Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 56.

Адной з адметных з'яў традыцыйнай культуры Беларускага Падняпроўя XIX и XX стагоддзяў - неглюбскаму строю прысвечана выстаўка "Гуляла пава...", якая адкрылася ў музеі старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 23.09.2014

Рубрика: Мероприятия НАН, НАН Беларуси

Каб прыгадаць лічбы і факты, пачуць словы сведкаў, афіцыйна занатаваць жудасны ўрок гісторыі, у Выдавецкім доме «Звязда» прайшоў «круглы стол» пад назвай «Спаленыя вёскі. Нам і сёння баліць». Удзел у ім прынялі акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя, загадчык цэнтра гісторыі постіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Уладзімір Кузьменка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі Анатоль Крыварот.

Источник: Звязда | 19.09.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

У канферэнц-зале Выдавецкага дому "Звязда" прайшло пасяджэнне"круглага стала" на тэму "Спаленыя вёскі: нам і сёння баліць". Актыўны ўдзел у мерапрыемствы прынялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 28.08.2014

Рубрика: Мероприятия НАН

У цэнтры Навагрудка археолагі знайшлі гістарычную забудову. Па словах старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ірыны Ганецкай, на месцы будаўніцтва атэля "Еўропа" захавалася не менш за чатыры ярусы пабудоў.

Источник: Звязда | 15.07.2014

Рубрика: НАН Беларуси

У новай кнізе «Князі Слуцкія», напісанай старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнтам Анастасіяй Скеп'ян, змешчана мноства раней невядомых фактаў пра знакаміты княжацкі род.

Источник: Звязда | 08.07.2014

Рубрика: Наука и общество

У межах дзяржаўнай праграмы "Замкі Беларусі" ў Навагрудскім замку распачаліся рэстаўрацыйныя работы. Дзякуючы працы супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам старэйшага навуковага супрацоўніка Андрэя Мяцельскага ў 2011 годзе былі знойдзены і раскапаны рэшткі яшчэ дзвух вежаў, якія таксама плануецца аднавіць.

Источник: Звязда | 24.06.2014

Рубрика: НАН Беларуси

Старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Ігар Капылаў адказаў на пытанне, як змены, якія прапаноўваецца ўнесці ў заканадаўства, могуць прывесці да парушэння функцыі тапонімаў, як гісторыка-культурных помнікаў.

Источник: Звязда | 18.02.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

У гэтым упэўнены член Савета Рэспублікі, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова Ігар Марзалюк. Ён прапануе ўдасканаліць заканадаўства, каб прыцягнуць да адказнасці «чорных капальнікаў». Калі праваахоўнікі ловяць парушальнікаў на месцы, ім адразу патрэбна экспертная ацэнка прадметаў, якія ёсць у злодзея. Яе могуць зрабіць або Міністэрства культуры, або Інстытут гісторыі НАН. Аднак зладжанай адпрацаванай сістэмы ў гэтым пакуль няма.

Источник: Звязда | 26.11.2013

Рубрика: НАН Беларуси

У самым цэнтры Прылук у прыгожым палацы знаходзіцца Інстытут аховы раслін, дзякуючы якому Прылукі перасталі быць звычайнай вёскай са слаўным мінулым. Тут стварыўся адукаваны навуковы асяродак. Сюды з´ехаліся кандыдаты, дактары навук і іншыя даследчыкі, якія скончылі розныя ўстановы былога СССР.

Источник: Звязда | 22.10.2013

Рубрика: НАН Беларуси

Менавіта так характарызуюць выкладчыка, дасведчанага гісторыка Мікалая Сташкевіча. Гэтыя і шматлікія іншыя добрыя словы ў гонар навукоўца, што пайшоў з жыцця два гады таму, гучалі падчас пасяджэння «круглага стала», прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння Мікалая Сташкевіча. Мікалай Сташкевіч спрычыніўся літаральна да ўсіх падручнікаў, энцыклапедый, методык выкладання гістарычнай навукі. 5 гадоў ён узначальваў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да 75-годдзя з дня нараджэння Сташкевіча быў прымеркаваны і выпуск «Гісторыка-археалагічнага зборніка» Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Ён змяшчае раздзел «Памяці М.С. Сташкевіча». У кнізе надрукаваны таксама артыкулы гісторыкаў і археолагаў Беларусі, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў.

Источник: Звязда | 08.10.2013

Рубрика: История НАН

Нарыс аб бібліятэках Беларусі, прысвечаны Дню бібліятэк, які адзначаецца ў краіне 15 верасня. Кранаючы пытанне аб паслугах, якія можна атрымаць у аддаленным рэжыме, аўтар артыкула прыводзіць у прыклад Нацыянальную бібліятэку і Цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі, дзе існуе такая паслуга, як электронная дастаўка дакументаў. Гэтыя ўстановы сталі аднымі з першых, якія прымаюць плацяжы з пластыкавай карткі. Такія паслугі будуць развівацца, каб жыхары не толькі сталіцы, але і іншых гарадоў маглі азнаёміцца з копіямі дысертацый, іншых рэдкіх дакументаў.

Источник: Звязда | 14.09.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Яго, верагодна, можна датаваць пачаткам І тысячагоддзя, аднак больш дакладную выснову зробяць ужо мінскія археолагі пасля завяршэння раскопак. Археалагічныя раскопкі, якія вяліся ў запаведніку, узначальваў малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Ткачоў. Пад яго кіраўніцтвам працавалі студэнты першага курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама іх выкладчыкі і іншыя валанцёры.

Источник: Звязда | 20.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

20 — 27 жніўня ў Мінску пройдзе ХV Міжнародны з´езд славістаў. Беларускі камітэт славістыкі працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў Аляксандр Лукашанец пракаментаваў адну з актуальных тэм, якая будзе асвятляцца на з´ездзе, — беларускую трасянку: «Трасянка — гэта не выключна беларуская з´ява. Яна існуе ўсюды, дзе суіснуюць розныя мовы». Намеснік старшыні Міжнароднага камітэта славістаў, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Генадзь Цыхун патлумачыў, чаму славянскія краіны супернічаюць за права правядзення з´езда: «З´езд славістаў — з´ява даволі рэдкая. І кожнай краіне хацелася б паказаць сваю кампетэнцыю ў гэтай галіне і атрымаць стымул для далейшага яе развіцця».

Источник: Звязда | 14.08.2013

Рубрика: Мероприятия НАН

Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" прэзентавала адразу чатыры кнігі на гісторыка-культурную тэматыку. Адна з іх — "Архітэктура Беларусі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце" — кніга архітэктара і мастацтвазнаўцы, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандра Лакоткі. Аўтар адзначае, што беларуская архітэктура захавала рысы славянскага дойлідства — арганічную сувязь з прыродай і ландшафтам, захаванне маштабу і сілуэта.

Источник: Звязда | 19.03.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Па якой тэхналогіі будуць вырабляцца паясы, на падставе якіх матэрыялаў і на якім абсталяванні, абмяркоўвалася на "круглым стале", арганізаваным Інстытутам культуры Беларусі. Спецыяліст Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Адашкевіч паведаміла, што варыянт пошуку і набыцця аўтэнтычнага станка і вырабу слуцкіх паясоў разглядаўся не толькі Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта, але і Акадэміяй навук, і Нацыянальным мастацкім музеем. Сама тэхналогія вытворчасці стваралася Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам, пасля зацвярджалася і Інстытутам мастацтвазнаўства, і Міністэрствам культуры.

Источник: Звязда | 19.09.2012

Рубрика: НАН Беларуси

Гэтая знаходка была зроблена падчас археалагічных раскопак, на якіх працавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Узначальваў раскопкі старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыіі НАН Беларусі Андрэй Мяцельскі. Ён распавядае пра ход і вынікі даследаванняў:

Источник: Звязда | 25.07.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля