Всего документов: 44.
Збор твораў Івана Навуменкі ў 10 тамах рыхтаваўся ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Была створана навукова-творчая група на чале з членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Сцяпанам Лаўшуком. У складзе групы - старшыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Чарота і Ігар Шаладонаў, навуковыя супрацоўнікі Інэса Баўтрэль, Аляксандр Лапата-Загорскі, Наталля Пыско, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Кацярына Чарота і Кацярына Ермаковіч. Падрабязна пра выданне распавядае ўкладальніца двух тамоў Наталля Пыско.
Здаецца ,вывучэнне класічнай спадчыны - тэма невычэрпная. І ўсё ж: чым больш працуюць даследчыкі, тым больш чытач набліжаецца да ўсведамлення сутнасці мастацкага слова і аўтарскай задумы. Менавіта такую парцу і прапаноўвае супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства іям Янкі Купалы НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі "Колас зямлі беларускай".
Імклівы час мае ўласцівасць шмат знішчаць. Гэта датычыцца і культуры — духоўнай, матэрыяльнай. Фалькларыст — адзін з тых, хто шукае, збірае, захоўвае часцінкі нацыянальнай культуры. Фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Таццяна Валодзіна распавядае аб сучаснай працы фалькларыста ў Беларусі.
У выдавецтве "Харвест" выйшлі кніжкі "Украіна" і "Польшча", прысвечаныя гісторыі і сучаснаму жыццю, культуры, мове і прыродзе нашых дзяржаў-суседзяў. Выданні былі распрацаваны пры падтрымцы Цэнтра славянскіх моў і культур пры ўдзеле дырэктара цэнтра Ірыны Зімневай і супрацоўніцы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Паліны Скурко.