Всего документов: 10.
Такую думку агучыў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць" гісторык Ігар Марзалюк.
Знакамітае горацкае паыватнае прадпрыемства з гучнай назвай "Праметэй" робіць стаўку на перспектыўную для дзяржавы мясную жывёлагадоўлю. Статус племянной гаспадаркі абавязвае прытрымлівацца выразнай тэхналогіі пры куратарстве жодзінскага Навукова-практынага цэнтра.
Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў. Ён развiвае навуку, вядзе актыўную грамадскую дзейнасць, каардынуе выхаваўчы працэс. Яго сумесная работа з прафесарам Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Вольгай Ляўко «Вытокi беларускай дзяржаўнасцi: Полацкая i Вiцебская землi ў IX— XVIII стагоддзях» была высока ацэнена на дзяржаўным узроўнi. Дзяніс Дук распавядае пра археалогiю, навацыi, навуковыя падыходы ў рабоце.
Рэктар Магілёўскага Дзяржуніверсітэта, удзельнік круглага стала, прысвечанага захавпанню гісторыка-культурнай спадчыны, удзел у якім бралі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавядае пра свае адносіны да газеты "Звязда".
За шэсць дзён лістапада 11 тэатраў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грузіі паказалі на бабруйскай сцэне 12 спектакляў. Асаблівасць фестывалю ў тым, што на ім прадстаўлены выключна творы беларускіх драматургаў. Фестываль быў больш насычаны спектаклямі, чым папярэднія, з'явіліся новыя госці, адзначыла загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вераніка Ярмалінская.
Крычаў — адзін з тых гарадоў Магілёўскай вобласці, якія шмат працуюць над сваім развіццём. Менавіта тут рэалізуецца маштабны праект «Крычаў — малы разумны горад. Крычаўскі раён. Развіваемся разам», які дазволіць праз некаторы час стаць населенаму пункту першым у Беларусі смарт-сіці. Сёлета тут прайшла трэцяя рэгіянальная канферэнцыя з удзелам супрацоўнікаў Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі і Нацыянальнага кадастравага агенцтва Рэспублікі Беларусь.
Навука і эканоміка — паняцці супастаўныя. Узровень развіцця краіны цалкам залежыць ад таго, наколькі актыўна прадпрыемствы выкарыстоўваюць інавацыі. Дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Тэхналіт», былы супрацоўнік Інстытута тэхналогіі металаў НАН Беларусі Аляксандр Бадзяка распавядае пра тое, чаму інавацыі цяжка прыжываюцца на прадпрыемствах і навошта трэба перачытваць Пушкіна.
Знаўцы параўноўваюць Жыліцкі палацава-паркавы комплекс з Гомельскім, а некаторыя наогул ставяць яго ў шэраг з Мірскім і Нясвіжскім замкамі. Вялікі палац плошчай каля трох тысяч квадратных метраў з 2009 года знаходзіцца на рэканструкцыі. Але, на жаль, тэрміны рэканструкцыі зацягваюцца. Каб паскорыць працэс аднаўлення і прыцягнуць увагу спонсараў да ўнікальнага аб'екта, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі нядаўна правяла на яго базе рэспубліканскі семінар «Жылічы на гісторыка-культурнай карце Беларусі». Семінар будзе садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра Кіраўскі раён у цэлым і Жыліцкі палац у прыватнасці, адзначыў Сяргей Гаранін, намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Алесь Адамовіч - пісьменнік, сцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, прафесар, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт АН БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, прэміі Міністэрства абароны СССР за кнігу «Хатынская аповесць». Актыўна абмяркоўваецца ідэя стварэння музея гэтага пісьменніка на яго малой радзіме ў пасёлку Глуша Магілёўскай вобласці.
Аб тым чым ганарыцца Магілеўскі дзяржаўны універсатэт харчавання ў гаворке распавёў яго рэктар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафессар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь - Вячаслаў Шаршуноў.