Всего документов: 1.
Неўзабаве пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў журналістаў газеты «Піянер Беларусі» ўзнікла ідэя выдаць зборнік успамінаў хлопцаў і дзяўчат, якіх ваеннае ліхалецце пазбавіла родных, дома, дзяцінства. Так нарадзілася кніга «Ніколі не забудзем», якую чыталі ўсёй краінай. Сярод аўтараў кнігі - акадэмік Мікалай Барысевіч, прэзідэнт НАН Беларусі у 1969-1987 гадах.