Всего документов: 1.
Напрыканцы 2017 года, які праходзіў як Год навукі, Міністэрства сувязі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Выдатныя вучоныя Беларусі». На блоку змешчаны партрэты першага прэзідэнта Беларускай акадэміі навук гісторыка Усевалада Ігнатоўскага, другога прэзідэнта БАН гісторыка Паўла Горына, сёмага прэзідэнта Акадэміі навук БССР біёлага Васіля Купрэвіча, восьмага прэзідэнта Акадэміі навук БССР фізіка Мікалая Барысевіча. Варта ўзгадаць некаторыя факты іх жыццяпісу.