Всего документов: 1.
Навукоўцы з васьмі краінаў свету сабраліся ў канцы красавіка ў Віцебску на IV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Актуальныя праблемы крыніцазнаўства", прымеркаваную да 420-годдзя надання гораду магдэбургскага права. Сярод арганізатараў канферэнцыі - Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. Салаўянаў.