Всего документов: 5.
Дзень навукі – гэта прафесійнае свята для 30 тысяч даследчыкаў. Канечне, гэтая дата выкарыстоўваецца і для падвядзення вынікаў дзейнасці навуковых калектываў. Аб іх шла размова на прэс-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі С.А. Чыжык лічыць, што гэты год для навукі быў удалым і нават знакавым.
Учора ў Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры філасофіі і метадалогіі навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падзею прымеркавалі да Дня беларускай навукі.
Заўтра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрываецца I Беларуска-кітайскі семінар па прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Плануецца, што ў семінары возьмуць удзел прадстаўнікі Пасольства КНР, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук, навукова-тэхналагічнага парка БНТУ «Палітэхнік», сумесных беларуска-кітайскіх прадпрыемстваў, кітайскіх інвестыцыйных кампаній, беларускіх універсітэтаў, даследчыкі, якія вывучаюць пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
У святочных мерапрыемствах да 92-годдзя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўзялі ўдзел ганаровыя госці, сярод якіх была намеснік старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Мікалаеўна Манкевіч. Яна ўручыла калектыву БНТУ дыплом ФПБ за вялікую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынерна-тэхнічных кадраў, распрацоўку і ўкараненне навуковых праектаў і тэхналогій, актыўную работу па развіцці сацыяльнага партнёрства, а рэктару акадэміку НАН Беларусі Барысу Міхайлавічу Хрусталёву – юбілейны медаль «100 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі».
На гэтым тыдні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла міжнародная навуковая канференцыя “Малекулярныя, мембранныя і клетачныя асновы функцыянавання біясістэм”, на якой сабралася каля 200 біяфізікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Германіі, Турцыі, Азербайджана. Сярод іншых арганізатарам мерапрыемтсва выступіў Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.