Всего документов: 4.
Ужо некаторы час сярод аматараў палявання выказваецца меркаванне наконт выключэння з Чырвонай кнігі некаторых відаў жывел. Часта ў гэты спіс трапляе рысь. Ці маюць такія меркаванні навуковую аснову? Свае меркаванне выказвае і вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірына Салавей.
Традыцыйна ў лютым праходзіць з'езд аднйо з самых масавых грамадскіх экалагічных арганізацый краіны - грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны". АПБ у 2019 годзе - гэта больш за 1900 сяброў, 700 валанцёраў і 14 мясцовых аддзяленняў. Разам усе гэтыя людзі дапамагаюць зберагаць беларускую прыроду. У супрацоўніцтве з Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і Водна-балотным цэнтрам АПБ падрыхтаваны больш за 360 пашпартоў і ахоўныя абявязацельствы да больш чым 13000га рэдкіх і тыповых біятопаў.
Беларусь першай з 24 краін завяршыла сваю частку глабальнага праекту ПРААН-ГЭФ "Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратаколу". Выконваўся ён Інстытутам генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі сумесна з Мінпрыроды і ПРААН у Беларусі. Якія праблемы дапамагае вырашыць праект?
На працягу 50 гадоў педагагічны калектыў гімназіі № 19 г. Мінска працуе над развіццём экалагічнай адукацыі вучняў. Гімназія № 19 — гэта вучэбна-метадычны комплекс, які ўключае ў сябе таксама эксперыментальныя лабараторыі «Зімовы сад» і «Прыродны сад». Унікальная эксперыментальная лабараторыя «Зімовы сад» адкрылася ў 1996 годзе. Унікальнасць калекцый Зімовага саду пацверджана Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.