Всего документов: 56.
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі свет пабачыла новае выданне — другі том «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці». Ён прысвечаны «Беларускай дзяржаўнасці ў перыяд Расійскай імперыі (канец ХVІІІ — пачатак ХХ стагоддзя)». Гэта другая кніга пяцітомніка, прычым цяпер яна выйшла на рускай мове, але неўзабаве пабачыць свет і па-беларуску. Пра тое, чаму наспела неабходнасць такога выдання ў нашым грамадстве, што цікавага змяшчае гэта кніга распавядаюць яе складальнікі загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Андрэй Унучак і загадчык цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Мікалай Смяховіч.
100-годдзю ўтварэння БССР быў прысвечаны круглы стол, арганізаваны выдавецкім домам "Звязда" сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы. Удзел у ім узялі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Сяргей Траццяк, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Алена Трубчык.
Першы Усебеларускі з'езд, абвяшчэнне БНР, утварэнне БССР... Менавіта апошняй даце быў прысвечаны круглы стол, арганізаваны Выдавецкім домам «Звязда» сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы. У ім бралі ўдзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец, навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Трубчык, загадчык кафедры гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта БДПУ Анатоль Вялікі. Мадэратарам выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў.
«Абвяшчэнне рэспублікі. Год 1919» — так называецца новая выстаўка, якая пачала працаваць у Нацыянальным архіве. На выстаўцы прадстаўлены дакументы Беларускага нацыянальнага камісарыята, Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ і стварэнні Часовага рабоча-сялянскага кіраўніцтва і шмат іншага. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч распавядае падрабязнасці.
Ці магчыма падлічыць ахвяры, якія пакінула пасля сябе Першая сусветная вайна? Ці можна ў гэтай цалкам трагічнай і страшнай падзеі праз сто гадоў пасля заканчэння вылучыць нейкія долі пазітыву для нас і нашай краіны? Ці ўсё зроблена ў справе вывучэння няпростай тэмы? На гэтыя і многія іншыя пытанні шукалі адказы за круглым сталом «Вынікі і наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхаіл Смалянінаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец і інш.
Выдавецкі дом “Звязда” сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы правялі круглы стол на тэму “Вынікі і наступствы Першай Сусветнай вайны для Беларусі”. У ім прынялі ўдзел знаныя даследчыкі нашай краіны, навуковы інтарэс якіх скіраваны менавіта на дадзеную тэму. Гэта вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Міхаіл Смалянінаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец і інш.
Археолагі — самыя сапраўдныя следчыя па вывучэнні нашага мінулага. Іх высновы грунтуюцца не на думках і меркаваннях, а на канкрэтных знаходках, якія шмат пра што сведчаць. Калі супаставіць усё з інфармацыяй, змешчанай у летапісах і дакументах, вымалёўваецца зусім ясная карціна! Загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко дапамагае зладзіць такую ўяўна-дакладную вандроўку ў наша мінулае. Спадарыня Вольга распавядае, якім чынам удалося адшукаць астанкі прапраўнука князя Усяслава Чарадзея.
На пытанне, якое пэўны час для некаторых заставалася спрэчным, нарэшце дадзены канчатковы адказ. Беларускім археолагам удалося даказаць, што беларуская дзяржаўнасць была запачаткаваная яшчэ ў ІХ—ХІІІ стагоддзях, яе вытокам стала Полацкае княства. Гісторыкі, грамадскія дзеячы сабраліся, каб абмеркаваць гэту тэму за круглым сталом, арганізаваным РГА «Белая Русь» у прэс-цэнтры БелТА. Удзел у абмеркаванні ўзялі загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко і загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Васіль Варонін.
«Свет зробіцца сапраўдным, калі запаветы будуць у нашых сэрцах, а не на скрыжалях і таблічках» — такія словы можна было пачуць падчас экскурсіі па міжнароднай выстаўцы «Беларусь і Біблія», якая адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спецыяльна да выстаўкі распрацаваны гід з малюнкамі і апісаннямі, які лёгка адшукаць па электронным адрасе. Яго можна як спампаваць сабе на тэлефон, так і наўпрост азнаёміцца з выстаўкай праз камп'ютар, седзячы дома. Кіраўнік распрацоўкі, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Юрась Гецэвіч распавядае падрабязна.
Нядаўна сталічнымі археолагамі былі зроблены ўнікальныя знаходкі. Іх удалося адшукаць на вуліцы Вызвалення ў Мінску, дзе неўзабаве плануецца будаваць новыя, у тым ліку адміністрацыйныя, будынкі для праваслаўнай царквы. Знойдзеныя рэчы тым больш адметныя, што гэта не адзінкавыя цікавінкі, а цэлы комплекс — рознага памеру падковы, сякеры, кавалкі керамікі. Пра тое, што і як удалося адшукаць, распавядае навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі Сяргей Дзярновіч.
Мінск прыемна здзіўляе тым, што нагадвае машыну часу. Калі з вышыні апошніх паверхаў глядзець на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, праспект Незалежнасці і кінатэатр «Кастрычнік», гэтыя аб'екты савецкай архітэктуры, размешчаныя зусім побач адзін з адным. Атрымліваецца абсалютна цэльная кампазіцыя. Іншую, своеасаблівую гісторыю памятаюць дрэвы, якія растуць у нашых дварах.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі на сумеснай імпрэзе прэзентавалі два важныя навуковыя выданні. Гэта серыя «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» ў 4 тамах (пад навуковай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі), якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука», а таксама кнігі кандыдата гістарычных навук Валянціны Бялявінай і доктара гістарычных навук Любові Ракавай «Беларускі касцюм», надрукаванай выдавецтвам «Беларусь».
У Мінску праходзяць трэція Беларускія калядныя чытанні. Падчас іх былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам культуры, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Міжнародны кангрэс «Традыцыйны беларускі касцюм у еўрапейскай культурнай прасторы» прайшоў у Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У ім прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Эстоніі. Аб значэнні кангрэса гавораць акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лакотка і акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.
У бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук нядаўна была выдадзена кніга «Рускай Бібліі» Францыска Скарыны — 500 гадоў». Яе аўтарамі з'яўляюцца Сігітас Нарбутас, Дайва Нарбутэне, Сяргеюс Цемчынас, Рыма Цыцэнене (Літва), Пётр Войт, Ілья Лямешкін (Чэхія), Аляксандр Груша (Беларусь). Прэзентацыя выдання адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Кніга выйшла на літоўскай мове. А цяпер рыхтуецца яе беларускае выданне, як адзначыў на прэзентацыі адзіны беларус у аўтарскім калектыве Аляксандр Груша, дырэктар ЦНБ НАН Беларусі.
Загадчыцы Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вользе Ляўко ўдалося выявіць новыя факты ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Яна даказала, што ў свой час Полацкае княства было абсалютна самастойнай, не залежнай ад іншых зямлёй. Цыкл навуковых прац Вольгі Ляўко «Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў ІX—XVІІІ стагоддзях» у 2016 годзе быў вылучаны на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.
З археалагічнымі знаходкамі не паспрачаешся. Яны, у адрозненне нават ад старажытных летапісаў, не могуць быць прыдуманымі ці няправільна інтэрпрэтаванымі іх аўтарам. Археалагічны артэфакт, які знаходзіцца ў цэласным культурным слаі, — гэта як рэчавы доказ на руках у следчага. Толькі вердыкты выносіць не суддзя, а гісторык — чалавек, узброены ведамі пра мінулае і здольны выбудоўваць прычынна-выніковыя ланцужкі пэўных падзей... Загадчыцы Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вользе Ляўко ўдалося выявіць новыя факты ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
У сярэдзіне сакавіка сеціва абляцелі фотаздымкі Крэўскага замка, на якіх паказана разварочаная вакол яго зямля. Не ўнікнуўшы ў сітуацыю, многія аматары пачалі пісаць, што беларускую гісторыка-культурную каштоўнасць руйнуюць бульдозерамі... Што ж там насамрэч адбываецца? Экспертную ацэнку падзеям дае намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
Якое месца рэальна займае беларуская мова ў сітуацыі дзяржаўнага дзвухмоўя? Ці трэба пашырыць яе выкарыстанне і ці ўсюды рэальна забяспечана выкананне нормаў дзяржаўнага двухмоўя, прапісанага ў Канстытуцыі?.. Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў і першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.
125 гадоў таму нарадзіўся выдатны дзеяч нашай зямлі, чалавек, чыя праца стала падмуркам для развіцця сучаснай беларускай мовы. Пра асобу Браніслава Тарашкевіча, яго ролю ў нацыянальным станаўленні разважалі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Там абмяркоўвалі таксама «вечна актуальныя» праблемы беларускага правапісу, граматыкі і наогул стану беларускай мовы ў двухмоўным грамадстве.
Памяць пра выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча сёння ў нас ушанаваная належным чынам. Адкрылася пасля рэканструкцыі абноўленая экспазіцыя яго літаратурнага музея ў Мінску. Пасля васьмігадовага перапынку запрацавала "Беларуская хатка", таксама прысвечаная паэту. Творы Багдановіча перакладзены на мовы народаў свету. Разам сабраны грунтоўныя звесткі яго радаводу. І гэта далёка не ўсё. У храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску адбылася ўрачыстая закладка капсулы з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Сваімі думкамі з нагоды значнай падзеі падзяліўся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
1 і 2 снежня ў Мінску пройдуць Другія беларускія калядныя чытанні. Сёлета яны маюць адметную тэму — «1917—2017. Праваслаўе ў гісторыі і культуры Беларусі: вынікі стагоддзя». Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя адзначыў, што НАН вядзе сёння вялікую работу па даследаванні гісторыі царквы.
Беларуска-польскія моўныя стасункі разглядалі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі, што праходзіла ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя айчынных даследчыкаў, у ёй прынялі ўдзел спецыялісты з Польскай акадэміі навук.
Восень — час падвядзення вынікаў. І шчаслівы той, хто прыходзіць да гэтай пары з рахункам зробленых карысных спраў. Гэта акурат можна сказаць пра Дабрачынны фонд «Любчанскі замак» — летам там пашчыравалі ад душы. Дзякуючы праведзеным работам у бліжэйшы час на замку, згодна з прынятай канцэпцыяй яго адраджэння, будуць адноўлены... яшчэ дзве страчаныя вежы. Дырэктар дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі кажа, што, каб правесці археалагічныя раскопкі, давялося сутыкнуцца з пэўнымі цяжкасцямі, але ж дзякуючы кіраўніцтву НАН Беларусі і Інстытута гісторыі было знойдзена рашэнне, якое задаволіла ўсіх.
Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове ўжо прайшоў, аднак пакінуў пасля сябе не толькі прыемныя ўражанні, але і абноўленую інфраструктуру горада, цікавыя рэалізаваныя творчыя праекты. Адным са знакавых мерапрыемстваў стала канферэнцыя «Рагачоўскія чытанні», арганізаваная Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі. Там не толькі гучалі адметныя даклады, але і на падставе найбольш слушных выступленняў прынята рэзалюцыя з прапановамі на будучае. Напрыклад, надаць вуліцам Рагачова імя Андрэя Макаёнка і Міхася Лынькова. Пра тое, чым найбольш зацікавіла Рагачоўшчына, карэспандэнт «Звязды» пагутарыла з дырэктарам Інстытута мовазнаўства Ігарам Капыловым.
Свята беларускага пісьменства ўжо зусім хутка гасцінна расчыніць свае дзверы. Шматлікія госці завітаюць сюды не толькі з усёй Беларусі, але і з замежжа. Аднак па-сапраўднаму чакалі гэту ўрачыстасць і самі жыхары Рагачоўшчыны — людзі, апантаныя мастацтвам прыгожага слова. Сярод іх і Соф'я Кусянкова, чыя праца па тапанимицы заўважана дырэктарам Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігарам Капыловым. І сёлета яна выступіць са сваім дакладам на навукова-практычнай канферэнцыі «Рагачоўскія чытанні».
На мінулым тыдні археалагічнай экспедыцыі выпала вялікае шанцаванне — на Шуміліншчыне быў адкрыты комплекс Кардон, на якім удалося знайсці ажно 600 прадметаў ІX—X стагоддзяў. Па значнасці і часавым перыядзе, да якога належыць комплекс, гэта адзін з некалькіх найважнейшых помнікаў археалогіі ва ўсёй Усходняй Еўропе, адзначыла загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Ляўко
Ці бываюць капальнікі «белымі», ці магчыма іх супрацоўніцтва з прафесійнымі навукоўцамі? Што рабіць, калі маеш багатую нумізматычную калекцыю і непакоішся за яе далейшы лёс?.. Гэтыя і многія іншыя актуальныя для аматараў пошуку пытанні абмяркоўваліся за «круглым сталом» у Выдавецкім доме «Звязда». У ім бралі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Кошман і іншыя.
Зборнік дакументаў «Рэлігійнае жыццё на Міншчыне (1918—1941 гады)», выпушчаны Дзяржаўным архівам Мінскай вобласці сумесна з аддзелам рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, сведчыць пра тое, што з рэлігіяй змагаліся ўсур'ёз, прычым самымі рознымі метадамі.
Назвы вуліц — тое, з чым мы сутыкаемся кожны дзень. Пагутарыць пра тое, што адбываецца ў сферы сучасных гарадскіх назваў, у Выдавецкім доме «Звязда» за «круглым сталом» сабраліся старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў, даследчык урбаністыкі і тапанімікі Мінска, член тапанімічнай камісіі пры Мінскім гарвыканкаме Іван Сацукевіч і іншыя.
Упершыню ў беларускай сталіцы прайшла маштабная канферэнцыя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Загадчык аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў дапамог панарамна зірнуць на праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца айчынным даследчыкам.
У мінулую пятніцу ў Бялынічах распачаліся археалагічныя раскопкі на месцы верагоднага будаўніцтва крамы. Супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў, які цяпер працуе на раскопках, адзначае, што навукоўцы ужо адшукалі каля сямі пахаванняў.
Ёсць такія асобы, якіх смела можна назваць стаўпамі нацыянальнай гісторыі і культуры. Да ліку такіх людзей можна аднесці і Эдварда Вайніловіча. Каб узгадаць традыцыі гэтага таленавітага чалавека, паглядзець, які працяг яны маюць у сучаснасці, адбыўся круглы стол, прысвечаны гэтай унікальнай асобе. Удзел у ім прынялі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследванняў Інстытута гісторыі Валянціна Яноўская, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі Андрэй Унучак і іншыя.
Адзіны ў Беларусі экзэмпляр Радзівілаўскай (Брэсц кай) Бібліі прадстаўлены на выстаўцы кніг у Мірскім замку, якая будзе доўжыцца да 27 мая ўключна. Экспазіцыякніг радзівілаўскай бібліятэкі эпохі Мікалая Радзівіла Чорнага падабрана зфондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Кіраўніку дайвінг-цэнтра "Марскі пегас" Андрэю Ліхачову ўдалося выпадкова знайсці на дне возера Свіцязь невялікі кавалак керамікі, датаваны неалітам. Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадеэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч і намеснік дырэктара па навуковай працы Вадзім Лакіза падпісалі з дайвінг-цэнтрам пагадненне аб супрацоўніцтве. Сумесныя пробныя апусканні ўжо адбыліся, а два супрацоўнікі інстытута - Сяргей Ліневіч Аляксандр Вашанаў - пачалі атрымліваць дайверскія навыкі.
На «круглым стале» праблемы беспакаранасці чорных капальнікаў, маральны бок іх спраў абмяркоўвалі член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу, загадчык кафедрыархеалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Ігар Марзалюк, намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, загадчыца цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко і інш.
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Лакіза, які з'яўляецца намеснікамдырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі па навуковай рабоце, распавеў прасамыя яркія знаходкі апошняга часу. Размова атрымалася не толькі пра выдатныя адкрыцці, але і пра набалелае: чорных капальнікаў, іх беспакаранасць і тую шкоду, якую яны наносяць нацыянальнай спадчыне.
Дзяржаўная праграма «Слуцкія паясы» была распачата ў 2012 годзе і разлічана да 2015 года ўключна. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, дырэктар Музея старажытна беларускай культуры НАН Беларусі Барыс Лазука распавёў пра тое, што даводзіцца ствараць нават узор копіі пэўнага канкрэтнага слуцкага пояса, а па ім — рабіць іншыя.
18 кастрычніка, ёсць добрая магчымасць пашукаць скарб Радзівілаў у музеі-запавед ніку «Нясвіж». Кіраваць пошукам скарбаў будуць супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тым, хто на ведае замак у гэты дзень, будзе прапанавана таксама і забаўляльная праграма.
«Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён» — так называецца выданне, зробленае супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі па ініцыятыве навагрудчан. Аўтары кнігі, супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з дырэктарам Вячаславам Даніловічам, адзначылі, што мелі дастатковую прастору для навуковай творчасці.