Всего документов: 6.
Дзмітрый Прышчэпаў у 1920-я гады зрабіў важкі ўнесак у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае развіццё і станаўленне аграрнай навукі Савецкай Беларусі. Пра яго і яго атачэнне распавядае першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі.
Сто гадоў таму пры Інстытуце беларускай культуры было створана Цэнтральнае бюро краязнаўства – агульнарэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр краязнаўчай работы. Час дзейнасці ЦБК прыйшоўся на 1920-я гады, якія ў гістарыяграфіі атрымалі назву «залатога дзесяцігоддзя краязнаўства». У артыкуле на падставе матэрыялаў з фондаў ЦНА НАН Беларусі адлюстравана арганізацыйнае афармленне краязнаўчага руху Савецкай Беларусі ў лакальным вымярэнні на прыкладзе Віцебшчыны.
У 2024 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага, члена-карэспандэнта АН БССР. Менавіта гэтаму чалавеку належыць ініцыятыва стварэння «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» — фундаментальнага лексікаграфічнага даведніка. Аркадзь Жураўскі быў яго галоўным рэдактарам на працягу 14 выпускаў, у далейшым слоўнік выходзіў пад рэдактарствам Аляксандра Булыкі.
У артыкуле навуковага супрацоўніка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага ідзе гаворка пра малавядомыя старонкі з жыцця Д. Прышчэпава, які прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным будаўніцтве савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Намаганні наркама земляробства БССР паспрыялі развіццю айчыннай сельскагаспадарчай і лясной навукі, адбылася іх інстытуцыялізацыя.
У артыкуле навуковага супрацоўніка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандра Бараноўскага ідзе гаворка пра спробы вяртання ў склад БССР Веліжскага, Невельскага і Себежскага паветаў былой Віцебскай губерні, што ў 1924 годзе засталіся ў складзе РСФСР і былі далучаны да Пскоўскай губерні.
Аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі распавядае пра малавядомыя старонкі з жыцця Дзмітрыя Філімонавіча Прышчэпава, які ў 1920-я гады прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным будаўніцтве савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Імя гэтага чалавека сёння амаль невядома шырокай аўдыторыі, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначаліў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 – стаў старшынёй Віцебскага губвыканкама, а ў 28 гадоў кіраваў Наркаматам земляробства БССР.