Всего документов: 4.
Знакаміты бэзавы сад Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі налічвае больш за 250 гатункаў, у тым ліку больш за 16 - уласнай селекцыі. Ацаніць дэкаратыўную калекцыю бэзу, навучыцца мастацтву вырошчвання гэтага віду, пракансультавацца ў вядучых спецыялістаў ЦБС можна штодня, акрамя панядзелка.
Сёлета ў садах Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут пладаводства» праходзяць вытворчую практыку студэнты Мінскага каледжа харчовай прамысловасці. Хлопцы і дзяўчаты не толькі збіраюць яблыкі, але падчас работы слухаюць карысныя факты і парады ад спецыялістаў прадпрыемства.
Сталічны батанічны сад у другі раз парадаваў мінчан і гасцей сталіцы фестывалем снежна-лядовых скульптур, які сёлета праходзіў у тэматыцы зімовай казкі. Менавіта таму большасць снежна-ледзяных персанажаў — героі казак розных краін. Аўтарамі 14 арыгінальных фігур сталі прафесійныя скульптары і студэнты.
Ужо зараз у ліманарыі Цэнтральнага батанічнага саду НАН актыўна збіраюць багаты ўраджай, а праз некалькі тыдняў цытрусавыя зацвітуць і напоўняць аранжарэю цудоўным водарам. Аранжарэя пладовых цытрусавых раслін з´яўляецца адзінай, унікальнай у Беларусі. Тут сабраны цытрусавыя, якія можна з поспехам вырошчваць ва ўмовах закрытага грунту, кватэрах, офісах не толькі як дэкаратыўныя расліны, але і пладовыя.