Всего документов: 6.
У нашай краіне ідзе пастаянная барацьба за цвярозы лад жыцця, але ж сур'ёзных поспехаў не бачна. Загадчык сектара сацыяльна-працоўных адносін і дэмаграфіі Інстытута эканомікі НАН Беларусі Анастасія Баброва прапаноўвае свой погляд на рашэнне гэтай праблемы.
Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2015 г. Па кандыдатурах, рэкамендаваных акадэмічнымі арганізацыямі, дакументы прадастаўляюцца ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.
Летась беларускія аматары сыру атрымалі выдатны падарунак: у Нарачанскім філіяле ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» пачаўся выпуск высакароднага сыру з цвіллю «Ракфорці». «Над распрацоўкай гэтага сыру спецыялісты нашага камбіната працавалі сумесна з Інстытутам мяса-малочнай прамысловасці Навукова-практычнага цэнтра НАН па харчаванні», — распавядае начальнік аддзела забеспячэння і маркетынгу ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» Анжэла Шабуня.
Ці ведаеце вы, што восенню ў беларускія рэкі на нераст заходзяць рэдкія ласасёвыя рыбы — сёмга і кумжа? Доўгі час яны абедзве лічыліся канчаткова страчанымі для нашай краіны. Ды і цяпер знаходзяцца на мяжы знікнення і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. — Сёмга і кумжа вялікую частку жыцця праводзяць у моры, набіраючы вагу. Але калі (праз 2-5 гадоў) наступае тэрмін, вяртаюцца для нерасту ў рэкі, у тыя ж самыя месцы, дзе нарадзіліся самі (раней яны ўвогуле былі прэснаводнымі), — распавядае старшы навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі Міхаіл ПЛЮТА. — Іх шлях пачынаецца ў Куршскім заліве ў Балтыйскім моры. Далей рыба ідзе ўверх па плыні Нёмана. Для адкладвання ікры яны праплываюць больш за 500 км! Іх шлях праходзіць праз тэрыторыі трох дзяржаў: Расіі, Літвы і Беларусі.
Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі распавядаюць аб экспанатах, прадстаўленых на 22-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2012”.
Першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Іван ШАЙКО разважае аб магчымай экалагічнай пагрозе, справакаванай выкідамі ад буйной рагатай жывёлы.