Всего документов: 9.
З 13 па 21 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць Тыдзень роднай мовы. Галоўнай падзеяй стане Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, якая адбудзецца 21 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Прэмія НАН Беларусі для маладых вучоных сёлета прысуджана навуковаму супрацоўніку аддзела даследавання рукапісаў Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Дзмітрыю Крэнту за цыкл работ "Гісторыя акадэмічнай навукі ў XX стагоддзі"
Міжнародны дзень роднай мовы - штогадовае свята. Сёлета традыцыйна вучоныя-гуманітарыі НАН Беларусі ладзяць шэраг мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы. 21 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.
21 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам рэспубліканскага конкурсу творчых работ, арганізатарам якога з'явілася НАН Беларусі. Адна з пераможцаў - Любоў Арлова з Петрыкава. Сваю кнігу "Апаленыя вайной" яна перадала ў дар Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.
Традыцыйна 21-28 лютага ў Акадэміі навук пройдзе Тыдзень роднай мовы. 21 лютага Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі запрашаюць на Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.
У нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя "Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: Архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя". Перад началам мерапрыемства яго ўдзельнікі маглі азнаёміцца з выставай кніжных выданняў з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі 22 сакавіка адбылася прэзентацыя серыі кніг "Нарысы гісторыі культуры Беларусі" ў 4 тамах (пад навуковай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі), а таксама кнігі Валянціны Бялявінай і Любові Ракавай "Беларускі касцюм"
Дыпломам I ступені Нацыянальнага конкурсу мастацтва кнігі ў намінацыі «Арт-Кніга» ўзнагароджана першая кніга з цыкла «Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі. Каталог выданняў з фондаў ЦНБ ім. Я. Коласа НАН Беларусі. XV-VVI стст.».
На мінулым тыдні падчас імпрэзы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі супрацоўнікі Выдавецкага дома «Беларуская навука» разам з калегамі з Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў (АГНМ) ды іншымі гасцямі падвялі вынікі 2012 года і распавялі пра планы на будучае.