Всего документов: 4.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазіцыя "Беларускі друкар Спірыдон Собаль". Праект падтрымалі Музей гісторыі Магілёва, Нацыянальанй бібліятэка Беларусі, Цэнтральаня навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбылася вечарына, прысвечаная стагоддзю Янкі Брыля. Іван Антонавіч - волат нашай літаратуры, адзначый дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка. Задача інстытута зараз - падрыхтоўка збору твораў пісьменніка.
Ад першай згадкі горада Мінска ў летапісах вядзецца адлік яго гісторыі. Мінск не зблытаеш ні з адным горадам свету не ў апошні чэраг дзякуючы чэрагу адметных будынкаў. Дом урада і Вялікі тэатр оперы і балета, Дом афіцэраў і галоўны корпус Акадэміі навук БССР - будынкі, створаныя Іосіфам Лангбардам, фарміруюць твар горада. Да 135-годдзя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі прымеркавана выстава ў галерэі Міхаіла Савіцкага.
70 гадоў з выхаду першага нумара часопіса "Нёман". Часопіс актыўна прадстаўляе гісторыю нашай краіны, цікавыя публіцыстычныя матэрыялы, шмат публікацый літаратуразнаўцаў, дзякуючы ў тым ліку партнёрству з Нацыянальнай акадэміяй навукБеларусі.