Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 5.

Па выніках мінулага года Віцебская вобласць дасягнула рэкорднага паказчыку па экспарту турыстычных паслуг — больш за 25 мільѐнаў долараў. Шматлікіх гасцей паўночнага рэгіѐна цікавяць розныя напрамкі — ад аздараўленчага да рэлігійнага турызму. Аднак у трэндах Падзвіння застаецца прамысловы. І хоць месячнік яго падыходзіць да завяршэння, у Віцебскім раѐне шмат цікавых прадпрыемстваў, якія запрашаюць ахвотных круглы год. Аматарам апошніх аграрных тэхналогій з радасцю адчыняюць дзверы ў Віцебскім занальным інстытуце сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 01.04.2025

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

13—14 студзеня Наваполацк стаў 14-м горадам на маршруце рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». На ўнікальнай выстаўцы «Погляд за гарызонт», якая была арганізавана Нацыянальнай акадэміяй навук на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, можна было пазнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў.

Источник: Літаратура і мастацтва | 17.01.2025

Рубрика: Мероприятия НАН

Гаспадаркі Віцебшчыны актыўна ўбіраюць другі хлеб. Аднымі з першых да ўборкі прыступіў Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 13.09.2023

Рубрика: Наука и производство

Лён з'яўляецца для беларусаў не толькі візітнай карткай краіны, але і каштоўным рэсурсам тэкстыльнай вытворчасці. Нездарма гэтую культуру называюць «паўночным шоўкам», а вырабы з беларускага лёну карыстаюцца вялікім попытам ва ўсім свеце. Мала хто ведае, які шлях праходзіць семечка да гатовага ручніка, а вось на Аршаншчыне можна не толькі паглядзець на працэс вытворчасці, але і стаць непасрэдным яго ўдзельнікам. Аўтобусна-пешаходная экскурсія пачынаецца з наведвання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут лёну» НАН Беларусі ў вёсцы Вусце Аршанскага раёна.

Источник: Звязда | 11.05.2023

Рубрика: НАН Беларуси

Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі, які знаходзіцца ў аграгарадку Тулава Віцебскага раёна, адным з першых у Віцебскай вобласці пачаў уборку бульбы. Сёлета «другі хлеб» дае высокія ўраджайныя вынікі — 320 цэнтнераў з гектара. Пра працу інстытута распавядае яго дырэктар Андрэй Балыш.

Источник: Звязда | 07.09.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и производство

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля