Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 9.

27 лістапада Савет Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыняў рашэнне аб прысуджэнні беларускаму пісьменніку Уладзіміру Гніламёдаву прэміі імя Чынгіза Айтматава. Заснавана прэмія ў 2012 г. па ініцыятыве Жагарку Кенеша (парламента) Кыргызскай Рэспублікі ў гонар выдатнага пісьменніка і з’яўляецца формай заахвочвання грамадзян дзяржаў СНД. Прысуджаецца яна раз на год за дасягненні ў галіне літаратуры, выдатныя арыгінальныя творы і шматгранную літаратурную дзейнасць.

Источник: Звязда | 10.12.2020

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Акадэмік нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праніклівы даследчык роднай літаратуры, яскравы крытык. Віктару Каваленку сёлета споўнілася б 90 гадоў. Постаць яго ўспрымаецца сёння з пэўнай часавай дыстанцыі, манументальна і маштабна.

Источник: Полымя | 11.07.2019

Рубрика: Сотрудники НАН

Юбілей выдатнага беларускага навукоўца, даследчыка беларускай драматургіі ўсіх перыядаў яе гістарычнага развіцця, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука — добрая нагода звярнуцца да яго прац, уважліва перачытаць хоць бы некаторыя з іх, заглыбіўшыся ў поступ аналітычных разваг аўтара.

Источник: Літаратура і мастацтва | 25.07.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Артыкул прысвечаны Юльяну Сяргеевічу Пшчыркову - аўтару школьных падручнікаў, фундаментальных навуковых прац, карыфею навукі пра нацыянальную літаратуру, працаваўшаму ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР напрыканцы 1970-х гадоў, яго жыццю і творчасці.

Источник: Літаратура і мастацтва | 07.03.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

Менш чым за стагоддзе беларускае літаратуразнаўства пераўтварылася ў сур´ёзную навуковую, сапраўды акадэмічную, дысцыпліну. Вядучую ролю ў гэтым працэсе адыгралі даследчыкі літаратуры з Акадэміі навук, якая адзначае сваё 85-годдзе. Аўтар артыкула – Яўген Гарадніцкі, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 17.01.2014

Рубрика: Сотрудники НАН

У мінулым годзе у краіне годна адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Вынікам шматгадовай працы па асэнсаванні творчага шляху вялікага паэта з´яўляецца грунтоўная, маляўніча і з густам аформленая манаграфія вядомага даследчыка літаратуры, загадчыка аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міколы Мікуліча «Талент, зручаны з небам», якая выйшла ў свет якраз у юбілейным годзе ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва».

Источник: Літаратура і мастацтва | 26.04.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў, выдатны вучоны-гуманітарый, даследчык літаратуры, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, пісьменнік, добра ведае цану жыццёваму вопыту, у яго творчым даробку – шэраг раманаў, у якіх рэчаіснасць паўстае ў сваіх рэальна адчувальных формах, быццёвай паўнаце і шматзначнасці.

Источник: Літаратура і мастацтва | 28.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Аўтар артыкула - літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гарадніцкі Яўген.

Источник: Полымя | 10.10.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Па выніках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Максім Танк у дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць” у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адкрыў канферэнцыю і вёў пленарнае пасяджэнне дырэктар Інстытута мовы і літаратуры, член-карэспандэнт, доктар філалагічных навук, прафесар А. Лукашанец.

Источник: Літаратура і мастацтва | 21.09.2012

Рубрика: Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля