Всего документов: 19.
Навукова-тэхнiчныя праграмы, iнавацыйная iнфраструктура i праекты будучынi. Эксперты расказалi аб выкананнi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2021—2025 гады. Галоўны вучоны сакратар НАН Андрэй Iванец распавядае аб праектах, якiя рэалiзуе Нацыянальная акадэмiя навук Беларусі.
Шматлiкiя асаблiвасцi знешнасцi чалавека прадвызначае ДНК. У прыватнасцi, вучоныя Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН вывучаюць, як асобныя гены ўплываюць на колер вачэй, валасоў i скуры, вяснушчатасць, аблысенне, форму твару, рост, вагу i многае iншае. Паралельна вучоныя працуюць над методыкай выяўлення генетычнай схiльнасцi да некаторых захворванняў i вызначэннем псiхаэмацыянальнага статусу чалавека па ДНК, асаблiва для тых прафесiй, дзе стрэс з'яўляецца часткай жыцця. Кiраўнiк лабараторыi генетыкi чалавека Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН Павел Марозiк распавядае пра прымяненне метадаў ДНК-фенатыпавання ў крымiналiстыцы
Узаемадзеянне навукі і прамысловых прадпрыемстваў у апошнія гады значна ўмацавалася шмат у чым дзякуючы таму, што сучасная навука нацэлена не толькі на фундаментальныя, але і на прыкладныя даследаванні, гэта значыць на атрыманне закончанага выніку распрацоўкі і яе ўкараненне. Напярэдадні Дня хіміка навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі расказалі пра свае галоўныя дасягненні ў гэтым кірунку.
У лясах з’явiлiся першыя доўгачаканыя грыбы — смаржкi i страчкi. Яны не сваякi, бо з пункта гледжання батанiкi адносяцца да розных сямействаў. Аднак многiя iх блытаюць, таму што пладовыя целы грыбоў вельмi падобныя. А дарэмна. Якiя грыбы ўжо цяпер можна знайсцi ў лясах i чым яны небяспечныя, тлумачыць малодшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi мiкалогii Iнстытута эксперыментальнай батанiкi НАН Ганна Антановiч.
Вытворчасць пастаянна ўскладняецца: інтэлектуальныя сістэмы кіравання і робаты, інтэрнэт рэчаў... Усе гэтыя тэхналогіі ўжо працуюць на сучасных прадпрыемствах і сталі асновай той мадэлі, якую называюць «прамысловасць 4.0». На піку інтарэсу і новыя тэхналогіі – машыннае навучанне і нейронныя сеткі. Нейрасеткі на заводах могуць выкарыстоўвацца для прагназавання і планавання, кіравання якасцю прадукцыі і бяспекай на вытворчасці. Пра выкарыстанне нейрасетак на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы распавядае загадчык лабараторыi робататэхнiчных сiстэм Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Рыгор Пракаповiч.
Грыбны сезон сёлета спазняецца. Аднак аматары цiхага палявання не губляюць надзеi i пiльна сочаць за прагнозамi сiноптыкаў. Пасля кожнага дажджу, поўныя спадзяванняў, яны спяшаюцца з кошыкамi ў лес. Тыя, каму цiхае паляванне не па душы, за свежымi дарамi лесу едуць на рынкi. Там ужо з’явiлiся першыя грыбы i сунiцы. Цэны пакуль кусаюцца. Яно i зразумела — дароў лесу яшчэ няшмат. Прагназаваннем ураджайнасцi грыбоў i ягад Iнстытут лесу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі займаецца з 2006 года. Навуковы супрацоўнiк сектара харчовых i лекавых рэсурсаў лесу Таццяна Маiсеева расказала, чаго чакаць ад гэтага года.
Дырыжабль, распрацаваны спецыялістамі Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі, можа падымацца на вышыню да 600 метраў і аддаляцца ад наземнага пункта кіравання на адлегласць да 40 кіламетраў. А галоўнае — завісаць у паветры для больш дэталѐвага маніторынгу мясцовасці. Апараты плануюць выкарыстоўваць у лясных гаспадарках, нацыянальных парках, першым з якіх павінна стаць Белавежская пушча.
Дванаццатая Беларуская антарктычная экспедыцыя, арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, адправіцца на Белы кантынент у лістападзе. Некалькі месяцаў ва ўмовах вечнай мерзлаты палярнікі будуць займацца навуковымі даследаваннямі, у тым ліку тымі, якія дазваляюць ацаніць фактары, што ўплываюць на змены клімату Зямлі. Даследаванні правядуць як з выкарыстаннем наземных дыстанцыйных прыбораў вымярэння, так і з дапамогай беспілотнікаў і касмічных спадарожнікаў. Падрабязнасці распавядаюць начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Ігар Пільшчыкаў і кіраўнік антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.
Змяненне ўзроўню глюкозы ў крыві звычайна адбываецца незаўважна для чалавека. Даведацца пра адхіленні можна, толькі здаўшы аналізы. Як сачыць за ўзроўнем глюкозы ў крыві і пры гэтым не марнаваць час на паездкі да ўрача? Адказ просты: набыць партатыўны глюкометр. А дзякуючы глюкозным тэст-палоскам новага пакалення паказанні прыбора сталі яшчэ больш дакладнымі. Распрацоўкай перадавых метадаў кантролю ўзроўню глюкозы ў крыві займаюцца вучоныя Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязна распавядае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Таццяна Сямашка.
Інавацыйныя носьбіты — распрацоўка вучоных Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі. Яны перашкаджаюць утварэнню спаек пасля аперацый, а ствалавыя клеткі паскараюць загойванне. Сам носьбіт складаецца з біясумяшчальных палімераў, ці, прасцей кажучы, поліцукрыдаў. На працягу двух тыдняў ён цалкам раствараецца ў арганізме. Падрабязна распавядаюць загадчык лабараторыі мікра- і нанаструктураваных сістэм Вікторыя Кулікоўская і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі Ксенія Гілеўская.
Прычыны ўтварэння ям на дарогах могуць быць розныя. Вучоныя Акадэміі навук таксама знаёмыя з такой праблемай і прапанавалі яе вырашэнне — усепагодныя складзіруемыя асфальтабетонныя сумесі. Падрабязна распавядае загадчык лабараторыі нафтавых і арганамінеральных дысперсій Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Вольга Апанасенка.
Прэзідэнт неаднаразова гаварыў пра неабходнасць паступовага адмаўлення ад пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Сваю лепту ў вырашэнне пытання гатовыя ўнесці вучоныя Акадэміі навук. Яны распрацавалі водарастваральны біяцыд — яго можна выкарыстоўваць для вырабу ўпаковак з антымікробнай засцярогай. Праца над праектам пачалася яшчэ ў 2014 годзе, распавядае намеснік загадчыка лабараторыі палімерных біяактыўных рэчываў Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі Уладзімір Тарасевіч.
У краіне зроблены акцэнт на неабходнасць развіваць электратранспарт. Пазалетась Нацыянальная акадэмія навук Беларусі паказала першы ўзор беларускага электрамабіля. У студзені на выставе, прысвечанай Дню беларускай навукі, прадэманстравалі новыя сродкі індывідуальнага электратранспарту. У тым ліку матацыкл, корпус для электрычнай батарэі якога вырабілі з дапамогай адытыўных тэхналогій у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Загадчык навукова-даследчай лабараторыі ўстановы Аляксандр Заіка распавядае падрабязнасці.
Правізія, тэхніка, паліва, навуковае абсталяванне і канструкцыі новых секцый. Каб перакінуць 42 тоны грузу з борта расійскага навукова-экспедыцыйнага судна «Акадэмік Фёдараў» на беларускую антарктычную станцыю «Гара Вячэрняя», верталёту давялося зрабіць дванаццаць рэйсаў. У карэспандэнтаў атрымалася звязацца з удзельнікамі палярнай экспедыцыі і даведацца падрабязнасці. Напрыклад, га мінулым тыдні ў інтарэсах нацыянальнай касмічнай праграмы правялі сінхронную наземную здымку з Беларускім касмічным апаратам, сабраныя матэрыялы апрацавалі і выслалі ў Інстытут фізікі НАН Беларусі, перадае нязменны кіраўнік беларускіх навуковых антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.
Адна справа, калі ломiцца дэталь аўтамабіля. Мы можам заехаць на СТА ці выклікаць эвакуатар... Зусім іншае, калі ўзнікаюць праблемы з дэталлю самалёта, які ляціць на вышыні некалькіх тысяч метраў. Наступствы могуць быць фатальнымі. Распрацаваная вучонымі Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі тэхналогія дазваляе павысіць трываласць дэталяў рухавіка самалёта ў два-тры разы. І яны адрозніваюцца высокай устойлівасцю да нагрузак нават пры тэмпературах да 900 градусаў. Падрабязна распавядае навуковец Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Уладзімір Пятрэнка.
Ласі, казулі, зайцы, дзікі... Дзікія насельнікі лесу нярэдка становяцца прычынамі аварый. Некалькі гадоў таму спецыялісты НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах вывучылі аварыі з жывёламі і вызначылі месцы іх найбольшай канцэнтрацыі. Улічылі таксама праходжанне міграцыйных калідораў і колькасць папуляцыі. Яе даныя выкарыстоўваюцца пры праектаванні аўтамагістраляў.
Нашы вучоныя Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыдумалі новы спосаб зваркі без плаўлення металу — з дапамогай моцнага магнітнага поля. падрабязна распавядаюць загадчыца лабараторыі аб'ёмных гетэрагенных сістэм Ганна Мілюкова і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі магнітна-імпульснай апрацоўкі Юрый Крыванос.
Нацыянальная акадэмія наук Беларусі і Акадэмія навук Кітая абмяркуюць у Мінску перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця супрацоўніцтва.
Як пабудаваць станцыю ў самым цяжкадаступным месцы планеты? Над гэтым ламаюць галовы вядучыя інжынеры свету. Архітэктура адзінага кантынента, дзе ніколі не было карэнных жыхароў і пастаянных паселішчаў, з кожным годам становіцца ўсё больш уражлівай. Вось і каманда нашых палярнікаў ужо трэці год узводзіць першую беларускую антарктычную станцыю. У сераду ўдзельнікі 10-й антарктычнай экспедыцыі вярнуліся ў Мінск. За час экспедыцыі было зроблена нямала, распавядаюць начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Ігар Пільшчыкаў і нязменны кіраўнік беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.