Всего документов: 1.
25 кастрычніка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшлі XIII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні на тэму "Мінулае і сучаснае Карэліцкага краю". Удзельнікі чытанняў змаглі пачуць цікавыя і змястоўныя выступленні 18 дакладчыкаў, сярод якіх загадчык аддзела крыніцазнаўства і археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Доўнар, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ігар Шаладонаў, малодшыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Таццяна Даўгач і Ягор Сурскі.