Всего документов: 8.
Нават сення мы маем далека не поўную літаратурную спадчыну Уладзіслава Сыракомлі ў перакладах на беларускую мову. Некалькі такіх вершаў упершыню пераклала на беларускую мову Ірына Багдановіч. Перакладчыца скончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі.
Габрыэля Пузыня - выдатная пісьменніца нашага краю XIX ст. Яе апавяданне "Ян Рэннер", якое ўводзіць нас у культурнае жыцце тагачаснай Вільні, пераклала на беларускую мову Ірына Багдановіч. Перакладчыца скончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі.
Ірына Багдановіч - паэтка і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Скончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі.
Беларускі каталіцкі святар Аляксандр Астрамовіч (ён жа паэт Андрэй Зязюля) належаў да шэрагу тых святароў адраджэнцаў, якія прыкладалі намаганні, каб Касцёл у беларусі стаў беларускім, беларуская мова вярнулася ў святыні. Экзэмпляр асобнага выдання твора паэта "Слова праўды аб мове і долі Беларуса" захоўваецца ў кніжнай калекцыі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Дзвесце гадоў назад на нашых землях узніклі і дзейнічалі шматлікія тайныя моладзевыя згуртаванні філаматаў і філарэтаў. У снежні 2017 года з нагоды гэтай даты ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі была праведзена прадстаўнічая навуковая канферэнцыя.
У культурнай і навуковай прасторы Беларусі і замежных краінаў імя Уладзіміра Кароткага добра вядомае. У свой час ён скончыў аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Таксама Уладзімір Кароткі піша вершы.
У гістарычнае падарожжа ў Жыровіцы да цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі можна выправіцца дзякуючы брашуры Валяр'яна Харкевіча. Адзін з асобнікаў належыў кс. Адаму Станкевічу і захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
150-годдзе Магдалены Радзівіл было адзначана правядзеннем круглага стала, які ладзіла Міжнародная асацыяцыя беларусістаў і Цэнтральная навуковая бібліятэкаімя Якуба Коласа НАН Беларусі. Сабраліся навукоўцы, культурныя дзеячы, мастакі,прадпрымальнікі, матэрыялы ўвайшлі ў кнігу “Асветніца і мецэнатка: Да 150-годдзяМагдалены з Завішаў Радзівіл”, што выйшла ў 2013 годзе.