Всего документов: 2.
Пра што пісала абласная газета ў 1960-я - пачатак 1970-х гадоў? У той час адбываліся значныя працоўныя і спартыўныя перамогі, адзначаліся знамянальныя даты. 17 жніўня 1967 года адбылося ўрачыстае пасяджэнне ў гонар 450-годдзя беларускага кнігадрукавання з удзелам кіраўніцтва Віцебска, прадстаўнікоў Акадэміі навук БССР, Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку, грамадскасці. З дакладам выступіў дырэктар Інстытута літаратуры АН БССР В. Барысенка.
Напрыканцы 1980-х гадоў вучоныя з Інстытуту геафізікі і геахіміі Акадэміі навук БССР на паўвыспе возера Янова каля вёскі Бікульнічы Полацкага раёна выявілі групу камянёў і зрабілі выснову, што гэта дахрысціянскае культавае месца і адначасова старажытная абсерваторыя.