Всего документов: 44.
Раскопкі на рацэ Менцы сталі самымі маштабнымі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі, паведаміў падчас прэс-канферэнцыі «Рэстаўрацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Актуальныя пытанні захавання і адраджэння» Аляксей Аўласовіч, загадчык цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэзентацыя 2-га тома Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах прайшла днямі ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, мэта якога — устанаўленне прамых навуковых і культурных сувязей у сферы даследавання культурных, сацыяльна-філасофскіх, мастацка-эстэтычных праблем сучаснасці, а таксама ў адукацыйнай і навукова-папулярызатарскай дзейнасці па розных напрамках.
Нядаўна Нацыянальны мастацкі музей ў прапанаваў чарговую тэматычную экспазіцыю «Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII—XIX стст.». Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прэзентуе не толькі Мастацкі, але і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сабраў 70 тысяч гукавых запісаў беларускай мовы.
Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Трэція Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва».
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася персанальная выстаўка акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на канцэрт «Гануся, сардэнька, маё ты каханне». Музыку беларускіх кампазітараў будзе выконваць музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У Нацыянальным мастацкім музеі (выставачны корпус) у рамках штогадовай акцыі «Вераснёвая ноч», прымеркаванай да Дня горада Мінска, адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм» .Так, гледачу былі прадстаўлены ўнікальныя прадметы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выстаўка жывапісу і пастэлі Вячаслава Шамшура «У суладдзі душэўнасці і цеплыні» адкрылася ў галоўным корпусе Мастацкага музея. Між тым Вячаслаў Шамшур больш вядомы не як творца, а педагог і даследчык. Пасля вучобы ў Віцебску ён скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Да 14 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе персанальная выстаўка маладой мастачкі Ганны Садоўскай «Шляхі творчасці». Зараз яна праходзіць навучанне ў аспірантуры па спецыяльнасці «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура» ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Некалькі дзясяткаў скульптур, карцін, фатаграфій, прадметаў (асабліва каштоўных і важных) — усё гэта змест новай тэматычнай выстаўкі, якая адкрылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Экспазіцыя «Дыялог з космасам» расказвае аб пакарэннях, змаганнях і вялікіх здзяйснення. Павіншаваць Івана Міско з адкрыццём выстаўкі прыйшло шмат гасцей, сярод якіх — акадэмік НАН Беларусі, кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па касмічных даследаваннях Пётр Віцязь.
20 лютага ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя «Патрыятызм праз мову: любоў да Радзімы пачынаецца з маленства», прымеркаваная да Дня роднай мовы. У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік А. Лакотка, дырэктар Інстытута мовазнаўства І. Капылоў і іншыя.
Прэміяй "За духоўнае адраджэнне" заслугі калектыву Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу са старшынёй Прэзідыуму НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым.
У Нацыянальнай бібліятэцы беларусі пачала працу выстава "Сімвалы жыцця". Разнастайныя экспанаты паступілі ад арганізатараў выставачнага праекта, у ліку якіх і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Невялікі горад на Міншчыне прыняў на мінулых выхадных некалькі тысяч гасцей з розных куточкаў Беларусі. Падчас Дня беларускага пісьменства на галоўных вуліцах раённага цэнтра дзейнічалі адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы праходзілі святочныя канцэрты з выступленнямі беларускіх калектываў. Канферэнцыя «Капыльскія чытанні» сабрала разам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрстваў культуры і адукацыі, Беларускага фонду культуры, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускай цацкі абвясцілі ў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Фестываль кельцкай культуры і музыкі "Бельтайн-2021" пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.
Пабачыла свет у выдавецтве "Чатыры чвэрці" кніга "Бортніцтва - сувязь часоў". Кніга-альбом - працяг серыі "Культурная спадчына Беларусі", асабістае месца ў ёй займаюсь мастацкія фатаграфіі, у тым ліку з фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Выстаўка "Археалагічны помнік: фіксацыя мінулага ў мінулым" працуе ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Праект арганізаваны сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і інш.
Адноўлены Тураўскі крыж прадстаўлены ў Мінску. Створаны два экзэмпляры, адзін з іх будзе захоўвацца ў Нацынальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыка-краязнаўчая секцыя "Захаанне, музеефікацыя і ўстойлівае развіццё помнікаў драўлянага дойлідства" XXXIV навуковай канферэнцыі "Каласавіны" адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Пра некаторыя аспекты сваёй працы распавядае дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, пераможца "Нацыянальнай літаратурнай прэміі" ў намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства" Іван Саверчанка.
Навукова-практычная канферэнцыя "Бялыніцкія чытанні" прайшла ў межах XXVII Дня беларускага пісьменства. Удзельнікаў канферэнцыі віталі супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Пры Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у 1985 годзе быў створаны незвычайны парк - Музей валуноў.
Выстава твораў, якія прайшлі адбор конкурса «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва», адкрылася ў Палацы мастацтва. Старшынёў журы конкурсу стаў дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Валерый Жук.
Значная падзея ў культурным і навуковым жыцці краіны - I Рэспубліканскі краязнаўчы форум - прайшоў на пляцоўках Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У сучасных умовах існавання грамадства краязнаўству павінна адводзіцца надзвычай важная роля, адзначыў падчас пленарнага паседжання дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра дасладаванняў беларускай кульутры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
Да Дня роднай мовы ў Беларусі рыхтуюцца шмат: круглыя сталы, прэзентацыі, канцэрты... Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (філіял Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) сумесна з Саюзам пісьменнікаў беларусі правёў сустрэчу, прысвечаную развіццю і багаццю беларускіх народных гаворак. У Беларусі багатая літаратурная спадчына, лічыць дырэктар Інстытута Ігар Капылоў.
Найвыдатнейшым помнікам кніжнай культуры прысвечана кніга, што летась пабачыла свет у сталічным выдавецтве "Беларуская навука": "Кірылічныя выданні XVI стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Акцыя "Бібліяноч" у падтрымку чытання пройдзе ў Мінску 19 красавіка. Праграма "Элементы жыцця" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі зацікавіць наведвальнікаў разнастайнасцю прапаноў.
Да тэмы Вялікай Айчыннай вайны беларусы звяртаюцца не толькі з нагоды памятных дат. Ёсць гісторыкі і вучоныя, для якіх штодзённы клопат - вывучэнне падзей мінулай вайны. Гэта красамоўна паказвае праект выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" "Беларусь помніць". Пра выданне распавядае і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.
На базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у межах праграмы XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў ходзе круглага стала, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, абмяркоўвалі актуальныя пытанні захавання памяці і гістарычнай памяці народа аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у круглым стале ўзялі і акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Здаецца, ужо прайшло шмат часу пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, але жывуць успаміны, якія не дазваляюць прапускаць памятныя даты. Чаму пра падзеі, якія адбываліся больш за паўстагоддзя таму, трэба гаварыць і сёння? У межах праграмы XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ўдзельнікі круглага стала, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, абмеркавалі актуальныя пытанні захавання памяці і гістарычнай праўды народа аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ішла ў тым ліку пра неабходнасць новых выданняў па гэтай тэме. Удзел у абмеркаванні ўзялі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" прэзентавала навінкі, прысвечаныя розным аспектам навукі і культуры. Сярод іх - кніга "Мелодыі і летапіс эпох" дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі і кніга "Гарады і вёскі Беларусі. Віцебская волбласць. Том 10. Кніга 1", падрыхтаваная вучонымі НАН Беларусі.
Урачыстая сустрэча з нагоды 25-годдзя выдавецтва "4 чвэрці" адбылася ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Плён выдавецтва - гэта высокая кніжная культура, высокае мастацтва, высокая духоўнасць, адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Знакавая падзея для беларускага грамадства - выхад 4-га тома "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі". Прэзентацыя выдання, у стварэнні якога актыўна ўдзельнічалі спецыялісты Інстытута гісторыі НАН Беларусі, адбылася ў нацыянальанй бібліятэцы Беларусі.
Калектыўную манаграфію "Цень стралы: культурныя і вербальныя коды традыцыі" прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. У ліку іншых даследчыкаў да стварэння кнігі спрычынілася і супрацоўніца НАН Беларусі Ірына Смірнова.
Дзікае — адно з найбуйнейшых у Еўропе нізінных балот, якія захаваліся ў выглядзе блізкім да натуральнага. Яму больш за шэсць тысяч гадоў. Падобных балот у Еўропе засталося толькі чатыры. Пытанне, якое цяпер стаіць перад даследчыкамі, — як захаваць балота для наступных пакаленняў? З-за меліярацыі 40 працэнтаў тэрыторыі Дзікага адчувае асушальнае ўздзеянне. Да таго ж балота зарастае травой і кустоўем. Адна з прапаноў — праводзіць тут кашэнне. Дзмітрый Грумо, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, расказаў пра эксперымент, які ставілі на балоце.
Нацыянальная літаратурная прэмія набывае ўсё большы аўтарытэт: павялічваецца колькасць канкурсантаў, расце памер узнагароджванняў, выяўляецца цікавасць грамадскасці да літаратурнага працэсу. Самае істотнае, каб літаратурнае поле пашыралася, заўважае Іван Саверчанка, член прэзідыума і праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сустаршыня журы прэміі.