Всего документов: 10.
13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адсвяткавалі 90-годдзе акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага дзеяча Радзіма Гарэцкага.
Леапольд Родзевіч - празаік, аўтар шэрагу п'есаў, пісаў таксама вершы. Быў рэдактарам газетаў "Наша будучыня", "Беларускі звон", членам камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Акадэміі навук БССР. Рэпрэсаваны ў 1938 годзе, рэабілітаваны ў 1956 годзе.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі з 85-гадовым юбілеем віншавалі гісторыка - Леаніда Міхайлавіча Лыча, які расказваў пра свае маленства, жыцце і шлях да зацікаўленасці гісторыяй.
Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Матвейчыка «Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў», зладжаная сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, адбылася 28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Да імпрэзы была падрыхтаваная выстаўка «Гістарыяграфічны вобраз паўстання 1863-1864 гг.», дзе прадстаўленыя каля ста друкаваных і рукапісных дакументаў XIX - XX стагоддзяў.
Святкаванне юбілею Брэсцкай Бібліі, якая ўбачыла свет 4 верасня 1563 года, адбылося ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі. Спецыяльна да імпрэзы супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выстаўку "450-годдзе Брэсцкай Бібліі" і сабралі даследванні айчынных і замежных навукоўцаў, што тычацца гэтага выдання. Электроннае выданне Брэсцкай Бібліі прэзентавала супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Алена Цітавец.
Цяпер прачытаць знакамітую Брэсцкую Біблію зможа любы ахвочы. Гэта стала магчымым пасля з´яўлення яе электроннага выдання, прэзентацыя якога адбылася 18 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі пачала працаваць выстаўка "Мітрафан Доўнар-Запольскі - даследчык гісторыі трох народаў". Яе адкрыццё адбылося 14 чэрвеня, якраз у дзень народзінаў вядомага гісторыка, этнографа і фалькларыста. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Музеем гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф.Скарыны, Санкт-Пецярбургскім філіялам Архіва Расійскай акадэміі навук. З экспазіцыяй наведнікаў пазнаёмілі загадчыца сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі Алена Цітавец і дырэктар Музея гісторыі НАН Беларусі Таццяна Будзянкова.
4 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя каталога фатаграфій «Ты гэтых вачэй не забудзь…» Сваё захапленне высокім узроўнем культуры выдання выказаў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мушынскі: «Гэта неацэнная кніга, - падкрэсліў ён. – Магчыма, самі складальнікі па сваёй беларускай сціпласці недаацэньваюць, якую вялікую працу яны зрабілі, але паверце – і сучаснікі, і гісторыя аддадуць вам належнае».
21 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не абмінулі ўвагай гэтую дату і супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Яны зладзілі літаратурныя чытанні, гасцямі і ўдзельнікамі якіх сталі вучні двух сёмых класаў мінскай сярэдняй школы № 26.
9 кастрычніка Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь чакаў гасцей на адкрыціі выстаўкі “Піліп Орлік – аўтар першай украінскай канстытуцыі”, якая была прымеркаваная да 340-годдзя з дня нараджэння П.Орліка. У мерапрыемстве прыняў удзел дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч.