Всего документов: 8.
Напярэдадні тысячагоддзя Брэста нельга не ўзгадаць аб выдатным і знакамітым выданні, якое па праве можна лічыць адным з сімвалаў гэтага горада, – Брэсцкай Бібліі. Асобнік Брэсцкай Бібліі з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - самы поўны ў нашай краіне.
Супрацоўніцтва Цэнтральанй навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і выдавецтва "Беларуская навука" заўсёды вельмі плённае. У 2017 годзе выйшлі новыя кнігі: сборнік навуковых артыкулаў "Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына"; чарговы каталог серыі "Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации" (укладальнікі Аляксандр Сцефановіч і Марына Ліс); каталог "Кириллические издания XVI века" (укладальнік - Алена Цітавец); кніга Алены Цітавец "Евангелле 1575 года - помнік стараславянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам".
Калі працуеш са старажытнымі кнігамі, міжволі задумваешся пра людзей, якія раней трымалі іх у руках. Часам на кнігах сустракаюцца запісы, якія нагадваюць пра мінулых уладальнікаў і могуць нават штосьці пра іх распавесці. Адна з кніг, шіто захавалі на сабе прыкметы мінулага, - асобнік богаслужбовай кнігі Трыёдзь кветная, выдадзенай у Маскве ў 1621 г., які захоўваецца ў фондах аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Слова "каляндар" літаральна азначае "пазыковая кніга", з цягам часу гэтым словам пачалі называць кнігі, у якіх былі пазначаны найбольш значныя святы і падзеі. Вытокі беларускага друкаванага календара знойдуцца ў "Пасхаліі", заключнай частцы "малой падарожнай кніжцы" Францыска Скарыны. Гістарычныя і сацыяльныя працэсы ў краіне таксама аказвалі ўплыў на выпуск календароў: на хвалі русіфікацыі выдаваўся "Виленский календарь", некалькі экзэмпляраў якога захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Імёны першадрукароў Францыска Скарыны, Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца заўсёды на слыху, але пра тых, хто працягнуў іх справу, ведаюць, напэўна, не ўсе. Друкар, гравёр, аўтар пасляслоўяў да старадрукаў Андронік Нявежа жыў у другой палове XVI — пачатку XVIІ стст. І быў, як сведчаць крыніцы, вучнем Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца. У калекцыі кірылічных выданняў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца некалькі выданняў Андроніка Цімафеева Нявежы.
23 верасня 2015 года а 15-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі адбудзецца імпрэза «І закрасуе скрозь Шыпшына…», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, вучонага, грамадскага дзеяча, акадэмікаПятра Фёдаравіча Глебкі.
Адной з каштоўнейшых каллекцый, што захоўваецца у Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з'яўляецца калекцыя кірылічных выданняў XVI-XVIII стст. У ей прадстаўлены старадрукі з розных друкарняў і гарадоў. Найбольшую цікавасць уяўляюць кнігі, што былі надрукаваны на беларускіх землях.
Літаратурна-музычная вечарына "Дарогамі вайны", прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.