Всего документов: 1.
Якуб Колас – паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай мовы. Да 130-гадовага юбілею класіка сусветнай і беларускай літаратуры з фондаў аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь створаная выстаўка «О край родны, край прыгожы!». Экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць паглыбіць свае веды і адкрыць для сябе нешта новае ў літаратурнай спадчыне выдатнага песняра.