Всего документов: 7.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбыўся круглы стол "пытанні развіцця сучаснай літаратуры Хакасіі і Беларусі".
26 верасня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Выбраныя творы: Пятрусь Броўка, Пятро Глебка» — 25-га тома серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры».
Прэс-прэзентацыя «Літаратура і гістарычная памяць народа», якая нядаўна адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь, сабрала прадстаўнікоў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Мядзельскім цэнтры культуры прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 110-годдзя народнага паэта БССР Максіма Танка. Удзельнікаў вітаў прадмовай дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Падчас круглага стала-выстаўкі "Нетыповы Багдановіч", прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння класіка, абмеркавалі шырокае кола пытанняў. У дыскусіі прынялі ўдзел супрацоўнікі філіяла "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
16 лютага 2021 года ў межах Тыдня роднай мовы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выдання «Г. З. Шкляр. Выбраныя працы. Моўная спадчына» , якое было падрыхтавана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа ў супрацы з Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам (укладальнікі В. М. Курцова, І. Л. Капылоў, Н. С. Ганцоўская, Г. Д. Няганава).
8 лютага на ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе падвялі вынікі II тура конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя».Ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выказаўся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, падкрэсліўшы важнасць абранага для асвятлення на конкурсе перыяду ў беларускай літаратуры – ХІХ стагоддзя.