вільні.
IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" пройдзе 4 — 6 кастрычніка ў легкаатлетычным манежы Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Брэст, вул. Маскоўская, 151). У межах экспазіцыйнай праграмы форуму музеі Беларусі прэзентуюць свае экспазіцыйна-выставачныя і культурна-адукацыйныя праекты, а таксама новыя формы работы з наведвальнікамі. Сёлетняя тэма форуму — "Навука, інавацыі, камунікацыя" — прадугледжвае наладжванне супрацоўніцтва між музейнымі ўстановамі і навуковымі арганізацыямі, таму ў форуме возьмуць удзел у тым ліку і прадстаўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выданне “Беларусь партызанская” нездарма мае падзагаловак “Ілюстраваная энцыклапедыя партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” — кніга змяшчае каля 600 ілюстрацый, сярод якіх раней неапублікаваныя здымкі і фотакопіі дакументаў, сабраных у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, абласных і раённых гісторыка-краязнаўчых музеях. Тэксты для кнігі падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне ўсебакова асвятляе рэаліі партызанскага жыцця — не толькі баявую дзейнасць народных мсціўцаў, але і іх побыт, а таксама друк, творчасць і прапаганду, што ўздымалі народ на барацьбу.
29 — 30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі семінар “Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”, зладжаны Міністэрствам культуры краіны. У падзеі ўзялі ўдзел у тым ліку старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Кухаронак і супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Мармыш.
29—30 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў рэспубліканскі семінар "Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь", зладжаны Міністэрствам культуры краіны. Асвятляючы актуальныя пытанні аховы археалагічнай спадчыны, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза звярнуў увагу на праблему чорнага капальніцтва.
У красавіку у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вызваленне Беларусі. Памяць скрозь гады”, якую разам з музеем ладзілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і расійскі фонд “Гістарычная памяць”. Выступіў з дакладам і загадчык аддзела вайсковай гісторыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Літвін.