Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 6.

21 снежня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя новых выданняў – «Беларуска-рускага слоўніка» ў трох тамах і «Русско-белорусского словаря» ў трох тамах, якія выйшлі напрыканцы года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Источник: Навука(Веды) | 04.01.2013

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

17 мая ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання выдавецтва Беларускага Экзархата “Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменіі манастыра Уседзяржыцеля Святога Спасу ў градзе Полацку” (спіс сярэдзіны XVI стагоддзя). У падрыхтоўцы выдання непасрэдны ўдзел прынялі навукоўцы Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы.

Источник: Навука(Веды) | 28.05.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Філолаг, гісторык і філосаф, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка адзначыў 2 красавіка 2012 года сваё 50-годдзе. З гэтай нагоды 10 красавіка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі і кніжная выстава “Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры”.

Источник: Навука(Веды) | 25.04.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

З 21 лютага 2000 года па рашэнні ЮНЭСКА ў краінах свету адзначаўся Дзень роднай мовы. Вядучыя беларускія гуманітарныя ўстановы традыцыйна падтрымалі гэту ініцыятыву. Напрыклад, ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі ў гэтым годзе правяла акцыю “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх – беларуская родная мова”. Цэнтральнае месца занялі літаратурныя чытанні твораў беларускіх песняроў - Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Источник: Навука(Веды) | 05.03.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

На базе ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі 15 лютага 2012 года адбылося пасяджэнне чарговага круглага стала. Навуковыя і творчыя сілы сабраліся, каб абмеркаваць пытанні актуальнасці купалаўскай спадчыны. З фонду ЦНБ да юбілею класіка была падрыхтавана выстава кніг “Нам засталася спадчына”, а таксама фільм пра вехі біяграфіі і лёсу Янкі Купалы, створаны супрацоўнікамі бібліятэкі.

Источник: Навука(Веды) | 27.02.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

Аб XIX Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. Узнагародай за зробленую працу для выдавецтва “Беларуская навука” стаў Дыплом першай ступені ў намінацыі “АРТ-Кніга” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2012” за поспехі ў мастацка-тэхнічным аздабленні і паліграфічным выкананні за выданне кнігі “Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі: каталог выданняў з фонду ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі, XV-XVI стст.”.

Источник: Навука(Веды) | 13.02.2012

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля