Всего документов: 2.
У айчыннай гістарыяграфіі гэта праблематыка толькі пачынае набываць сваё даследчыцкае поле з выкарыстаннем новых падыходаў і метадаў. Аўтар, дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі, раскрывае ролю гістарычнай адукацыі і асветы ў палітыцы памяці беларусаў у міжваеннай Польшчы, аналізуе камемарацыйныя практыкі, звязаныя з усталяваннем помнікаў вядомым беларускім дзеячам на могілках і правядзеннем мемарыяльных мерапрыемстваў, вызначае «літаратурную» накіраванасць гістарычнай палітыкі, дзе на першым месцы згадваліся прадстаўнікі беларускай культуры, а не вядомыя палітычныя дзеячы.
У артыкуле на аснове аналізу беларускай і замежнай гістарыяграфіі разглядаецца праблема перыядызацыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў міжваеннай Польшчы. Робіцца выснова аб адсутнасці ў сучаснай гістарыяграфіі актуальнай перыядызацыі гэтага аспекта. Аўтарам артыкула распрацаваны ўласны падзел на перыяды, які складаецца з фазы развіцця беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, фазы крызісу і фазы арганізацыйнага заняпаду. Асноўны крытэрый пры распрацоўцы тэмы – унутранае развіццё самога руху як асобнай сістэмы грамадскага жыцця, што складалася з розных палітычных плыняў.