Всего документов: 5.
Перыяд 1930-х - першай паловы 1940-х гг. стаў найбольш цяжкім у гісторыі былога Беларускага дзяржаўнага музея. Пад час Вялікай Айчыннай вайны амаль усе яго зборы былі вывезены ў Германію. Толькі пасля яе завяршэння беларускія музейныя каштоўнасці пачалі вяртаць на радзіму. Часта іх была перадана на захоўванне ў Акадэмію навук БССР.
У перыяд хрушчоўскай адлігі актыўна развіваўся самадзейны турызм. З развіццём аўтамабільнага транспарту набыў папулярнасць і новы тып турызму - аўтастоп. Адным з энтузіястаў аўтастопу быў малады супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР Адам Мальдзіс.
Артыкул прысвечаны вобразам будучыні ў масавай свядомасці беларускага грамадства, сфарміраваным, перш за ўсё, пад уздзеяннем праграмы «разгорнутага будаўніцтва камунізму». Разглядаюцца вобразы камуністычнага заўтра, прадстаўленыя ў афіцыйных дакументах, перыядычным друку, фантастычнай літаратуры вывучаемай эпохі, прагнозах навукоўцаў Акадэміі навук БССР.
Ідэя беражлівых адносінаў да прыроды прысутнічала на ўсіх гістарычных этапах развіцця беларускага народа. Але на працягу XX стагоддзя пад уплывам урбанізацыі і індустрыялізацыі экалагічная свядомасць змянілася. Штуршок першым грамадскім прыродаахоўным ініцыятывам дало рашэнне прэзідыума Акадэміі навук БССР аб стварэнні Камісіі па ахове прыроды.
У гэтыя снежаньскія дні ёсць добрая нагода ўзгадаць тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага фондавага збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 60 гадоў таму, 15 снежня 1956 года, выйшла распараджэнне Савета Міністраў БССР аб Арганізацыяйнай групе па стварэнні Дзяржаўнага музея БССР. Узначаліў групу навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР Леў Міхайлоўскі.