Всего документов: 1.
У Мінску прайшоў Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы», прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ва ўрачыстым пасяджэнні і адкрыцці кангрэсу, якое адбылося 31 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прынялі ўдзел прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і кс. канонік Ян Крэміс.