Всего документов: 1.
Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя трох тамоў з шасцітомнай серыі “Страла выратавання”, што прысвечана гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў заўважыў, што аўтар выдання Анатоль Статкевіч-Чабаганаў заклікае кожнага з нас зірнуць неабыякавым позіркам у мінулае, успомніць сваіх дзядоў, аддаць ім належнае, ушанаваць памяць, каб не страціць духоўнай сувязі з імі.