Всего документов: 10.
Дзякуючы праграме імпартазамяшчэння ў Мінскай вобласці ў Нарачанскім філіяле Маладзечанскага малочнага камбіната праведзена глабальная рэканструкцыя. Новая вытворчасць набрала абароты, і інвестыцыйныя ўкладанні ў тэхналагічнае абсталяванне апраўдваюць сябе канкурэнтаздольнай прадукцыяй. «У месяц філіял рэалізоўвае 11 тон сыру з блакітнай цвіллю, а лінія здольна вырабляць 18 тон. Каб запоўніць магутнасці, мы пачалі выпускаць расольны сыр «Імярэцінскі», а ў студзені з´явіцца чарговая новая прадукцыя — сыр «Нарачанскі». Гэта, таксама як і «Ракфорці», распрацоўка Інстытута мясамалочнай прамысловасці НПЦ па харчаванні НАН Беларусі», — распавядае дырэктар філіяла Сяргей Круглік.
Нацыянальны парк «Нарачанскі» да сезона-2014 рыхтуе сапраўдны сюрпрыз для аматараў прыроды і падарожжаў. Там распрацоўваецца цікавая экскурсійная сцяжына, якая прывядзе турыстаў на паўвостраў Чараўкі. Паўвостраў і размешчаны там парк рэдкіх раслін — гэта ландшафтны, батанічны, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Некалькі гадоў сумеснай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага парка і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі дазволілі з мінімальным умяшальніцтвам у прыроду стварыць вельмі цікавы аб’ект экатурызму.
Прадстаўнікі айчынных і замежных СМI прынялі ўдзел у прэс-туры па Нарачанскім краі. З мінулага года на Мядзельшчыне пачалі працаваць у накірунку экалагічнага земляробства, абмежаванне выкарыстання мінеральных удабрэнняў — адзін з важнейшых накірункаў дзяржпраграмы. «На жаль, на сёння ў нашай краіне няма зацверджанага стандарту, які мог бы надаць таму ці іншаму прадукту статус «экалагічна чысты», - звярнуў увагу старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Паўтара года таму мы ініцыіравалі такую работу, і зараз Акадэмія навук распрацоўвае сертыфікат або тэхнічныя ўмовы на вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў.
Прадстаўнікі айчынных і замежных СМI прынялі ўдзел у прэс-туры па Нарачанскім краі. Удзельнікі атрымалі цудоўную магчымасць датыкнуцца да прыгажосці азёрнага края, пазнаёміліся з самымі рознымі аб’ектамі турыстычнай інфраструктуры, работай аздараўленчых устаноў, выпускам экалагічна чыстых прадуктаў, над якім з мінулага года пачалі працаваць на Мядзельшчыне. “На жаль, на сёння ў нашай краіне няма зацверджанага стандарту, які мог бы надаць таму ці іншаму прадукту статус «экалагічна чысты». Паўтара года таму мы ініцыіравалі такую работу, і зараз Акадэмія навук распрацоўвае сертыфікат або тэхнічныя ўмовы на вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў”, - паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.
Скульптура «Ткач», над якой працуюць скульптар Сяргей Гумілеўскі і архітэктар Ірына Варанец, будзе сустракаць наведвальнікаў пры ўваходзе ў вытворчы корпус РУП мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы», што знаходзіцца на вуліцы М. Багдановіча ў Слуцку. «Ідэя з´явілася ў сувязі з тым, што вытворчы комплекс і музей — гэта месца, дзе, несумненна, будзе шмат наведвальнікаў, турыстаў. І трэба, каб яно мела свой сімвал, які б адразу прыцягваў позірк, заставаўся ў памяці, на фотаздымках і надалей асацыіраваўся з прадпрыемствам і яго адметнай прадукцыяй. Таму фігура мае адносна камернае, крыху жанравае рашэнне, што цалкам апраўдана», — адзначыў загадчык аддзела Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, навуковы кіраўнік праекта ў Слуцку Барыс Лазука.
Дзіцячая аздараўленчая кампанія на Міншчыне сёлета праходзіць у рамках адзінай акцыі. Яна атрымала назву «Разумныя канікулы». Гэтым летам дзяцей прымуць 214 профільных палатачных лагераў. У Старадарожскім раёне ў такім турыстычным лагеры пад кіраўніцтвам старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Іова дзеці і педагогі будуць праводзіць археалагічныя раскопкі курганнага магільніка Х—ХІ стагоддзяў.
Сёння ў Жодзіне праходзіць форум дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў «Разумныя канікулы на Міншчыне: адпачывай, загартоўвайся, працуй і развівайся». Арганізатары форуму прадугледзелі вельмі насычаную і цікавую азнаямляльную праграму. Юнакі і дзяўчаты змогуць наведаць буйнейшыя прадпрыемствы горада, паглядзець, як там працуюць людзі, на якім узроўні развіваюцца вытворчасці. У прыватнасці, фарумчан прымуць вядомыя БелАЗ, «Світанак», «Кавальскі цэх цяжкіх штамповак», навукова-практычныя цэнтры НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і земляробстве, прафесійна-тэхнічны ліцэй, хлебазавод, гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях і шэраг іншых.
У сталічнай вобласці праходзяць урачыстасці з нагоды Дня жанчын. У Мінскім аблвыканкаме яго старшыня Барыс Батура правёў сустрэчу з прадстаўніцамі з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Яны працуюць у самых розных сферах. Напрыклад, Іна Бруй загадвае лабараторыяй Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве, што размяшчаецца ў Жодзіне.
Гімназісты з Крупак ведаюць, як пабудаваць электрастанцыю, дабыць фарбы з раслін і захапіць цікавай экскурсіяй. Вось толькі некалькі прыкладаў, з якімі юныя крупчане і іх настаўнікі сапраўды бліснулі на III Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковыя імкненні-2012», што прайшла не так даўно на базе Нацыянальнай акадэміі навук.
Рэспубліканскае свята паэзіі і песні з такой назвай прайшло ў Мядзелі напярэдаднi 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Запамiнальна прайшлi сустрэчы чытачоў з творцамi. На Мядзельшчыну прыехалi вядомыя паэты, пісьменнікі i даследчыкі, сярод якіх і загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мікуліч.