Всего документов: 1.
Менавіта ад вывучэння гісторыі продкаў распачалася любоў Аляксея Коца да мінулага роднай зямлі. Сёння выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта не ўяўляе жыцця без археалагічных даследаванняў. Тое, што да навукі Аляксей Коц адносіцца адказна, сведчыць важны факт. Два гады запар ад Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ён атрымлівае дазвол на правядзенне ўласных археалагічных разведак. І карыстаецца ім напоўніцу. Гэта пацвярджэнне прафесіяналізму маладога даследчыка.