Всего документов: 1.
«Мастацкая літаратура» завяршыла выданне 23-томнага Збору твораў Івана Шамякіна. Выданне падрыхтаваў калектыў супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнаяй акадэміі навук Беларусі пры супрацоўніцтве з кафедрай беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і кафедрай беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На прэзентацыі выступілі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Мушынскі, а таксама іншыя навукоўцы і члены сям’і пісьменніка.