Всего документов: 7.
Некаторыя з трапічных жывёлін, як плануецца, будуць вырошчваць у Беларусі ў прамысловых маштабах у медыцынскіх, сельскагаспадарчых, парфумерных і нават харчовых мэтах. Пытаннем іх выгаднага ўтрымання ў лабараторных умовах займаюцца ў Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Як адзначыў Алег Ігаравіч Барадзін, генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах тропікі — гэта ўнікальны з пункту гледжання біярэсурснай значнасці рэгіён.
IBM і група партнёраў стварылі першы тэставы чып, выкарыстоўваючы 7-нм тэхпрацэс. Каментуе такое дасягненне намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін.
Мы ўступаем у эпоху татальнай нанарэвалюцыі, якая прыносіць у жыццё нават большыя змены, чым камп'ютарная рэвалюцыя канца XX стагоддзя. Да такіх змен абавязкова трэба быць падрыхтаванымі. У выдавецтве "Вышэйшая школа" выйшаў вучэбны дапаможнік "Нанаматэрыялазнаўства". Адзін з аўтураў гэтай кнігі - кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Аляксандравіч Віцязь распавядае аб тым, што даюць нам нанатэхналогіі і чаму так важна іх вывучаць.
Міжнародная канферэнцыя "BIG-DATA-2015" пачала сваю работу. Аднім з арганізатараў канферэнцыі стаў Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Выпускнікі эалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава могуць працаваць у НАН Беларусі.
Вышэйшая атэстацыйная камісія ў асобе старшыні ВАК, доктара фізіка-матэматычных навук, члена-карэспрандэнта НАН Беларусі Анатоля Александравіча Афанасьева і намесніка старшыні ВАК, доктара сацыялагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Данілава правяла сустрэчу ў Міжнароджным універсітэце "МІТСО"
У ліцэі БДУ прайшла прэзентацыя адукацыйнага праекта "Віртуальная школа". Менавіта такую назву атрымала сучасная IT-распрацоўка. На першым інтэрактыўным уроку прысутнічалі старшыня праўлення ААТ "Ашчадбанк Расіі" Герман Грэф, першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Жук, рэктар БДУ, акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка, дырэктар Ліцэя БДУ Віталь Матуліс.