Всего документов: 1.
Вядомае выказванне аб тым, што Полацк з'яўляецца калыскай беларускай культуры, з кожным годам атрымлівае ўсё больш фактычных доказаў і навуковых пацвярджэнняў. Першыя праваслаўныя цэрквы, месца, дзе нарадзіліся першая беларуская святая і беларускі першадрукар... Усё гэта Полаччына. Зараз мы можам дадаць і яшчэ адзін факт: месца стварэння першакнігі беларусаў, якая захавалася і да нашых дзён, нягледзячы на амаль тысячагадовую складаную гісторыю. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ірына Будзько распавядае пра першакнігу беларусаў — Полацкае Евангелле ХІІ стагоддзя.