Всего документов: 2.
Яскравым упрыгажэннем юбілейных коласаўскіх дзён стаў выхад апошніх – 19 і 20 – тамоў навукова каментаванага Збору твораў Якуба Коласа ў 20 тамах (Мінск, “Беларуская навука”). Пра асаблівасці новага выдання і яго значэнне для нашай грамадскасці гутарка з загадчыкам аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, філіяла ДНУ “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі, Тэрэзай Голуб.
Выданне Збору твораў Якуба Коласа ў 20 тамах было распачата ў 2007 годзе, калі ўрачыста адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. І з дня на дзень на кніжных паліцах з´явяцца 19-ы і 20-ы тамы. Збор тврораў Якуба Коласа ў 20 тамах – вынік шматгадовай карпатлівай і настойлівай працы супрацоўнікаў аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі, у ліку якіх: М. Мушынскі, Т. Голуб (кіраўнікі навуковага праекта), С. Забродская, Э. Золава, А. Васілевіч, Н. Дзенісюк, К. Казыра, В. Карачун, Т. Махнач, В. Назараў, Т. Строева, А. Шамякіна.