Всего документов: 1.
Учора ў Мінску стартавала Міжнародная навуковая канферэнцыя "Хрышчэнне Русі ў лёсах Беларусі, Расіі і Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху". Гасцей двухдзённага форуму гасцінна прыняла канферэнц-зала Нацыянальнай акадэміі навук. У працы канферэнцыі ўдзельнічалі каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай навукі і грамадскасці Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, а таксама тэолагі, прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, журналісты.