Всего документов: 1.
Юнакі і дзяўчаты знайшлі наканечнік стралы і кавалкі гаршкоў чацвёртага тысячагоддзя да нашай эры. Гэта першыя вынікі распрацоўкі помніка неаліту, які не так даўно быў знойдзены вучонымі ў Рэчыцкім раёне. Доказы наяўнасці тут культурнага слою каменнага веку — вынік працы старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага ладу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігара Язэпенкі і добраахвотніцкага археалагічнага атрада «Ведрыч».