Всего документов: 1.
У Мінская гарадской ратушы адзначылі 951-ю гадавіну першай летапіснай згадкі пра Мінск. Менавіта тут прайшоў музейны лекторый з інтэрактыўнымі ілюстрацыямі "Як Мінск сталіцай стаў". Лекцыі чыталі старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра агульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч, старшы навуковы супрацоўнік Рэспуьліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Андрэй Кіштымаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк і інш.