Всего документов: 2.
Для нашых продкаў Каляды без перабольшання былі часам цудаў і прымірэння, бо заможныя і бедныя, арыстакраты і просты люд станавіліся бліжэй адзін да аднога, не шкадавалі дзяліцца з бліжнім радасцю і каларытам сваіх святочных традыцый. Пра іх распавядаюць супрацоўнікі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паліна Богдан і Аляксандр Галкоўскі, дырэктар Музея Барыс Лазука.
Наступны год адзначыцца буйным культурным юбілеем. Не толькі Беларусь, але і, без перабольшання, увесь свет будзе святкаваць нараджэнне першай друкаванай кніжкі. Уся пашана — Францыску Скарыну, нашаму славутаму земляку, які ва ўсіх літаратурных і навуковых крыніцах пазначаны як першадрукар. Але ж вядома, што Скарына быў філосафам і біблеістам, паэтам і матэматыкам, астролагам і алхімікам, педагогам, медыкам, садоўнікам. Чаму ж менавіта такі бясспрэчны энцыклапедычны акцэнт на яго друкарскую дзейнасць? І кім сам сябе лічыў гэты чалавек эпохі Адраджэння? «Скарынаўскія» загадкі раскрывае навукоўца, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Груша.