Всего документов: 1.
Нашы продкі, якія жылі на беларускіх землях ў XI – XII стагоддзях, былі ростам значна ніжэйшыя за нас, сучасных беларусаў. Праўда, жыў ў пачатку мінулага стагоддзя на Віцебшчыне волат большы за два метры ростам. – Шкілет гэтага чалавека вывучаў прафесар Пётр Лабко, – расказвае загадчыца аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук прафесар Лідзія Цягака. – У самага высокага чалавека Віцебшчыны проста была акрамегалія, парушэнні эндакрыннай сістэмы.